РЕКЛАМА

Загрузка...

Ужо не адзін год мы чуем з вуснаў чыноўнікаў рознага рангу аб неабходнасці развіваць у Беларусі турызм, прыцягваць замежныя інвестыцыі. Шуму шмат, багата дэкларацыяў, аднак справа не надта пасоўваецца з месца. Замежнікаў па-ранейшаму са свечкаю ў руках не знайсці. Адзін з вядомых гісторыкаў Беларусі Захар Шыбека мае сваё меркаванне, як змяніць сітуацыю. На нядаўняй навуковай канферэнцыі па мясцовым самакіраванні ён ці не ўпершыню ў краіне агучыў тэорыю развіцця ў Беларусі гарадскога турызму, якім дагэтуль усур’ёз ніхто не займаўся. Са знаўцам гарадской цывілізацыі № 1 у краіне і пагутарыў карэспандэнт TUT.BY.
“Раманавы не пабудавалі у Беларусі Прагі, як Габсбургі ў Чэхіі”

— Чаму ж нашы гарады засталіся па-за ўвагай айчыннага чынавенства?
Чаму ў іх не бачаць турыстычнага патэнцыялу?
' />

Захар Шыбека: Без нацыянальнай ідэалогіі турызму ў нас не будзе

Ужо не адзін год мы чуем з вуснаў чыноўнікаў рознага рангу аб неабходнасці развіваць у Беларусі турызм, прыцягваць замежныя інвестыцыі. Шуму шмат, багата дэкларацыяў, аднак справа не надта пасоўваецца з месца. Замежнікаў па-ранейшаму са свечкаю ў руках не знайсці. Адзін з вядомых гісторыкаў Беларусі Захар Шыбека мае сваё меркаванне, як змяніць сітуацыю. На нядаўняй навуковай канферэнцыі па мясцовым самакіраванні ён ці не ўпершыню ў краіне агучыў тэорыю развіцця ў Беларусі гарадскога турызму, якім дагэтуль усур’ёз ніхто не займаўся. Са знаўцам гарадской цывілізацыі № 1 у краіне і пагутарыў карэспандэнт TUT.BY.
“Раманавы не пабудавалі у Беларусі Прагі, як Габсбургі ў Чэхіі”

Захар Шыбека: Без нацыянальнай ідэалогіі турызму ў нас не будзе


Захар Шыбека нарадзіўся 30 ліпеня 1948 года ў вёсцы Асінаўка Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Выпускнік гістфака БДУ (1972). Да 1991 года працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Узначальваў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Аўтар кніг “Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада” (з Сафіяй Шыбека, 1994), "Гарады Беларусi" (1997), “Нарыс гісторыі Беларусі” (2003), “Мінск 100 гадоў таму” (2007), "Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый" (2009). Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра. Доктар гістарычных навук, прафесар. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.


— Чаму ж нашы гарады засталіся па-за ўвагай айчыннага чынавенства? Чаму ў іх не бачаць турыстычнага патэнцыялу?

— Мы слаба ведаем айчынную гісторыю. І рэч яшчэ ў тым, што беларускія гарады маюць ніжэйшы культурны патэнцыял, чым гарады іншых краінаў.

Па-першае, у складзе царскай Расіі беларускі горад амаль не пераняў культурных традыцый Вялікага княства Літоўскага — яны захоўваліся пераважна ў памешчыцкіх маёнтках. Калі ў еўрапейскіх гарадах адбывалася несупыннае назапашванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, у Беларусі цягам многіх стагоддзяў помнікі культуры знішчаліся войнамі і акупацыйнымі рэжымамі.

Па-другое, ад падзелаў Рэчы Паспалітай да распаду СССР беларускія культурныя скарбы актыўна вывозіліся ў Пецярбург, Маскву, Варшаву, Кракаў, Берлін, Кіеў. Шмат іх засталося ў Вільні, перададзенай Сталінам сучаснай Літве. Прычым вывозіліся з Беларусі не толькі творы, але і творцы. Таленавітая інтэлігенцыя знаходзіла непараўнана большыя магчымасці ў Варшаве, Маскве і Пецярбургу... Апроч таго, спачатку царызм, а потым бальшавізм на карані вынішчаў і высылаў у Сібір беларускую інтэлігенцыю, якая папросту не паспявала збірацца ў гарадах, каб разгарнуць нацыятворчую дзейнасць.

