РЕКЛАМА

Загрузка...

' />

Пасля артыкула «Салідарнасці» сям'я даяркі пераехала ў «прэзідэнцкі» дамок

 Менш чым праз тыдзень пасля публікацыі рэпартажу «Салідарнасці» пра даярку Вікторыю Еўсцягнееву і яе непаўналетніх дзяцей, якія жылі ў нечалавечых умовах у вёсцы Старыя Цярушкі Мінскай вобласці, праблема была вырашаная. Кіраўніцтва СВК «Решающий» дало ім дом у аграгарадку.

Пасля артыкула «Салідарнасці» сям'я даяркі пераехала ў «прэзідэнцкі» дамок

Пасля артыкула «Салідарнасці» сям'я даяркі пераехала ў «прэзідэнцкі» дамок


 Нагадаем, паўтара тыдні таму карэспандэнты «Салідарнасці» пабывалі ў доме, які слушней будзе назваць напаўразваленай будкай, дзе тулілася сям’я даяркі Вікторыі Еўсцягнеевай.

 Маці двух няпоўнагадовых дзяцей — Алёшы і Наташы сямі і васьмі гадоў — працуе даяркай у СПК «Решающий» ужо некалькі гадоў. Яе заробак складае прыкладна 500 тысяч у месяц. На момант знаёмства сям’я жыла ў напаўразваленым будынку з двума маленькімі пакойчыкамі і калідорам, дзе ўсе вокны былі заштораныя коўдрамі, а з падлогі ў дзіцячым пакоі фантанавала ледзяная вада з каналізацыйных трубаў.

 Прыкладна год Еўсцягнеева, а таксама яе сяброўкі, што таксама працуюць на ферме, настаўнікі і проста неабыякавыя землякі прасілі ў старшыні СВК «Решающий» Васіля Купы, каб сям’і далі новы дом. Тым больш што свабодная жылплошча ў аграгарадку ёсць. Але безвынікова.

 Падчас размовы карэспандэнта «Салідарнасці» з Васілём Васільевічам высветлілася, што прэтэнзій да Вікторыі як да даяркі няма — яна добра выконвае працу. Але прагучала, што новы дом трэба заслужыць. Таксама суразмоўца згадаў, быццам бы Еўсцягнеева ўжо давяла да ненармальнага стану папярэдняе жыллё больш за пяць гадоў таму.

 І ўсё ж меней чым праз тыдзень пасля гэтай размовы і публікацыі на «Салідарнасці» сям’я Еўсцягнеевай усё-ткі пераехала ў новы дом. «Салідарнасць» высветліла падрабязнасці.

Так, цяпер Вікторыя жыве ў новым доме. Гэта факт, — толькі і сказаў старшыня СВК 16 лютага.

 Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні дала намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце дзіцячага садка-школы вёскі Старыя Цярушкі Надзея Хаміцэвіч.

Вы думаеце, мы не ведалі пра стан справаў? Мы не раз звярталіся да старшыні СВК з просьбай палепшыць жыццё гэтай сям’і. Нам выразна адказвалі: «У яе быў цудоўны дом, але ёй не спадабалася там жыць, і яна пераехала». Справа ў тым, што Еўсцягнеева сапраўды жыла ў Цярушках у добрым новым доме. З мужам. Але потым яна паехала на радзіму мужа. Там, прыкладна праз два гады, у іх пачаўся разлад. І яна, ужо разведзеная, вярнулася сюды. Да гэтага моманту яе дом атрымала іншая сям’я. Таму што было, тое ёй і далі. Гэта перадгісторыя.

Дык новы дом ёй усё-ткі далі?

— Так. Напэўна, праз некалькі дзён пасля вашага візіту яна яго і атрымала! Як у Цярушкі заязджаеш — там аграгарадок — адзін з дамоў-навабудаў ёй і далі. Там жыла жанчына з дзецьмі, але гэтая сям’я нядаўна пераехала ў іншы калгас. І Вікторыя роўненька пасля вашага візіту засялілася туды.

Але дзеці столькі часу пражылі ў жудасных умовах…

— Гэта так, у нечалавечых умовах. Больш за тое, я як мясцовы жыхар ведаю, што да Еўсцягнеевых у гэтым доме жылі пяць ці шэсць сем’яў. Яны скардзіліся: дзеткі хварэлі на астму. Гэтае захворванне, думаю, яны набылі, пражываючы там.

 Што да лёсу Вікторыі і яе дзяцей… Школа не заплюшчвала вачэй на тое, што адбываецца. (Варта адзначыць, што былы дом Еўсцягнеевай знаходзіўся побач з будынкам школы). Мы неаднаразова звярталіся да старшыні калгасу. Але, ведаеце, мы — людзі дзяржаўныя. Вышэй за дах скокнуць не можам. Параілі: раз старшыня заплюшчвае на гэта вочы, звяртацца да журналістаў, тэлефанаваць на «гарачую» лінію.

