РЕКЛАМА

Загрузка...
Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па справе былога намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён атрымаў тры гады зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда. Тыя карыкатуры былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях 56 краінаў, у тым ліку ісламскіх, і нідзе журналісты ня трапілі за тое ў турму.' />

Тры гады турмы за публікацыю карыкатуры

Тры гады турмы за публікацыю карыкатурыМенскі гарадзкі суд вынес прысуд па справе былога намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён атрымаў тры гады зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда. Тыя карыкатуры былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях 56 краінаў, у тым ліку ісламскіх, і нідзе журналісты ня трапілі за тое ў турму.

Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па справе былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы» за перадрук карыкатур на прарока Мухамэда і асуджаны да трох гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі узмоцненага рэжыму.

Крымінальная справа супраць Зьдзьвіжкова і газэты «Згода» была заведзеная ў 2006 годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, за зьмяшчэньні ў выданьні карыкатураў на прарока Мухамэда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай газэце Jyllands‑Posten. «Згоду» тады зачынілі, а скончыць справу супраць Зьдзьвіжкова не змаглі, бо той на пэўным этапе сьледзтва некуды зьнік. Суд тады пастанавіў прыпыніць сьледзтва праз адсутнасьць галоўнага абвінавачанага.

Арыштавалі А. Зьдзьвіжкова 18 лістапада 2007 г., калі ён прыехаў у Барысаў, каб наведаць магілу бацькі. З таго часу журналіст знаходзіўся пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ, дзе яму не дазвалялі сустрэцца з адвакаткай Марыяй Аляксандравай. Паводле інфармацыі сваякоў Зьдзьвіжкова, ён хаваўся ў манастыры ці то ў Расеі, ці ва Ўкраіне.

Судовы працэс праходзіў пры зачыненых дзьвярах. Толькі выніковую частку прысуду судзьдзя Руслан Аніскевіч агучваў публічна. Пракурор Аляксей Вярэнчыкаў патрабаваў пакараць А. Зьдзьвіжкова чатырма гадамі зьняволеньня.

Прысуд можа быць абскарджаны цягам 10 дзён і спадар Зьдзьвіжкоў, які сваёй віны не прызнае, заявіў, што гэтай магчымасьцю скарыстаецца.

Колькасьць палітычных вязьняў у Беларусі імкліва ўзрастае.

* * *


Ад часу свайго зьяўленьня восеньню 2005 году ў малавядомай дацкай газэце Jyllands‑Posten на працягу наступных месяцаў карыкатуры на прарока Мухамэда былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях у 56 краінах сьвету. У рэдкіх выпадках справа дайшла да суду. Аднак прысуд, вынесены беларускім судом, беспрэцэдэнтна жорсткі нават у параўнаньні з мусульманскімі краінамі.

Малайзія, люты 2006: Часова прыпынены выхад трох газэт, якія перадрукавалі карыкатуры.

Данія, сакавік 2006: Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць газэты Jyllands‑Posten, якая першай апублікавала карыкатуры на прарока Мухамэда з той прычыны, што артыкул «Твар Мухамэда», праілюстраваны сатырычным коміксам з 12 малюнкаў, не парушыў дацкіх законаў.

Беларусь, сакавік 2006: Аляксандар Лукашэнка ў часе выступу на Ўсебеларускім народным сходзе: «Газэта [«Згода»] будзе зачыненая, крымінальная справа ўсчатая, а калі будуць падставы, то ўсе датычныя да гэтага будуць сядзець у турме, таму што гэта правакацыя супраць дзяржавы»

сакавік 2006: карыкатуры былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях 56 краін, у тым ліку ў Алжыры, Босьніі й Герцагавіне, Эгіпце, Інданэзіі, Ярданіі, Малайзіі, Марока і Саудаўскай Арабіі — краінах зь пераважна мусульманскім насельніцтвам.

Расея, травень 2006: У Волагдзе апраўданая галоўная рэдактарка гарадзкой газэты «Наш рэгіён» Ганна Сьмірнова, якая перадрукавала карыкатуры.

Ярданія, травень 2006: Ярданскія журналісты атрымалі па два месяцы турмы за карыкатуры на Мухамэда. У залі суду яны былі вызваленыя пад заклад.

Емэн, лістапад 2006: Галоўны рэдактар мясцовай газэты Al‑Rai Al‑Aam («Грамадзкая думка») Камаля аль‑Ольфі (Kamal al‑Olfi) быў асуджаны на год турэмнага зьняволеньня, аднак генэральны пракурор адмяніў рашэньне суду, заявіўшы, што турэмнае зьняволеньне будзе занадта сур’ёзным пакараньнем за перадрукоўку карыкатур.