Па-трэцяе, нізкі культурны патэнцыял нашых гарадоў — таксама вынік недастатковага капіталаўкладання. Раманавы не пабудавалі у Беларусі Прагі, як Габсбургі ў Чэхіі. Недафінансаванне культуры адбывалася і ў савецкі час. Да прыкладу, у канцы 1980-х у БССР на тэатральную дзейнасць вылучалася ў 5-6 разоў менш, чым у рэспубліках Прыбалтыкі і Закаўказзя. Нешматлікія фундаментальныя архітэктурныя і скульптурныя творы з’яўляліся пераважна ў сталіцы.

Як зрабіць турызм на руінах?

— Як развіваць гарадскі турызм у Мінску, які войнамі ды дзеяннямі ўладаў амаль пазбаўлены гістарычнага ландшафту, аўтэнтычнасці? Ці мажліва збудаваць турыстычна прывабны прадукт на пустым месцы?

— Мінск з’яўляецца яркім выключэннем, бо тут, сапраўды, выпадае развіваць турызм на руінах Старога горада. Выйсце з гэтай сітуацыі мне бачыцца ў двух накірунках. Першы з іх — у павелічэнні ролі экскурсавода, які павінен аднаўляць Стары горад у захапляльных расповедах. Ад таго, наколькі цікава ён гэта зробіць перад групай турыстаў, залежыць запатрабаванасць турыстычнага прадукту. Сёння спецыялістаў у турызме рыхтуюць 17 ВНУ краіны, аднак іх выпускнікі пакуль цяжка спалучаюць глыбокія гістарычныя веды з майстэрствам турыстычнага мэнэджменту.

Другі накірунак палягае ў тым, што развіццё турыстычнага бізнэсу ў Мінску, як і ў іншых гарадах, мае арыентавацца на аднаўленне і адраджэнне разбураных помнікаў шматвяковай гісторыі нашага народа. Найперш — духоўных храмаў. На жаль, захаванне і аднаўленне дасавецкай спадчыны пакуль не стала прыярытэтнай дзяржаўнай задачай, хоць пэўныя крокі ў гэтым накірунку зроблены. Напрыклад, летась былі агучаныя планы па рэстаўрацыі фрагментаў Мінскага замчышча на плошчы 8 Сакавіка. Хочацца верыць, што гэта толькі пачатак.

— Спадар Захар, вы прапануеце выкарыстоўваць замежны досвед ды актыўна ствараць у гарадах інфраструктуру забаў (выставы, кірмашы, фестывалі, канцэрты), бо пазнавальны турызм добра спалучаецца з падзеевым. Ці ёсць за мяжой сувымерныя нашаму маштабу гарады, у якіх мы маглі б павучыцца?

— Мінск не адзіны зруйнаваны ў вайну горад. Гэтакі ж трагічны лёс меў і германскі Дрэздэн, ангельскія Ковентры, Манчэсцер, сталіца Польшчы — Варшава. Усе яны былі фактычна адроджаныя з попелу. Гістарычныя будынкі там узнаўляліся “з нуля” з максімальным выкарыстаннем аўтэнтычных матэрыялаў. Спачатку, канечне, трэба наладзіць тэхналогію іх вырабу. Нядаўна ў Вільні было скончана аднаўленне Нізкага замка, над праектам якога літоўцы працавалі некалькі дзесяцігоддзяў!

Апроч вышэйзгаданага, паміж намі і імі ёсць адно істотнае адрозненне: разбурэнні на Захадзе канчаюцца вайной. У Мінску яны працягваліся і пасля яе. Савецкія ўлады імкнуліся зрабіць са звычайнага губернскага горада, які не меў ні каралеўскіх, ні вяльможных палацаў, выбітную сталіцу, прапагандовую афішу СССР на заходніх рубяжах. Гэта і стала адным з матываў разбурэння.