 Пасля гутаркі з Надзеяй Дзянісаўнай у «Салідарнасці» атрымалася пагутарыць з сужыцелем Еўсцягнеевай Сяргеем, які ў момант нашай размовы з выхавальніцай дзіцячага садка забіраў маленькага Аляксея з садка. Суразмоўца расказаў, што іх новы дом знаходзіцца на вуліцы Працоўнай і што ён іх «цалкам задавальняе».

У нядзелю вы ў нас пабывалі, а ў пятніцу мы ўжо заехалі ў іншы дом. Старшыня прыязджаў асабіста, — падзяліўся ён.

 З самой Вікторыяй карэспандэнту пагаварыць не ўдалося, бо яна з’ехала на пахаванне бабулі, а яе тэлефон быў адключаны.

 У найбліжэйшы час «Салідарнасць» збіраецца пабываць у новым доме сям’і Еўсцягнеевай.


Алена Якжык, «Салідарнасць»
5
2314
17 февраля 2011
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Наста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай ХаліпНаста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай Халіп

 Актывістка «Маладога Фронту» Наста Палажанка не балатавалася ў прэзідэнты РБ, не кіравала штабам апанента Лукашэнкі і нават не была заўважаная л...

Знойдзены невядомыя творы Васіля БыкаваЗнойдзены невядомыя творы Васіля Быкава

Знойдзены новыя невядомыя дагэтуль творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Невядомыя рукапісы знайшліся ў рэчах пісьменніка, якія праляжал...

Канцэрт і сінгл ад Канцэрт і сінгл ад "Крамбамбулі"

Гурт \"Крамбамбуля\" 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе \"Фартуна\". На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт-сінгла \"Дольчэ віта\", рэл...

Пасведчанне кіроўцы на трасянцы, а талон усё адно па-расейску!Пасведчанне кіроўцы на трасянцы, а талон усё адно па-расейску!

 Пасля гучнага скандалу з пасведчаннямі кіроўцы на трасянцы ДАІ паабяцала выправіць прыкры хіб і больш не паўтараць яго. Але літаральна ўчора кар...

Загрузка...
Комментарии

clayman
17 февраля 2011 16:45
жастачайша наказать !!

Trouble
17 февраля 2011 19:09
так по-нашему

chozanax
17 февраля 2011 19:49
4я власть это как бы на крайняк

Russian guy
17 февраля 2011 22:09
Пусть ко мне тоже домой приедет эта делегация,я поплачусь...Может,и получу домик за городом)

Poiz1
18 февраля 2011 08:43
Чувствуется почерк. решение глобальных проблем методом иголочных избирательных ударов... Жаль, что я постоянно все сам сам сам сам сам сам сам сам сам сам сам...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Суббота, 29 Апреля
USD 1.8740
EUR 2.0414
RUB 0.0329
SabakaZ 3 минут назад
Цитата: evg256
и выпил весь китайский чай, что там вообще был)))

Какъ-то разъ господинъ Хуевангъ изъ Харбина намъ въ ставку прислалъ пудъ зеленога китайскога чаю. Все господа офицеры потребляли яго какъ надобно, неспешно да въ удобоворимомъ количестве. А подъпоручикъ Расколдыбякинъ дюже не въ меру имъ баловался. И одного дня такъ упился имъ, что пожелтелъ, глаза скукожились да кишкамъ худо стало. Да такъ стало, что не вмоготу ему было до уборной. Прямъ из-за стола вскочилъ, портупею скинулъ, штаны да исподнее стянулъ и побегъ до сральника, по пути калъ роняя кучками аккуратными. Съ техъ поръ подъпоручика Расколдыбякина Сопками Маньчжурiи кличутъ.
7Юрий 4 минут назад Я тоже такой как эта макака.
Прокуратор Иудеи 13 минут назад
Цитата: LoLtEam
У меня ZX-Spectrum до сих пор лежит. Собирался во времена типаДефицита. На самом деле те кто хотел и имел деньги, мог все это приобрести

Рубился небось в саботёр , дандаре3 и солдиер оф фортунэ)))
evg256 35 минут назад Вадим Бананов,
к 10 утра будет тяжело на работу )))
Последний раз, когда я решил - "а почему бы не попробовать пару бутылочек пива после работы, посреди недели", я как-то не учел, что его градус отличается от обычного пива. По факту, кое-как приехал к 12 в офис и выпил весь китайский чай, что там вообще был)))
Flint 36 минут назад Я так понимаю очередной подвид неведомой хyйни выдуманный толерастами после употребления тяжелых наркотиков?)) Прокуратор Иудеи 37 минут назад Какие приятности на твоих фотках!
Ну только 0.3 американблэкэль Под рукой есть поднять за здоровье в ответ)
diversant111 41 минут назад НА 27 "ь" не нужен SabakaZ 43 минут назад Вадим Бананов, ну на томъ и порешимъ. Я покаместъ тогда кого-либо другого свергать буду.
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
31 пользователь, 1694 гостя