РЕКЛАМА

Загрузка...

Ці рэальна беларусам жыць на «пражытачны мінімум»?

З 1 лістапада бягучага года дзяржава, як вядома, павысіла памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на 29,9% — да 574 790 рублёў.
Ці рэальна беларусам жыць на «пражытачны мінімум»?

Што гэта — клопат пра сучасныя патрэбы "сярэднестатыстычнага" беларуса ці адчайная спроба заткнуць дзіркі яго сямейнага бюджэту?
"Тут і цяпер" паспрабавала разабрацца ў гэтым (у рэшце рэшт, гаворка ідзе пра нашы з вамі кроўныя грошы).

УВАГА!

У 574 790 рублёў павінны ўвайсці асноўныя неабходныя выдаткі, памер якіх для нас таксама клапатліва зацвердзіў Савет Міністраў:

— прадукты харчавання 58,4% (335 677 рублёў для сярэднедушавога БПМ),

— прадметы гардэроба 17,1% (98 289 рублёў),

— плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі 9,0% (51 731 рубель),

— бытавыя і транспартныя паслугі 4,6% (26 440 рублёў),

— тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння 4,5% (25 865 рублёў),

— узносы і плацяжы 4,1% (23 566 рублёў),

— прадметы першай неабходнасці, санітарыі, лекі 2,3% (13 220 рублёў).

Адметная дэталь: артыкулы выдаткаў разлічаны ў цэнах... верасня гэтага года.



АПРАНУЦЦА ПА МІНІМУМЕ

— Колькі-колькі на адзенне выходзіць? 98 тысяч? Ды мая жонка ў месяц толькі на шкарпэткі і калготкі больш траціць! — абурыўся ўладальнік гандлёвай кропкі на адным з рэчавых кірмашоў Мінска, індывідуальны прадпрымальнік Вячаслаў Шыбека.

У вітрыне яго кіёска — легінсы па 50 тысяч за пару, гетры па 30, цёплыя гольфы ад 15 тысяч. А вось знайсці што-небудзь больш істотнае з адзення і абутку на згаданую суму праблематычна. Па вялікім рахунку, на кірмашы і на ўвесь БПМ ледзь-ледзь атрымаецца зрабіць адно з двух: або апрануцца (купіць як быццам зімовую куртку альбо цёплыя джынсы і швэдар), або абуцца (у боты фасону "бывай, маладосць" коштам да 250 тысяч ці ў шэдэўры кітайскага легпраму — на сезон, затое танна, да 400 тысяч). У адказ на просьбу паказаць "што-небудзь да 100 тысяч" прадаўцы спачатку губляліся, а потым з дзіцячым імпэтам корпаліся ў глыбінях кіёскаў. У выніку ў патрэбнай цэнавай катэгорыі былі знойдзены: мужчынская кашуля невядомага паходжання, вязаныя пальчаткі, камплект жаночай бялізны, дзіцячыя валёнкі, парасон, летні сарафан і гумавыя боты. Але ўсё гэта, мякка кажучы, не вельмі якаснае.

Нават падвоенай "гардэробнай" сумы ў 196 тысяч мне хопіць у лепшым выпадку на трусы (сабе і мужу) і футболку (каму-небудзь аднаму з нас).
Большасць жа прадаўцоў на маю просьбу паказвалі ў бок сэканд-хэндаўскіх развалаў: "Вам туды!" У дзень завозу, расказваюць заўсёднікі, цалкам можна абзавесціся 2-3 практычна новымі рэчамі па цане ад 30 да 50 тысяч, але гэта калі не праспаць пачатак разбору і не пагрэбаваць перабіраннем на працягу некалькіх гадзін стосаў пакамечанай вопраткі.

Дзеля аб'ектыўнасці вырашаю напрыканцы марнага шопінгу зазірнуць яшчэ ў бліжэйшы гандлёвы цэнтр. Цікава, што прапаноўваюць вядомыя беларускія вытворцы бялізны?

З першага павільёна выходжу засмучаная: прыстойны жаночы камплект абыдзецца сама меней у 150 тысяч, а сапраўды прыгожы — удвая даражэй... Але ў наступнай краме я разумею, што не мела рацыі, і пачынаю нервова хіхікаць: 150 тысяч за камплект дорага? А 250 за піжаму? А 300 за дамашнюю сукенку? Карацей, нават падвоенай "гардэробнай" сумы ў 196 тысяч мне хопіць у лепшым выпадку на трусы (сабе і мужу) і футболку (каму-небудзь аднаму з нас).