— Аднак вы не прапаноўваеце пазбаўляцца савецкай архітэктурнай спадчыны, а раіце мяняць ідэалагічныя падыходы да яе. Да прыкладу, нагадваць, што “любы помнік савецкай культуры — гэта не толькі мастацкі твор, але і помнік бальшавіцкаму таталітарызму…”

— Многія з іх былі зроблены на канвееры і маюць чыста прапагандысцкі, штучны характар. Але ёсць і тыя, што ўтрымліваюць мастацкую каштоўнасць. Натуральна, такія аб’екты трэба выкарыстоўваць, але разумна інтэрпрэтаваць. Калі перад экскурсаводам людзі савецкага часу, для якіх гэта дорага, дык і стаўленне да помнікаў савецкага часу павінна быць, прынамсі, хоць бы нейтральным. Калі ж перад вамі заходнія турысты, то не гаварыць жа пра перавагі сацыялізму і заслугі кампартыі? Агульнавядома, што савецкія каштоўнасці здабываліся на касцях людзей, на іх плоці і крыві. Менавіта так інтэрпрэтуюцца помнікі нацызму ў Германіі і фашызму ў Італіі. Ніхто не бурыць пампезныя будынкі Мусаліні ў Мілане, аднак усе ведаюць, у якіх умовах яны ўзводзіліся і якую ідэалагічную нагрузку неслі.

Мястэчкі як цэнтр цывілізацыі

— Апошнім часам стала модна прыдумляць беларускія брэнды для папулярызацыі краіны за мяжой. Нават лорда Бэла з Англіі выпісвалі, дзякуючы якому брэндам Беларусі ў Financial Times стаў... БелАЗ. Што магло б стаць брэндам нашага гарадскога турызму?

— Думаю, былыя мястэчкі — найкаштоўнейшая спадчына нашай гарадской цывілізацыі. Турыстычны аспект гэтай тэмы абсалютна не даследаваны. Кожнае мястэчка на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай уяўляла сабой унікальную з’яву, у якой спалучаліся некалькі культурных пластоў. Гэта панскі маёнтак, які звычайна месціўся побач з мястэчкам і дзе захоўваліся велізарныя каштоўнасці — музейныя калекцыі, сямейныя архівы, карцінныя галерэі і бібліятэкі. Канечне, гэта асяродак габрэйскай культуры, які спалучаўся з мясцовай традыцыяй. Плюс цэлы пласт народнай культуры урбанізаваных беларусаў, якія праз мястэчка далучаліся да гарадскога ладу. Беларускае мястэчка — гэта і процьма легендаў, паданняў, забаваў, якія проста не могуць дачакацца, пакуль іх пачнуць выкарыстоўваць у турыстычным рэчышчы.

Канцэпцыя адраджэння мястэчка дасць магчымасць сістэмна падтрымліваць і развіваць нашы сярэднія і малыя гарады.

Сёння адзіную панацэю ўсе бачаць у агратурызме. У 2006 годзе выйшаў прэзідэнцкі ўказ, у якім прадугледжана яго ільготнае крэдытаванне і спрыяльныя ўмовы працы. Як вынік, да ліпеня 2009-га колькасць аграсядзібаў павялічылася з 34 да 730. Гэта добра, але недастаткова, бо роля гарадоў пры гэтым не змяншаецца…

Менавіта гарады арганізоўваюць мясцовы турызм. Турысцкія арганізацыі і большасць славутасцяў знаходзяцца ў гарадскіх цэнтрах. Прыгадаем тут шэдэўры старажытных школ дойлідства ХI-ХII стагоддзяў (Сафійскі сабор і Спаса-Прэабражэнская царква ў Полацку, Каложская царква ў Гродне, Благавешчанская царква ў Віцебску), сярэднявечныя помнікі ваенна-абарончай архітэктуры (вежа-данжон ХІІІ ст., замкі Наваградка, Гродна, Ліды, Крэва, Гальшан, палацава-замкавыя комплексы ў Міры і Нясвіжы). Захавалася значная колькасць барочных будынкаў у Гродна, Пінску, Нясвіжы, Слоніме, Мінску. Да помнікаў эпохі класіцызму належаць палацава-паркавы ансамбль у Гомелі, руіны палацаў у Косаве і Ружанах. Сваёй гісторыка-культурнай спадчынай вылучаюцца Полацк, Гродна, Пінск, Наваградак, Мінск, Нясвіж, Слонім, Бабруйск, Віцебск, Гомель, Брэст...

