РЕКЛАМА

Загрузка...
' />

Наста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай Халіп

 Актывістка «Маладога Фронту» Наста Палажанка не балатавалася ў прэзідэнты РБ, не кіравала штабам апанента Лукашэнкі і нават не была заўважаная ля пабітых вокнаў Дома ўрада. Аднак яна правяла ў СІЗА КДБ два месяцы.
 Першае, што зрабіла Наста на свабодзе, — гэта амаль суткі прасядзела у інтэрнэце. А потым пачала насіць перадачы і дасылаць паштоўкі арыштантам. Каму, як не ёй, ведаць, як гэта важна для іх.

Наста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай Халіп
Наста дома



Наста Палажанка распавядае пра жыцьцё ў турме й сустрэчу зь Ірынай Халіп
Лісты, атрыманыя ў турме.



Пра першыя дні на свабодзе


 Я пяць дзён на свабодзе ўжо. Першыя суткі правяла ў інтэрнэце. Не вылазіла адтуль. Гэта найперш турбавала мяне — у турме я нават не магла здагадвацца, што адбываецца ў краіне. Магла толькі адчуваць той жах, які быў. Адчуваць па тым, як перапаўнялася турма.

 Пасля я праводзіла ўвесь час з маладафронтаўцамі. Гэта сапраўды было важна — даведацца, у якім яны стане. Усе студэнты, усе маладыя людзі і трэба было даведацца, як яны гэта перажываюць. Я ужо паспела перадаць перадачу Дашкевічу, кожны дзень пішу лісты палітвязням.

Пра турму


 У першыя дні «амерыканка» напаўнялася вязнямі. Гэта адчувалася па тым, колькі людзей знаходзілася ў камерах. Аднойчы ў адной камеры сабралі ўсіх жанчын, якія на той момант знаходзіліся ў СІЗА КДБ. Я разумела, што ў мужчын сітуацыя яшчэ горшая.

 Таксама мы чулі, як збіваліся драўляныя шчыты, на якіх спалі тыя, каму не хапала месца. Па ўсіх гэтых прыкметах мы разумелі, што адбываецца нешта сумна-фенаменальнае.

 Увогуле, у турме было самым складаным тое, што бракавала інфармацыі, інфармацыі ад блізкіх людзей. У прынцыпе, там няма нічога асаблівага.

 Калі пераключаешся на тое, што гэта не санаторый, то можна задаволіцца тым, што ёсць.
У камеры нават магчыма гатаваць. Гэта насамрэч займала шмат часу і было для нас цікавым заняткам. На самой справе можна было выдумляць, што заўгодна. Прыправаў мы не мелі, але нам перадавалі «Ролтаны», у якіх былі разнастайныя прыправы. Мы іх мяшалі, дадавалі туды чарнасліў, часнок. У нас усё вельмі някепска выходзіла.

 Перадавалі шмат садавіны і мы рабілі фруктовыя салаты, дадавалі туды печыва. Я так дома не харчавалася. Родных пакуль не частавала «турэмнай кухняй», але там я набралася шмат складаных рэцэптаў і таму ў хуткім часе паспрабую.

 У турме пра палітыку не гавораць. Мы пра жаночы быт размаўлялі. Там гэта важна. У нейкі момант я папрасіла бацьку, каб ён перадаў мне касметыку. Гэта было важна для адчування асабістай годнасці. Там было важна адчуваць сябе таксама, як і на свабодзе. Я старалася добра выглядаць і адчуваць сябе нават падчас допыту.

Пра Ірыну Халіп


 Тры тыдні я правяла ў адной камеры з Ірынай Халіп. Гэта найцудоўнейшая жанчына, вельмі моцная. Я з ёй не была знаёмая. Толькі чула аб ёй… чытала матэрыялы ў свой час. І мне, безумоўна, было вельмі цікава з ёй пазнаёміцца. Ірына ўразіла мяне сваёй мужнасцю. Яна малайчына. Нават нягледзячы на тое, што яе муж знаходзіўся за сценкай, у той самай турме.

 Усе турботы Ірыны былі аб маленькім сыну, які застаўся без бацькоў.
Трымаць жанчын у тых умовах, якія знаходзяцца ў «амерыканцы», — непрымальна. Гэта эканамічныя злачынствы пераважна. Мне падаецца, што можна было б абысціся хатнім арыштам.