Францыя, сакавік 2007: Парыскі суд зьняў абвінавачаньні з галоўнага рэдактара часопісу «Шарлі Эбдо» Філіпа Валя. У падтрымку выданьня выступіў сярод іншых кіраўнік МУС Францыі і тады яшчэ кандыдат у прэзыдэнты Нікаля Сарказі, які адправіў у адраз журналістаў ліст з ухваленьнем.

Ірак, ліпень, 2007: Кіраўніцтва «Аль‑Каіды» аб’явіла ўзнагароду 100 тысяч даляраў за забойства швэдзкага карыкатурыста Ларса Вілкса (Lars Vilks), які намаляваў карыкатуры на прарока Мухамэда.

© Наша Ніва

Спасылкі:
* Три года тюрьмы за публикацию карикатуры
* Лидер мусульманской общины в Беларуси: "Если бы было в моих силах, я бы освободил редактора "Згоды"
2
2137
19 января 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Гарадзенскага студэнта прысудзілі да выплаты $1 400 за абразу міліцыянта на ...Гарадзенскага студэнта прысудзілі да выплаты $1 400 за абразу міліцыянта на ...

У студзені 2010 году 22-гадовы студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту залез на інтэрнэт-форум і выказаў звычайную крыўду на супрацоўнікаў ДАІ...

Супраць экс-прэзідэнта Украіны Кучмы заведзена крымінальная справаСупраць экс-прэзідэнта Украіны Кучмы заведзена крымінальная справа

 Генеральная пракуратура Украіны пацвердзіла факт завядзення крымінальнай справы супраць былога прэзідэнта краіны Леаніда Кучмы....

МУС Нямеччыны апраўдваецца за супрацоўніцтва зь БеларусьсюМУС Нямеччыны апраўдваецца за супрацоўніцтва зь Беларусьсю

Нямецкія сілавыя ведамствы займаліся падрыхтоўкай беларускіх кадраў у 2008 — 2010 гадах — у часе, калі былі спадзяваньні на тое, што Менск мае намер п...

Беларусь абрастае даўгамі перад “Газпромам”

Паводле справаздачы расейскага канцэрну “Газпром”, запазычанасьць з боку Беларусі за пастаўленае ў І паўгодзьдзі паліва склала блізу 166 мільёнаў даля...

Загрузка...
Комментарии

Tugcrereled
16 июня 2011 07:24
Если вы решились torrent скачать бесплатно , попробуйте быть подготовленным к возможным
проблемам, начиная от забравшегося в ваш компьютер трояна и заказнчивая
настырным стуком в дверь от милицейского наряда, который желает забрать
ваш компьютер и просканировать его на наличие взломанных программ.

Tugcrereled
18 июня 2011 09:14
Если вы решились торрент скачать бесплатно , попробуйте быть подготовленным к различным
испытаниям, начиная от пойманного вируса и заказнчивая
настойчивым стуком в дверь от полицейского патруля, который хочет конфискавать
ваш компьютер и просканировать его на наличие нелицензионных программ.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 22 Августа
USD 1.9303
EUR 2.2749
RUB 0.0327
isiasan 17 минут назад Даже не на любителя pizdak 18 минут назад Половина фоток из моей студенческой общаги. Не хватает горы говна в унитазе и заблёваных стен. isiasan 19 минут назад
Цитата: MegaSchuster
Пиздоглазый пухляш совсем уже ебанулся

Если все знают что он такой ебанутый почему его провоцируют??? Зачем слать угрозы КНДР? Зачем проводить учения??? Факт в том что считаются с сильными только. Посмотри на Иран: обамка заключил ядерную сделку а теперь трампка санкции накладывает. В общем и нам в РБ надо бы свое ядреное оружие создавать
Mab 27 минут назад В Европе стандартный тариф в сфере строительства €40 в час.
70 - это очень мало по британским меркам.
isiasan 30 минут назад Предлагаю в майбах добавить душ с золотыми шторками и вуаля получим желаемый суперкомбайн twi 37 минут назад zonder_com,
как минимум в том, что не ипала мужу мозг и не мешала заработать эти деньги
Shetlan 39 минут назад новости из индии, всегда заходят с особым интересом Shetlan 41 минут назад ну теперь точно из кризиса вылезем
Новости от партнеров