Да таго ж кожны раённы ці гарадскі цэнтр мае ў сваёй арбіце цэлае суквецце былых мястэчкаў, маёнткаў, напоўненых своеасаблівай архітэктурай, духам нацыянальнай традыцыі і культуры.

У гарадскіх паселішчах беларускай зямлі нарадзілася цэлае сузор'е выдатных дзеячоў культуры, навукі, мастацтва, палітыкі, якімі ганарацца не толькі беларусы: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Ігнат Дамейка, Тадэвуш Касцюшка, Марк Шагал, Ота Шмідт, Барыс Кіт, Павел Сухой, Хаім Вейцман, Шыман Перэс, Менахем Бегін, Голда Мейр... Таму мемарыялізацыя і музеізацыя спадчыны нашых славутых землякоў — велізарны рэзерв для развіцця гарадскога турызму.

“Нас цягне за крысо савецкае мінулае”

— Звычайна скардзяцца, што нам не хапае турыстычнай інфраструктуры — гатэляў, дарог, разгалінаванай сістэмы харчавання. Аднак не менш важны складнік турыстычнага прадукту — інтэлектуальны. Менавіта таму я акцэнтую ўвагу на важнасці гістарычных ведаў. Гісторыя — не толькі духоўная рэч, але і рынкавы прадукт, які можна прадаць. Турызм — гэта кірмаш, дзе прадаюцца гістарычныя веды, наша багатая гістарычная спадчына.

— Перафразуючы, гарадскі турызм пачне развівацца тады, калі ў дзяржаве зменіцца стаўленне да гісторыі і старыя савецкія ці імперскія канцэпты адыйдуць у нябыт?

— Калі разглядаць гістарычныя веды як тавар, то ён мусіць быць якасным, сучасным і запатрабаваным. Калі тавар зроблены па састарэлых мадэлях, хто ж яго будзе набываць? Калі гэты тавар зроблены ў Расіі для спажывання беларусамі, а мы па-ранейшаму імкнёмся выдаць яго за ўласны і нават прадаць, то наколькі гэта прыстойна для суверэннай дзяржавы? Таму гістарычныя веды мы мусім інтэрпрэтаваць адпаведна свайму статусу на міжнароднай арэне і інтарэсам беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці.

На жаль, у нас усё яшчэ няма такога разумення, нас цягне за крысо савецкае мінулае, былая падпарадкаванасць Расіі. Менавіта таму мы часам спрабуем распавесці замежнікам пра сябе як пра расійскую правінцыю. Гарадская культура дагэтуль абслугоўваецца пераважна рускай мовай. Таму калі замежныя турысты на кожным кроку чуюць рускую мову, яны з цяжкасцю разумеюць, што знаходзяцца ў незалежнай краіне Беларусь, а не ў расійскай правінцыі. Падробкі пад культурныя ўзоры Расіі таксама ўспрымаюцца як частка яе правінцыйнай культуры. А замежнікі прыязджаюць сюды, каб пачуць пра НАШУ традыцыю і культуру, НАША разуменне свету, пра месца, якое займала БЕЛАРУСЬ у мінулым.

Таму перш чым развіваць турызм, варта замацаваць у ім нацыянальную гістарычную канцэпцыю і адмовіцца ад ідэалагічных барыкадаў, якія разводзяць беларусаў па розныя бакі. Адны вядуць прафесійную культуру ад ВКЛ, БНР, "Нашай Нівы", другія — ад БССР і “беларусізацыі” 1920-х. А ў выніку экскурсавод трапляе ў абсурднае становішча: цераз прызму якой ідэалогіі яму апавядаць — імперскую, савецкую ці нацыянальную?

“Турызм трэба прасоўваць у рэгіёны”

— Каб урэчаісніць тое, пра што вы кажаце, неабходна дзяржпраграма развіцця гарадскога турызму?

