РЕКЛАМА

Загрузка...
' />

Віншуйце па-беларуску!

Мінскі дызайнер Раман Шык прапанаваў хіт сезону – беларускамоўныя паштоўкі.

Віншуйце па-беларуску!


Цікава, што на момант з’яўлення ідэі сам аўтар быў чалавекам рускамоўным. Аднак новы праект так захапіў Рамана, што ён пачаў вывучаць родную мову. І з журналістам “Салідарнасці” гаварыў па-беларуску.

Віншуйце па-беларуску!


— Акрамя сваёй асноўнай працы дызайнерам па рэкламе, у свабодны час я люблю маляваць што-небудзь вясёлае: коміксы альбо карыкатуры, — распавядае Раман. — Аднойчы мая знаёмая Аксана Бразевіч, майстар па манікюру, разглядала гумарыстычны часопіс з маімі малюнкамі. І раптам кажа: “Чаму б табе не паспрабаваць рабіць свае паштоўкі?”

На гэта я адказваю, што таксама пра гэта думаў, але паштовак прадаецца вялікая колькасць на любы густ і будзе вельмі складана канкурыраваць з расійскімі выдавецтвамі, якія даўно захапілі беларускі рынак і так проста нікога туды не пусцяць.

“А давай рабіць паштоўкі на беларускай мове. Іх нідзе няма”, — прапанавала Аксана.

Я задумаўся ўсяго на дзве-тры секунды, а потым выгукнуў: “Ідэя — супер!” Нават за такі кароткі час паспеў уявіць аддзел паштовак у кнігарні і пакупнікоў, якія, перабіраючы дзесяткі розных рускамоўных паштовак, трапляюць на беларускую і адразу вырашаюць купіць менавіта яе.

Ідэя настолькі захапіла мяне, што ўжо праз некалькі дзён я выйшаў з гарвыканкама, трымаючы ў руках пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка. Наступныя два месяцы быў заняты распрацоўкай і маляваннем паштовак. Нарэшце яны былі гатовыя. 16 розных відаў – увесь пачатковы асартымент.

— Ты друкаваў іх на ўласныя грошы?

— Так. Праз месяц забраў невялікі тыраж з друкарні і пайшоў па крамах прапаноўваць сваю прадукцыю на рэалізацыю. Большасць адразу згадзіліся.

Бывала, пакуль паказваю дырэктару магазіна “тавар”, усе астатнія супрацоўнікі збягаюцца: ім таксама вельмі цікава паглядзець на новыя беларускія паштоўкі, як на нешта неверагоднае. Усе настолькі прызвычаіліся да таго, што паштоўкі бываюць толькі на рускай мове, за выключэннем некалькіх з банальнымі “Віншую!” і “Са святам!” з фотаздымкамі кветак.

Так паступова назбіраліся 23 гандлёвыя кропкі, у якіх мае паштоўкі прадаюцца.

— І што, ніхто не адмаўляўся ад тваіх паштовак?

— На жаль, ёсць некалькі прадаўцоў, якія ўпарта не хочуць супрацоўнічаць. Кажуць, у іх дастаткова пастаўшчыкоў. “Усе мае паштоўкі толькі на беларускай мове. Такіх яшчэ не было”, – спрабую іх пераканаць. У адказ чую: “А нам все равно.”

Але я не збіраюся здавацца – буду перыядычна рабіць ім прапановы зноў і зноў, пакуль не згадзяцца.

Віншуйце па-беларуску!


А тым часам рыхтую новую партыю паштовак, якую вось-вось аддам у друкарню. Планую паступова павялічваць асартымент, каб кожны чалавек мог знайсці патрэбную яму паштоўку па-беларуску.
10
2017
28 апреля 2010
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Мнение: Мая беларуская мова

Вось постам ніжэй я ўжо пісаў, што не так шмат кніжак беларускамоўных чытаў за ўсё сваё жыццё. Да што там казаць!?!?! - Я прачытаў усяго 2 кнігі цалка...

Наста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай ХаліпНаста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай Халіп

 Актывістка «Маладога Фронту» Наста Палажанка не балатавалася ў прэзідэнты РБ, не кіравала штабам апанента Лукашэнкі і нават не была заўважаная л...

Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы н ...Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы н ...

\"Да нас неаднаразова паступаюць скаргі на тое, што заяву ў суд не прымаюць, таму што яна напісана па-беларуску. Я сам бачыў такую рэзалюцыю: \"Перапі...

Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве!Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве!

З Мікітам Курэпіным, студэнтам 1 курса гістфака БДУ, сустракаемся каля корпуса гістфака на Чырвонаармейскай і ідзём абедаць у сталовую Ліцэя БДУ. Туды...

Загрузка...
Комментарии

Snikers88
28 апреля 2010 12:15
От это реально круто! Молодец хлОпец! Идея как таковая давно лежала на поверхности, но впринципе всё гениальное просто.

yur6000
28 апреля 2010 12:16
Так трымаць! Паштоукi - супер!

LIBRA
28 апреля 2010 12:20
Да, мне вельмi спадабалася! Купiла некалькi штук, як на першым малюнку! Аутар маладца!!!

kazz2
28 апреля 2010 13:29
Здорово!

А где купить можно? Поделитесь адресами, пожалуйста.

Dimm
28 апреля 2010 13:59
kazz2,

Скорее всего, наверное, появляются у гандлевых цэнтрах, таких как ЦУМ, Беларусь и т.д. там на этажах стендики стоят с открытками.

Charlie
28 апреля 2010 14:01
И я бы купил с приогромным удовольствием! Поделитесь адресами точек.

Барабулька
28 апреля 2010 14:03
А что офигенные открытки)))

LandSpirit
28 апреля 2010 14:43
класс!!!))

Riff Raff
28 апреля 2010 15:53
"Ты мая самая салодкая цукерачка"...

Na Maskvu
28 апреля 2010 18:12
Трэба аўтару дадаць пару жыцьцёвых тэкстаў:
- Не бяры сабе да галавы!
- Каб у нас усё было, а нам за гэта нічога ня было. (вэрсія тосту)
- Я...і ты гэта дзела! (для прызыўнікоў)
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Суббота, 19 Августа
USD 1.9383
EUR 2.2763
RUB 0.0326
Dimm1 85 минут назад ГениальноЖеВедь!!! shield1 256 минут назад Посмотрел бы на этих прыщавых клоунов, которые эти истории сидят и придумывают. seregas 256 минут назад неграм бы меньше орать, а пойти в школу и разработать более чувствительный датчик. seregas 259 минут назад последние фото показывают , что у помацать сисько под кофе входит в прайс seregas 266 минут назад класть пистолет рядом, не профессионально. Не важно что наручники, не отработано seregas 284 минут назад сразу было понятно, что стрелять они смогут только одиночными. Понятно, что надо было поднимать винты с моторами, которые имеют достаточную массу. Снизу блок электроники, и ствол ставить точно в центре масс. Выше корпуса.
Очевидно, что они 2 года разрабатывали мягкую и тяжелую систему подвеса для снижения отдачи, которая занимает половину массы дрона. Дураки.
Может, там требования по устрашающему виду
Xeops64 307 минут назад Счастливчик. После всего остался живой, дожил до старости....

Счастливчик. После всего остался живой, дожил до старости....
Wolfhund 386 минут назад Жопа великовата
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
20 пользователей, 2150 гостей