Пра святы


 Мы самі рабілі сабе святы. Мне перадалі розныя каляровыя сурвэткі і я імі ўпрыгожвала сцены, абшарпаныя тумбачкі — гэта ўсё прыносіла вялікую радасць. На Новы год Таня Шапуцька перадала мне шакаладных зайцоў і калі іх прымалі, то раздрабілі на кавалкі. Я разумела, што Таня перажывае аб разламаных зайцах. Таму мы ўсе ў камеры складвалі іх па кавалках і склалі! Аднаго з’елі потым на Новы год, а другога - на Раство.

 Увогуле асабліва не святкавалі. Яшчэ адчуваліся наступствы шоку ад таго, што адбывалася. Але пры гэтым памятаю, што абстаноўка была ўтульная. Зрабілі шыкоўны стол, а асноўным пажаданнем было, каб цягам гэтага года мы ўсе былі дому. Пасядзелі да дзесяці гадзін, да вечара, і пайшлі спаць. Акурат тады я пачула, што некага вызваляюць. Пазней аказалася, што гэта Віталь Рымашэўскі.

Пра беларускую мову ў «амерыканцы»


 Я ўжо ведаю пра чуткі, што выкладала ў СІЗА беларускую мову. Гэта не зусім так. Але беларуская мова там карысталася попытам. Мне нават канваіры адказвалі па-беларуску, следчы са мной спрабаваў гаварыць на мове. А сукамерніцы ўвогуле з асалодай слухалі размовы па-беларуску. У нас там зранку дзяжурствы былі, трэба рапартаваць наглядчыкам, што і як. Ну і сукамерніцы мяне заўжды прасілі: "Наста! Скажы яму што-небудзь. Скажы яшчэ раз." Для жанчын была вялікая асалода, калі я дакладвала наглядчыкам па-беларуску.

 А праз месяц мы ўжо пачалі спяваць беларускія песні. Развучылі «Надзеньку»… Я ўвогуле зразумела, што гэтая песня аб’ядноўвае ўсіх жанчын сусвету. Пасля вывучылі «Простыя словы». Усе былі вельмі задаволеныя гэтымі песнямі. Прасілі мяне дасылаць ім тэксты новых песен.

 Шмат размоваў аб мове было. Спачатку варожа ставіліся, а потым зусім іначай.

Пра змены


 Я яшчэ больш пераканалася ў тым, у чым была перакананая. Там не паводзіла сябе іначай і не адступалася ад таго, чаго трымаюся на свабодзе. Я пераканалася, што сапраўды люблю сваю справу, сваіх сяброў. Нам спрабавалі гаварыць, што на свабодзе аб нас забылі. Але я ведала, што гэта не так.

 Я не змянілася. Адно што ведаю цяпер, што магу праходзіць праз такія выпрабаванні. Раней з такім не сустракалася, але цяпер разумею, што пэўныя людзі мусяць ахвяраваць нечым для супольнай справы.

Пра бацьку


 Адным з самых складаных момантаў было адчуванне, наколькі моцна за мяне турбуецца мой бацька. Наколькі моцна ён мяне любіць… Тата заўсёды лічыў мяне такой «татавай дачкой».

 Цяпер я ведаю, што бацька, які ніколі не цікавіўся асабліва грамадска-палітычным жыццём, актыўна за мяне змагаўся. І я вельмі ўдзячная яму за гэта.

 Мне хацелася, каб бацька сядзеў у спакоі і не турбаваўся. Думала, што сама з усім спраўлюся. Але тата тут даваў жару. Я толькі нядаўна пабачыла ўсе відэа, інтэрв’ю. І для мяне дзіва, што ён так актыўна ангажаваўся ў справу абароны сваёй дачкі.

 Я турбавалася за яго. Я ведаю гэтую сістэму і ведаю, што яна нікога не будзе шкадаваць. Узрост, пол — гэта ўсё для сістэмы не важна.

Пра краіну


 У мяне ўражанне, што я адсутнічала не два месяцы, а з часоў мінулай прэзідэнцкай кампаніі. Сапраўды, настолькі шмат адбылося падзей, настолькі шмат людзі перажылі выпрабаванняў, ператрусаў, допытаў, што я вельмі баялася прыйсці і пабачыць зашуганых людзей. А пабачыла агонь у вачах.

 Я пабачыла, што адбылося з Маладым Фронтам. Чым больш улады ціснуць на нас, тым больш нас становіцца. Шмат людзей хочуць з намі сустрэцца, людзей, якія хочуць дапамагаць ў арганізацыі. Яны аддаюць свае грошы, свае сілы. Я пабачыла, што моладзь не будзе здавацца. Што яна будзе рабіць тое, што мусіць.

 Я ведаю, што такое ШОС. Мне расказалі ўжо, нават кашульку падарылі з ШОСам. Ёсць такая справа.