— У нас ужо прынятыя дзве нацыянальныя праграмы (2001-05, 2006-10), але яны аказаліся малаэфектыўнымі, бо бюджэтных сродкаў на ўсё не хапае. Трэба не толькі дэклараваць свае намеры, але ствараць вакол турызму спрыяльную эканамічную атмасферу, прывабліваць інвестараў. Неабходна ўраўнаваць у правах дзяржаўныя і прыватныя турфірмы, прадставіць дадатковыя паўнамоцтвы мясцовым уладам і ільготы для рэгіянальнага турыстычнага бізнэсу. Ненармальна, калі сёння турыстычны аб’ект знаходзіцца ў раёне, а абслугоўвае яго мінская фірма, якая нават падаткі пакідае ў сталіцы. Таму раённае начальства і не зацікаўлена ў захаванні і рэстаўрацыі сваіх гістарычных помнікаў.

Як з’явяцца інвестыцыі ды ільготы, турфірмы актыўна возьмуцца не толькі за выязны, але і за ўнутраны турызм. А гэта не толькі дадатковы фінансавы рэзерв казны, але і надзвычай важная для любой дзяржавы духоўная рэч. Праз унутраны турызм вядзецца прапаганда нацыянальных і культурных каштоўнасцяў, патрыятычнае выхаванне...

Моцныя турфірмы здолеюць удзельнічаць у рэстаўрацыі і аднаўленні гістарычных помнікаў па ўсёй Беларусі. Цяпер жа гэтай вельмі адказнай справай займаюцца часам выпадковыя фірмы, адзіная мэта якіх — прыбытак. Аўтэнтычнасць, якасць працы іх не цікавіць.

— Якраз цяпер Мінкультуры разам з Мінспорту і турызму спрабуюць пасунуць з месца праблему занядбаных гістарычных помнікаў, выставіўшы каля 100 сядзібаў па ўсёй краіне на аўкцыён. Гэта крок у правільным накірунку?

— Так, гэта сучасны, рынкавы падыход да праблемы. Адна з прычын крытычнай сітуацыі ў Беларусі з захаваннем гістарычных помнікаў — адсутнасць у іх гаспадароў. Ва ўсім свеце рэстаўрацыя і ўзнаўленне аб’ектаў звязаны з іх прыватызацыяй. Гэта – шанец і для нашых панскіх двароў. Аднак пры адной умове: новыя ўласнікі будуць адраджаць іх у традыцыях мясцовай культуры пад строгім наглядам дзяржаўных спецыялістаў, якія, у сваю чаргу, будуць дапамагаць сваімі ведамі.

— Ці не збіраецеся вы прапанаваць свае меркаванні па развіццю гарадскога турызму канкрэтным дзяржаўным установам?

— Я не чыноўнік, не палітык, а проста навуковец, які робіць сваю справу. Мае кнігі, артыкулы, інтэрв’ю і ёсць уклад у развіццё айчыннага турызму. Непасрэдная ж праца з чыноўнікамі — марнаванне часу. Калі гэта разумныя людзі, якія думаюць пра справу, то могуць пазнаёміцца з маімі прапановамі ў друку. Калі ж яны не маюць дасведчанасці, культуры і ангажаванасці ў беларускую спадчыну ды пераследуюць зусім іншыя мэты, нічога не будзе.

Магчыма, карысным было б стварыць прадстаўнічую грамадскую экспертную камісію, якая б займалася пытаннямі развіцця турызму і ўплывала на дзяржаўную палітыку ў гэтай галіне. У такую камісію, незалежную ад дзяржавы, я быў бы гатовы ўвайсці.
6
1691
21 февраля 2010
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
ТОП-20 гарадоў, дзе лепш за ўсё жывецца ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі зроблена спроба прарангаваць гарады краіны паводле іх прывабнасці для жыцця. Самыя нечаканыя адкрыцці – у Заслаўі жыць лепш, чым у...

Знойдзены невядомыя творы Васіля БыкаваЗнойдзены невядомыя творы Васіля Быкава

Знойдзены новыя невядомыя дагэтуль творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Невядомыя рукапісы знайшліся ў рэчах пісьменніка, якія праляжал...

Пікеты каля пасольства Беларусі ў БішкекуПікеты каля пасольства Беларусі ў Бішкеку

19 красавіка каля будынка пасольства Беларусі ў Кыргызстане прайшлі пікеты. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, іх удзельнікі патрабавалі ад беларускіх у...

