РЕКЛАМА

Загрузка...


Дакументальны фільм «Эфект Мірнага» пра беларускага тэнісіста Максіма Мірнага прадстаўлены журналістам у Мінску 17 лістапада. Дэманстрацыя стужкі працягласцю адна гадзіна адбылася ў рэстаране Coffee Inn, які належыць спартсмену.' />

Выйшаў дакументальны фільм пра Максіма Мірнага

Выйшаў дакументальны фільм пра Максіма Мірнага
Дакументальны фільм «Эфект Мірнага» пра беларускага тэнісіста Максіма Мірнага прадстаўлены журналістам у Мінску 17 лістапада. Дэманстрацыя стужкі працягласцю адна гадзіна адбылася ў рэстаране Coffee Inn, які належыць спартсмену.
Рэжысёр фільма Аляксандр Патапаў і аўтар сцэнарыя Міроніка Март лічаць фільм «лірычнай одай поспеху». Тэнісіст і яго бацька і трэнер Мікалай Мірны расказваюць пра першыя крокі ў спорце, першыя грошы, першыя поспехі, стаўленне да жыцця, сям'ю і вольны час. Паводле слоў Мікалая Мірнага, ідэя стварыць фільм узнікла ў сакавіку 2007 года, на банкеце пасля заканчэння конкурсу «Тэлевяршыня». Было вырашана зрабіць «сур'ёзны фільм» пра Максіма «не як пра тэнісіста і спартсмена, а як пра чалавека і парахода».

Пра Максіма Мірнага ў фільме расказваюць яго калегі Ражэ Федэрэр, Рафаэль Надаль, Уладзімір Валчкоў, Ганна Курнікава, Вікторыя Азаранка, Марат Сафін, Майк Браян, а таксама Рычард Уільямс — бацька сясцёр Серэны і Венус Уільямс.

Інтэрв'юерам нярэдка выступаў Мікалай Мірны, які, аднак, не захацеў, каб яго паказвалі ў кадры з мікрафонам.

«Я рэалізаваў тое, што ў мяне ўклалі многія людзі — маці, бацька, трэнеры, былыя і цяперашнія калегі», — гаворыць у фільме Максім Мірны. Мікалай Мірны назваў сябе «самым шчаслівым бацькам». «Такі адрэналін, столькі мурашак выпадае на целе, калі бачыш, як твой сын падымаецца на п'едэстал. Дзеля такіх момантаў варта жыць», — сказаў Мікалай Мірны.

Стваральнікі фільма спрабавалі таксама сабраць негатыўныя меркаванні аб тэнісісце, але гэта ім практычна не ўдалося. На просьбу выказаць негатыў адгукнуўся агент Мірнага Макс Айзенбад, які назваў спартсмена «стрэмкай у задніцы», калі пасля няўдач Максім пачынае «капаць на мазгі».

Мікалай Мірны названы ў фільме «сварлівым і запальчывым». Некалькі разоў тандэм бацькі і сына быў «на мяжы разрыву». Бацька тэнісіста запэўніў, што хутка не будзе «тэрарыстам у доме».

Сваім галоўным жаданнем Максім Мірны назваў быць дома з сям'ёй. «На працягу 25 апошніх гадоў я ніколі не быў дома больш за месяц», — адзначыў 32-гадовы спартсмен. Сябе ён лічыць камандным гульцом.
«Калі б у мяне была магчымасць выбіраць, я б, напэўна, стаў футбольным варатаром», — сказаў Мірны.


Фільм «Эфект Мірнага» плануецца паказаць на тэлеканале ОНТ у пачатку снежня, пасля вяртання спартсмена і яго бацькі з выніковага турніру ў Лондане. Стужку плануецца прадставіць на конкурсе «Тэлевяршыня».
3
1297
19 ноября 2009
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Дакументальны фільм "Простыя словы"

Праект прысвечаны Дню роднай мовы, што адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Але героі фільму ўпэўнены, што размаўляць на беларускай мове не менш прыем...

Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ»Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ»

Не, гэта зусім не прапанова кшталту «Cусветная філасофія за тры гадзіны». Рэч у тым, што кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал TUT.BY знялі першы ан...

Ці была дзяўчына пад заваламі ў метро, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі?Ці была дзяўчына пад заваламі ў метро, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі?

Урачы інфармацыю пра гэта абвяргаюць. Паводле дакументаў у прыёмным пакоі, якія змог пабачыць карэспандэнт Еўрарадыё, дзяўчыну прывезлі а 18:30....

Загрузка...
Комментарии

Myrmotik
19 ноября 2009 11:57
хуйня

samitok123
19 ноября 2009 12:30
однако пристрелите его , гавна-игрок (

Tugcrereled
20 июня 2011 14:28
Если вы решились настройка торрента , постарайтесь быть готовым к различным
неожидоннастям, начиная от проникнувшего на комп трояна и заказнчивая
непрерывным стуком в вашу дверь от полицейского наряда, который хочет забрать
ваш ноутбук и просканировать его на наличие нелицензионных программ.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Четверг, 08 Декабря
USD 1.9789
EUR 2.1220
RUB 0.0310
Vendoll 167 минут назад В Египте - верблюды, а не пиво!

Пиво в Турции.
cancer 224 минут назад Маша выросла копия мамы стала. Мама Эльмира наша подруга была, всех подстригала а Маша капризная в очках всегда бегала вокруг, умничала и не хотела уроки учить. Потом я их навестил в Одессе, Маша почти взрослой стала и заявила что чухнет с фраером в Москву. Да уж, в инете всех встретишь. Flint 232 минут назад Филин,
Даже обижать не хочется
Flint 245 минут назад dianest,
Вот чесно скажу, ой как хочется пару аргументов вставить тебе в потдержку, но тут речь про свидомых, а им виднее))сколько мед не говори....
Flint 265 минут назад
Цитата: triangel
Как-то смотрела как этот хрен растят

У нас он вроде как сорняк растет, а вассаби (опятьже у нас) делают путем добавления красителя) Иногда тупо мешают из порошка. Ну дорогая это приправа для наших краёв. Борщ в японии поеште!!!
dianest 265 минут назад
Цитата: Либерман
А что принципиально изменилось с момента крайней публикации?

принципиально нет ибо "идет расследование", но всплыли подробности, которые на случайность ни как не тянут, имхо. Лишь в одном теле мвдешника, расстрелянного в машине почти 40 пуль. Я не могу представить, как можно "случайно" высадить несколько "магазинов" в в ментовскую машину разукрашенную знаками отличия с ног до головы
Flint 273 минут назад Xeops64,
Фотка чикатилы и его действия разные вещи, не?)))тут и первое и второе тупость.
Flint 300 минут назад Mab,
Так едь в иран!))) Ссылки на свои коменты в ризюме только оставь))) Бля, из уважения к украинским бабам не буду статистикой срать....
Мапка запомни! Мертвым похyй, живым тяжко.. Все бы хорошо, только про тупых таже история))))
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...
Сейчас на сайте
0 пользователей, 1045 гостей