У буціках сітуацыя яшчэ горшая: БПМ хопіць альбо на джынсы (распродажныя, 3 мадэлі, 3 памеры), альбо на дзіцячую зімовую куртку, альбо на мужчынскі лазневы халат. З 12 павільёнаў толькі ў чатырох знайшліся рэчы коштам да 100 тысяч. "Слухай, як жа пашанцавала, што нам з табой у гэтым годзе нічога з вопраткі не трэба!" — шчыра рэзюмаваў муж, выслухаўшы маю справаздачу.

ПАЕСЦІ І НЕ "СКАПЫЦІЦЦА"

З мінчанкай Інай Саковіч, маці маленькіх двайнятак, заходзім у адзін з буйных сталічных гіпермаркетаў. Іна — за прадуктамі для сям'і на тыдзень, я — даведацца аб тым, ці ўпішацца сярэдняя сям'я ў "сярэднестатыстычны" харчовы артыкул БПМ.


Ніякіх там шыкоўных ласункаў, на мой погляд, Іна не бярэ: строга па спісе закідвае ў вазок крупы, алей, малочныя прадукты, пару боханаў хлеба, бройлерную тушку, агародніну, нізку бананаў, гарбату і г.д. На выхадзе пільна вывучаем чэк, з дапамогай калькулятара "выкрэсліваем" усе нехарчовыя тавары, і ўсё адно атрымліваецца немалая сума — больш як 250 тысяч.

— І гэта я яшчэ не брала ні рыбу (тут яна дарагаватая), ні мясныя прадукты, ні кашу, ні печыва для малых, — сумна ўсміхаецца Іна. —У нас, калі падлічыць, кожны тыдзень толькі на ежу ідзе амаль што той самы БПМ — больш за 500 тысяч. Я ўжо адмыслова наядаюся перад паходам у краму, і ўсё адно часам не ўтрымліваюся і набываю якую-небудзь смакату. Вось і выйшла з запланаванага бюджэту. А калі выпадае нейкае свята, то смела дабаўляй тысяч 200, сама менш...

Муж у Іны, між іншым, вопытны тынкоўшчык, які са сваёй з будаўнічай брыгадай не сядзіць без працы нават у крызіс і ў дом стабільна прыносіць 400 долараў. Таму Іна, магчыма, крыху і прыбядняецца (па беларускай традыцыі), але факт застаецца фактам: на прадугледжаную нарматывам "харчовую" суму асабліва не разгонішся. А калі паспрабаваць пражыць на яе цэлы месяц?

ЭКАНОМ НЕ ЭКАНОМ

Нагадаем, што, згодна з цяперашнім сярэднедушавым БПМ, на харчы ў месяц можна будзе патраціць 335 677 рублёў.

"Тут і цяпер" склала мінімальны (!!!) прадуктовы набор на гэты тэрмін для добраахвотніка-эксперыментатара, у адпаведнасці з разлічаным Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны складам мінімальнага спажывецкага кошыка для працаздольнага насельніцтва.

Мяркуйце самі:

— 6 кг хлеба і 3,6 кг батона,

— 180 г аўсянкі,

— па 450 г рысу і макароны,

— па 200 г грэчкі, ячных круп, проса і бабовых,

— 10 кг бульбы; 2,5 кг капусты, па 1,8 кг буракоў і морквы, па 1,5 кг памідораў, агуркоў, цыбулі,

— 750 г кансерваў з агародніны,

— крыху больш як 3 кг садавіны ды 2,5 л соку;

з малочнага:

— 5,5 л малака, 4,5 л кісламалочных прадуктаў, 450 г смятаны, 1,1 кг тварагу, 900 г сметанковага масла, 200 г сыру;

з мяса:

— 1,7 кг ялавічыны, толькі 640 г свініны, 220 г субпрадуктаў, 1 кг каўбас, 1,5 кг птушкі,

— 975 г свежай або марожанай рыбы і 300 г салёнай;

а яшчэ:

—22 штукі яек,

— 2 кг цукру, 300 г солі,

— 640 г алею і менш як 100 г маргарыну ці іншага тлушчу,

— 0,5 кг мукі;

— 350 г сухафруктаў;

— 70 г гарбаты.

