РЕКЛАМА

Загрузка...
вельмі прыгожай парай. Мабыць, нехта нам зайздройсьціў, таму што па маёй патыліцы бегаў халадок нечых позіркаў. Горад К. быў вельмі стары і вядомы. На вуліцы мітусіліся натоўпы людзей і чарада машын, ледзь рухаючыся ў заторы, марудна прасоўвалася. Мы ледзь пракладвалі сабе пуць сярод гэтай блытаніны людзей ды аўто, а калі-некалі нават даводзілася кранацца мінакоў рукой. Нейкі хлопчык, які нёс сваёй дзяўчыне вялізны букет парніковых бязводарных кветак і вельмі сьпяшаўся, нават наступіў мне на нагу. Мы вырашылі пайсьці далей ад цэнтра і нечакана набрылі да звярынца.' />

Горад К.

Мы ішлі ажыўленай вуліцай горада К., і ўсе на нас глядзелі, таму што мы былі вельмі прыгожай парай. Мабыць, нехта нам зайздройсьціў, таму што па маёй патыліцы бегаў халадок нечых позіркаў. Горад К. быў вельмі стары і вядомы. На вуліцы мітусіліся натоўпы людзей і чарада машын, ледзь рухаючыся ў заторы, марудна прасоўвалася. Мы ледзь пракладвалі сабе пуць сярод гэтай блытаніны людзей ды аўто, а калі-некалі нават даводзілася кранацца мінакоў рукой. Нейкі хлопчык, які нёс сваёй дзяўчыне вялізны букет парніковых бязводарных кветак і вельмі сьпяшаўся, нават наступіў мне на нагу. Мы вырашылі пайсьці далей ад цэнтра і нечакана набрылі да звярынца.

Плот быў вельмі высокі, зроблены з мэталічнае сеткі на каркасе. Я папрасілася адпачыць крыху і пад’есьці, перш як браць гэтую перашкоду. Мы селі побач, прытуліўшыся да вялізнага, скручанага ў катушку стогу. Можна было проста пераляцець праз гэты плот, але нас маглі заўважыць. Ты дапамог мне спусьціцца ўніз на тым баку, я зачапілася за вострую сетку і крыху параніла далонь. Ты зьлізнуў маленькія кроплі крыві асьцярожна і прынес аднекуль ліст трыпутніку.

Мы размаўлялі з жывёламі і кармілі іх сьвежай капустай, якую пакінулі сабе на вячэру. Нам ніхто не замінаў праціснуцца скрозь агароджы і падыйсьці да жывёлаў бліжэй – сказаць нешта на вуха малпе, пагладзіць па сумцы маму-кенгуру, якая спачатку была паскакала ад нас, але вярнулася на адмысловы крык, зразумеўшы, што мы зь ёй адной крыві. Мы бачылі ржавых лісаў, што рыхтаваліся да зімы. Ты бегаў навыперадкі са страўсамі, я каталася на сьпінах зэбраў, чапляючыся за белыя палоскі, мы назіралі за фанабэрыстымі паўлінамі, лашчылі драпежнікаў, напаткалі сям’ю зубраў, але ня сталі іх турбаваць, бо яны зусім нядаўна нарадзілі зубраня і былі варожыя да ўсяго сьвету, нячулыя да нашых запэўненьняў у бяскрыўднасьці.

Нам было цяжка глядзець на птушак, многія зь якіх у няволі развучыліся лятаць. Мы нават раздалі ім частку сваёй калекцыі камянёў, што зьбіралі ў розных краінах. Птушкі, якім пашчасьціла знайсьці камень са сваёй радзімы, праглынулі гэты каштоўны падарунак і захавалі назаўсёды у сваім вальлі. Мы бачылі кракадылаў, бегемотаў, розных грызуноў, толькі коняў нідзе не было. Ты неяк крыху спахмурнеў, вочы твае, якія заўсёды прыцягвалі сьвятло, пацьмянелі, нібыта хтосьці задзьмуў іх, як сьвечку. Жартаўлівая бойка маленькіх мядзьведзяняткаў цябе крыху ўсьцешыла і павесяліла. Іх бацькі распавялі нам, што гэта іх першае патомства і што толькі дзякуючы сваім дзеткам яны адчулі сябе ў гэтым чужым горадзе, як дома.