Загрузка...
Комментарии

Superman
21 февраля 2010 11:00
МОЙ ПРЕПОД!!!)))

Rand
21 февраля 2010 11:24
у меня тоже вел на 1-ом курсе smile

MightyB
21 февраля 2010 12:56
Хотите туризм в Беларуси? Легализуйте наркотики fellow

ухажор
21 февраля 2010 19:57
Цитата: MightyB
Хотите туризм в Беларуси? Легализуйте наркотики

быдла хватает, а вы хотите чтобы наркоманов стало до*ера

для туризма нужнра хорошая инфраструктура, мы вполне способны все сделать, просто руководить нужно нормально...
просто нужно, чтобы власть включила мозг

само_совершенство
21 февраля 2010 20:04
И у меня вел... у него еще такой маленький крокодильчик есть на пиджаке:)

LizaCuddy
21 февраля 2010 20:29
Рэспект, спадар Захар!!!
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Пятница, 09 Декабря
USD 1.9746
EUR 2.1262
RUB 0.0312
Konan_Kanah 88 минут назад Не знаю, как кто, а для меня служба была охерительной)) служил в погранцах, на границе с Польшей. Без увалов, отпусков, выходных, маскиных котлет. Куча впечатлений и проверка для себя. Потерял за службу и хорошую работу и жену, но не жалею абсолютно. The_reef 89 минут назад Либерман,
По поводу свечей в церкви это не выдумка и не шутка. Буквально несколько недель моя мама столкнулась с этим явлением. Плюс к ней ещё подбежала какая-то умалишенная и просила забрать свою свечку, купленную не в храме.
Mab 111 минут назад
Цитата: twi
один из крупных поставщиков алкоголя в РБ, на 100% принадлежит белорусскому патриархату

Нет белорусского патриархата. БПЦ подчиняется Москве.
alesbyk2015 131 минут назад Справа однозначно лучше Bond 133 минут назад Путь разрушения не может быть правильным. А страну именно разрушили alexic 152 минут назад
Цитата: gismo_2
Ключевое слово.

gismo_2 155 минут назад
Цитата: Либерман
графоманы

Ключевое слово.
Либерман 158 минут назад
Цитата: MegaSchuster
раз видел вывеску "Свечи, купленные не в храме - считаются недействительными и не являются жертвой, угодной Богу"

Сочиняешь же. Фотку, небось, в сети такую видел - шутку бородатую, а не вывеску.
Цитата: Issida
слышал про эффект плацебо? Если это людям приносит пользу, значит это надо

Цитата: aroy
я правильно понял, что ты одобришь продажу любой бесполезной ху##и, если покупатель считает эту ху##ю полезной?

Ему про пользу и эффект плацебо, а он про бесполезную хню.
Омг, как так можно тупить на ровном месте?
Цитата: dianest
Где нормальные, счастливые, здравые люди, что искренне верят в Бога? Знает кто таких?

Слишком много наваял признаков, к которым легко докопаться. Леший знает, что лично для тебя начит "нормальный", "счастливый", "здравый" или "искренне". Но ганьба тебе уже за то, что стольких верующих записал автоматом либо в убогие, либо в обманщики.
Цитата: gismo_2
Приведи литературный пример где написано "слова лукавят" и я признаю свою неправоту

Хз. По-моему, графоманы такие словосочетания просто обожают.
"В чем сила их или никчемность?
В чем слава их или позор?
Слова лукавят – выдаст взор?
Бесстыдство, равнодушье, совесть?"
"Движенья губ - подвержены обману
Слова лукавят - их не слушай, брось
Лишь руки и глаза все скажут прямо
Рукам - поверь! Словам - ну как пришлось"
"И пусть холода у порога
Тем ярче горит голова
И каждый – любимец у Бога,
Когда не лукавят слова."
"Скрипят страницы древней Книги
Слова лукавят и хохочут,
Их тайный смысл понять несложно:
- Все будет так, как ты захочешь!"
"У паненки лукавят слова,
но запястье — предмет волшебства,
до смешного хрупок сосуд,
где хранится Шопенов прелюд."
Вроде первый и крайний графоманы даже какие-то премии и заслуги имеют.
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...
Сейчас на сайте
9 пользователей, 1511 гостей