Цукеркі, мёд, грыбы, арэхі, спецыі, а таксама алкаголь у мінімальным спажывецкім кошыку не прадугледжаны. Але нават без іх менш чым на 510 тысяч наш "прадуктовы кошык" не пацягнуў. Каб укласціся ў грашовыя нормы, выкідваем дарагія сухафрукты і агуркі, замяніўшы іх гарбузам; выкрэсліваем бабовыя, проса, грэцкія і ячневыя крупы і дадаём яшчэ 1 кг бульбы; замест масла і смятаны возьмем спрэд і смятанны прадукт; скумбрыю заменім таўсталобікам, адмовімся ад ялавічыны і свініны на карысць пельменяў, сасісак і крывяной каўбасы; замест сокаў варым кампот з дармавой шыпшыны... Усё адно атрымліваецца каля 375 тысяч. Была не была: выкідваем 0,5 кг тварагу, кіло цукру, 0,5 кг курыцы, сыр і пару літраў малака. Калі страўнік з такім падыходам не пагодзіцца, наварым яшчэ некалькі кіло бульбы — хіба шкада?

МЕРКАВАННЕ СПЕЦЫЯЛІСТА

Выніковы спіс прадуктаў разглядае ўрач-дыетолаг Ірына Бяляцкая.

— Ох, які эканомны паёк! — здзіўляецца яна. — Пражыць на такім рацыёне месяц, у прынцыпе, можна, але здароўя гэта дакладна не прыбавіць. Бялкоў, асабліва жывёльных, вельмі мала. І дзе карысныя вугляводы, кальцый, ёд, фосфар, іншыя неабходныя мінеральныя рэчывы? Бульба ў такой колькасці (амаль паўкілаграма штодня) таксама не ёсць добра. Дый па каларыйнасці ледзь-ледзь набіраецца мінімум: для мужчын працаздольнага ўзросту гэта ў сярэднім 2500—3100 Ккал у суткі і для жанчын — 2100—2500. Дзяцей, пажылых, хворых людзей трымаць на такім рацыёне адназначна нельга.


КРЫЗІСНЫ КАЛЬКУЛЯТАР: НА ШТО ХОПІЦЬ УСЯГО БПМ

Прадукты харчавання


Знаёмства з пітахаяй давядзецца адкласці да лепшых часоў.
58,4% БПМ: 1 кг экзатычных лічы (301 000) або пітахаіі (313 000); 0,5 кг свежай імпартнай ажыны (350 000) або 4,5 мяшка сваёй бульбы.

Увесь БПМ: 1 бутэлька Хенэсі ХО (ад 500 000); 1 бутэлька джыну (270 000) + 1 бляшанка чырвонай ікры (108 000—120 000) + 1 кг грэцкіх арэхаў (200 000—220 000) або 5 пакецікаў семак (3700) і 29 бутэлек гарэлкі (19 000).

Вопратка, абутак

17,1% БПМ: гумавыя боты (80 000—105 000), дзіцячыя валёнкі (90 000—120 000) або жаночая сукенка (40 000—95 000), мужчынскі джэмпер (60 000—120 000) беларускай вытворчасці.

Увесь БПМ: брэндавыя джынсы (ад 460 000 на распродажы), зімовая дзіцячая куртка ці камбінезон (280 000—800 000); камплект жаночай бялізны "Мілавіца" (200 000— 450 000) або польскія дэмісезонныя мужчынскія туфлі (250 000—600 000).

Камунальныя паслугі і жыллё

9,0% БПМ: жыроўка двухпакаёвай кватэры (ад 85 000) без электрычнасці, газу, ацяплення, тэлефону, інтэрнэту або 1-пакаёвая кватэра на ўскрайку Мінска на суткі (ад 10 долараў).

Увесь БПМ: 0,03—0,06 кв.м кватэры ў новабудоўлях (850—1300 долараў за 1кв. м), пакой у Мінску на месяц (450 000—600 000) або аднамесны нумар ў гасцініцы ў Міры (62 460) на 9 дзён.

Транспартныя паслугі

4,6% БПМ: праязны на 1 від транспарту на паўмесяца (26 900); 20 паездак на гарадскім транспарце ў Мінску (26 000) або 24 паездкі ў абласным ці раённым цэнтры (26400).

Увесь БПМ: 1 паездка цягніком у Маскву і назад (плацкарт 296 000 у адзін бок) або 5 разоў туды і назад аўтобусам Мінск—Полацк (сярэдні кошт білета 50 000 рублёў), або 107 літраў бензіну АІ-95.

Прадметы бытавога і гаспадарчага прызначэння

4,5%БПМ: пральны парашок Tide 900 г (24 000—26 000) або беларускі "Мара" 2 кг (30 000).

Увесь БПМ: 1 ЗВЧ-печка "Гарызонт" (550 000—570 000); каструля Berghoff 2—2,5л (550 000—610 000) або набор сталовага посуду з 19—30 прадметаў (480 000—650 000).