Алесь Пілецкі "Наша Ніва"
8
2002
22 февраля 2011
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Мнение: Мая беларуская мова

Вось постам ніжэй я ўжо пісаў, што не так шмат кніжак беларускамоўных чытаў за ўсё сваё жыццё. Да што там казаць!?!?! - Я прачытаў усяго 2 кнігі цалка...

Рыгор Барадулін трапіў у рэанімацыюРыгор Барадулін трапіў у рэанімацыю

 \"Кажуць, гэта ўсё ад хваробы Паркінсана ў цяжкай форме\", - кажа Валянціна Барадуліна Пакуль увага беларусаў была прыкутая да трагедыя 11...

Дзённік эма (нататкі)Дзённік эма (нататкі)

ЭМАцыянальныя людзі....

Расійскія блогеры ўзначалілі змаганне з карупцыяйРасійскія блогеры ўзначалілі змаганне з карупцыяй

 Вядомы расійскі блогер Аляксей Навальны прыдумаў спосаб, як ускладніць задачу нячыстым на руку дзяржаўным чыноўнікам. Ён стварыў сайт з характэр...

Загрузка...
Комментарии

LightKeeper
22 февраля 2011 06:59
зь... lol

GRaTHiuS
22 февраля 2011 08:23
хуяста бля, что это за имя? какой национальности?

титек не боюсь
22 февраля 2011 08:27
lol

DiMoS
22 февраля 2011 08:43
Ну хоть статья на нормальном белорусском. Тем не менее всё равно ложка говна на бочку мёда (я про заголовок). Не понимаю как можно было додуматься заголовок написать на одном языке, а статью на другом.

CheZteR
22 февраля 2011 09:53
Ну и што дальше?????

nvr
22 февраля 2011 11:40
Автор, иди учи язык, албанский читать не никакого желания.

CheZteR
22 февраля 2011 19:40
Obezjaneg,

Может не убила и не украла!!! это я согласен а в остальном не уверен, даже наоборот уверен в обратном ...

mileishi
24 февраля 2011 01:22
Пра бацьку

Адным з самых складаных момантаў было адчуванне, наколькі моцна за мяне турбуецца мой бацька. Наколькі моцна ён мяне любіць…
smile
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Суббота, 10 Декабря
USD 1.9739
EUR 2.0967
RUB 0.0312
Mab 12 минут назад
Цитата: Либерман
но никак не отвергает его существование и не запрещает в это самое существование верить

))) Почему же в Библии дьявол упоминается 117 раз?
MegaSchuster 14 минут назад
Цитата: Mab
Священнослужитель от прихожан может принимать только жертву

в точку
Mab 16 минут назад
Цитата: Либерман
Кэп? Это же отражено и в церковных правилах. Или ты не про служителей в целом спрашивал, а про кого-то конкретно?

Я ничего не спрашивал. Я просто говорю, что если церковь продает свечи, панихиды, отпевания, крещения, венчания и тп, то это не по-христиански. Священнослужитель от прихожан может принимать только жертву, и ее ценность не оговаривается. Не хватает жертвы на жизнь?, - значит надо искать другие источники дохода (например выращивать картошку и продавать на рынке).
rexdeus_live 19 минут назад хрень MegaSchuster 37 минут назад
Цитата: Либерман
Разные странные забабоны и поступки то ли служек, то ли просто йопнутых бабушек - это одно. А объявление в храме - другое. Устно, разговором нарушить церковные правила и нарушать их бумагой - разница серьёзная.

я видел такое объявление в церкви на ул. Ватутина, г. Таганрог, 2014 год, если есть возможность - проверь, нету возможности - не манди попусту
tor 39 минут назад :)
gismo_2 43 минут назад
Цитата: западная ведьма
хош,я тебя заколдую, и у тебя писька больше никогда не встанет

Хочешь показать мне свое фото? У меня есть мощное "противоядие".
Либерман 46 минут назад
Цитата: Mab
Служители церкви не должны выставлять расценки и отказывать просьбам верующих.

Кэп? Это же отражено и в церковных правилах. Или ты не про служителей в целом спрашивал, а про кого-то конкретно?
Цитата: gismo_2
Суть то в том, что христианская религия и любая вообще отвергает всякие суеверия. А колдовство - суеверие.

В смысле "отвергает"? В христианской религии колдовство и суеверие - разные вещи. Христианство порицает колдовство и запрещает им заниматься, но никак не отвергает его существование и не запрещает в это самое существование верить.
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...
Сейчас на сайте
25 пользователей, 1635 гостей