Нешта надзвычайнае лунала ў паветры. Відаць, не выпадкова поўня прывяла нас ў гэты горад. Ты сядзеў перада мной і глядзеў на набліжэньне захаду. Я імкнулася зрабіць усё як мага хутчэй, пакуль было дастаткова сьвятла. Імпрэсіяністы заўсёды малявалі памежныя станы, і толькі зараз я зразумела, як гэта цяжка: злавіць тваю ледзь заўважную ўсьмешку і глыбокія вочы, у якіх люструецца жоўтае сонца, што паступова сыходзіць на другую частку зямлі, пакідаючы свой цёплы сьлед на даху заціхаючага гораду.

Маленькі пэндзаль быў зроблены з маіх валасоў, а вялікі – з тваіх. Фарбу для малюнкаў я зьбірала ў самых дзіўных месцах: парцалянавы блакіт Чорнага мора, шэра-ружовая галька – Азоўскага, таматна-памаранчавы сок Мэксыкі, цёмны колер піва Гінэс, празрыстае чэскае шкло, чорны дождж Лёндану, бездакорны белы – Барсэлёны. Фарбы захоўвалі подых і дух тых мясьцінаў, зь якіх былі прывезеныя, а таму й малюнкі звычайна дыхалі нейкай шматнароднай традыцыяй. У іх зьліваліся гарачыя гішпанскія рытмы, ірляндзкая народная весялосьць, шум мора, сьвяточнасьць Рыа, ангельская суворасьць, чэская сьціпласьць – яркія вясёлкавыя пералівы ўсіх часьцін сьвету.

Для партрэту я абрала цёплыя карычнева-жоўта-зялёныя колеры: аліўкавыя халмы Харватыі, ахрыстае сухое лісьце Карпатаў, пяшчотна-салатнае першае цьвіценьне крымскіх падгор’яў, а таксама сьветла-шэры Сьвіцязі для тваіх вачэй. У салёнай вадзе заліва гэтыя фарбы рабіліся яшчэ больш выразнымі і лёгка клаліся на тканіну аповеду. І вось пасярэдзіне подыху, паміж адкрытымі і закрытымі вачыма, пасьля сонца і перад луной, на пераходзе ад сьвета да цені, на самай мяжы сяброўства ды каханьня выявіўся твой твар, подобны хутчэй на сымбаль бясконцага пераўтварэньня інь у ян.
0
1998
3 марта 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
ЗдарэньніЗдарэньні

Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкну...

Зорны дожджЗорны дождж

Сёньня ноччу дамовіліся ня спаць, а ісьці зьбіраць зоркі. Каб не заснуць, сядзелі ля каміну, гледзячы на тое, як іскры, нібыта зоркі ляцелі ўверх, пад...

Палёты і сныПалёты і сны

Мы паставілі намёт на пяску ля мора. Раніцай ён быў напалову заліты вадой. Але мы не адразу заўважылі – так стаміліся пасьля ўчорашняй прагулкі – і не...

У Мінску распродаж абутку ледзь не стаў трагедыяйУ Мінску распродаж абутку ледзь не стаў трагедыяй

Распродаж абутку ледзь не стаў прычынай трагедыі. Крама на Інстытуце Культуры, якая пераязджае на новае месца, задоўга рэкламавала зніжкі да 70%. Нато...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 30 Мая
USD 1.8625
EUR 2.0815
RUB 0.0329
isiasan 4 минут назад Никому он не подарит айфон. Разводон для лохов. isiasan 5 минут назад Половину они похоже сами сжевали MegaSchuster 8 минут назад про этого валета была заказная статья на онлинере в январе
мне не нра
vitut 22 минут назад
Цитата: 26-128
И вам для этого не нужно будет ни с кем спать, а просто блеснуть своим остроумием.

Дорогие мои цифры, если хорошо подумать, то блистать остроумием перед Усмановым за айфон, ни чем не лучше, чем за айфон с кем-то спать.
Vamos 24 минут назад Некоторые есть вообще супер!!!!!!!!! vitut 28 минут назад
Цитата: Margasan
Нам не дано знать, кого Маб называет девушкой.

Думаю, там кукла вуду из котлетного фарша по 4,89. Это выгодно.

Цитата: Mab
целый день на ногах провел

Колени не болят, родной?
dianest 34 минут назад
Цитата: Himley1
А может просто мне лениво что-то доказывать такому тупому брехлу, как ты

какой шикарный слив
ни одного ответа по делу
как и предполагалось, ты пи3дабол обыкновенный
ты очередной говно, которое с дивана ляпает языком и не более.
ну верещи и брызгай слюнями дальше
кто ты и что ты все поняли)))))
meredian2 37 минут назад посчастливилось ездить на 850i,незабываемые очучения!особенно звук стартера v12 и центральная консоль тех времён вааще космос!
Новости от партнеров