Прадметы санітарыі і гігіены, лекі

2,3% БПМ: 1 дэзадарант (9 000—25 000) або 30 упаковак бінтоў (450—500 рублёў).

Увесь БПМ: 2 вялікія ўпакоўкі "Віагры" (245 000—440 000); 32 ўуакоўкі "Арбідолу" (16 000—18 000) або 1 металакерамічная каронка на зуб (без устаноўкі і кошту матэрыялаў – ад 500 000).

ЗАЎВАГА: усе разлікі рабіліся ў сярэдніх цэнах па Мінску на пачатак лістапада.

Дарэчы, паводле вынікаў апытання сайта Mojazarplata.by, кожны пяты беларус траціць на харчаванне больш за 80% заробку. І няма ніякіх падстаў спадзявацца на тое, што гэтая прапорцыя зменіцца ў недалёкай будучыні.

Вікторыя ПРАКАПОВІЧ
6
1484
14 ноября 2011
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Ля кінатэатра “Беларусь” спекулянты штовечар зарабляюць па 1 млн. рублёўЛя кінатэатра “Беларусь” спекулянты штовечар зарабляюць па 1 млн. рублёў

Высокі малады чалавек у чорнай дзьмутай куртцы прапануе “квіткі на сёння” проста перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”. За вечар ён заробіць крыху бол...

Новы несуцяшальны прагноз: Даляр можа вырасьці да 4 500Новы несуцяшальны прагноз: Даляр можа вырасьці да 4 500

На сёньня Нацыянальны банк устанавіў тыя ж парамэтры: адзін даляр каштуе 2 650 рублёў, а адзін эўра – 3 703 рублі. Нацбанк абяцае трымаць зьмену курса...

Камароўскія кошты не радуюцьКамароўскія кошты не радуюць

Увага многiх сёння звернута на палiцы з таварамi i на кошты на iх. Нават калi часам нiчога i не трэба, але ж проста — цiкава. Параўнаць асартымент, цэ...

"Заплаці МТС 290 тысяч, і развядзі Life:) на мільёны!"

Новы тарыфны план \"Абсалют\" ад аператара МТС прапануе абанентам неабмежаваную мабільную сувязь за 290 тысяч рублёў штомесяц. Заплаціўшы адзін раз гэ...

Загрузка...
Комментарии

Tesoro
14 ноября 2011 10:09
Отлично,а как мамочкам воспитывать деток на эти гроши от государства:одни памперсы в районе 150-200 тысяч(если не больше) большая упаковка, жесть,а пеленки тоже не по рублю,а питание детское малышам,кошмар,и после всего рожайте нам деток,кричит государство,в наше время можно сказать,что ребенок нынче дорогое удовольствие

karamelko
14 ноября 2011 10:27
А их не волнует...

Nen
14 ноября 2011 10:31
Даследаванне у стыле "капітан відавочнасць".

Oranjevaja
14 ноября 2011 10:38
На белорусском йод разве "ёд" пишется?!

brand
14 ноября 2011 12:18
Вообще-то бюджет прожиточного минимума подразумевает ту сумму, которая позволит человеку выживать. Не более того.
Вот уже минимальный потребительский бюджет - он, вроде как, предусматривает жизнь и воспроизводство. Хотя там тоже не разгуляешься.

Шизофрения
14 ноября 2011 13:42
Жить ?
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Понедельник, 21 Августа
USD 1.9339
EUR 2.2699
RUB 0.0327
западная ведьма 1 минут назад трейлер понра, буду смотре западная ведьма 8 минут назад я только не поняла, почему в спину? ампутация некоторых частей тела!!! Mab 14 минут назад
Уважаемые читатели, если уже собрались изменять, то подходите к этому процессу со всей ответственностью!

Не слушайте. Если собрались изменять то сообщите об этом тому или той, что в паре с вами, разойдитесь по-хорошему, а потом трахайтесь с кем хотите.
Либерман 14 минут назад
Цитата: Mab
Но я не хочу нарушать. А государство меня вынуждает

Не вынуждает, гонишь.
Mab 20 минут назад
Цитата: Vardisodo
Года назад ехал по проспекту между цирком и почтамтом во второй справа полосе.............

Ну и что ты хочешь этим сказать? Что не надо выполнять требования ПДД? Или что менты сжалились и не выписали всем штраф кроме тебя?
Panzer 25 минут назад Ну зачем пугать людей таким? ( zonder_com 28 минут назад УЙ обище shield1 29 минут назад Жесть.
Новости от партнеров