РЕКЛАМА

Загрузка...
Амаль не засталося сумневаў у тым, што да пачатку новага навучальнага года чыноўнiкi падрыхтуюць усе неабходныя заканадаўчыя паперы аб чарговым "рэфармаваннi" школы. I 12-годку заменяць 11-ю гадамi навучання. Старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч расказаў Еўрарадыё, чаму дзяржава не хоча, каб дзецi iмкнулiся паступаць у ВНУ, чаму яны будуць менш адукаваныя за кiтайскiх, цi давядзецца скарачаць настаўнiкаў i цi застанецца ў праграме беларускiх школ "Гiсторыя Беларусi".' />

Дэпутат Здановіч аб чарговым "рэфармаваннi" школы

Дэпутат Здановіч аб чарговым "рэфармаваннi" школыАмаль не засталося сумневаў у тым, што да пачатку новага навучальнага года чыноўнiкi падрыхтуюць усе неабходныя заканадаўчыя паперы аб чарговым "рэфармаваннi" школы. I 12-годку заменяць 11-ю гадамi навучання. Старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч расказаў Еўрарадыё, чаму дзяржава не хоча, каб дзецi iмкнулiся паступаць у ВНУ, чаму яны будуць менш адукаваныя за кiтайскiх, цi давядзецца скарачаць настаўнiкаў i цi застанецца ў праграме беларускiх школ "Гiсторыя Беларусi".

Еўрарадыё: "Рэформа патрэбна тады, калi iснуючая сiстэма, у дадзеным выпадку адукацыi, выклiкае прэтэнзii i незадаволенасць зацiкаўленых асоб. Якiя прэтэнзii i з боку каго iснуюць да сённяшняй школы i 12-гадовага навучання ў прыватнасцi?"

Уладзiмiр Здановiч: "Бацькi бачаць усiх сваiх дзяцей выключна ў ВНУ i прад"яўляюць прэтэнзii школе, што яна не можа ўсiх падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ, i таму яны вымушаныя наймаць рэпетытараў. Але нiколi перад школай не стаяла задача, каб абсалютна ўсiх падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ. У сваю чаргу супрацьлеглую мэту бачаць чыноўнiкi. Яны мяркуюць, што большая частка дзяцей пойдзе ў прафтэхвучэльнi, у тэхнiкумы, а меншая - у ВНУ. I таксама прад"яўляюць прэтэнзii да школы: чаму вы так не рыхтуеце, не настройваеце дзяцей?"

Еўрарадыё: "Але ж пасля 9-га класа дастаткова школьнiкаў паступалi ў ПТВ?"

Уладзiмiр Здановiч: "Справа ў тым, што гэта паступленне было "ўскоснае". Я статыстыку вывучаў: у нас каля 50 тысяч 9-класнiкаў размяркоўвалася ў сiстэму прафтэхадукацыi i сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Але трэба ўлiчваць, што сiстэма прафтэхадукацыi цалкам змянiлася. Былi створаныя лiцэйскiя класы. Менавiта таму ПТВ i назвалi лiцэямi. А лiцэйскiя класы зноў жа былi прызначаныя не для падрыхтоўкi дзяцей для вытворчасцi, не працоўны клас там рыхтавалi, а рыхтавалi паступаць у ВНУ. Тое ж i з сярэднеспецыяльнай адукацыяй - сталi адмаўляцца прымаць iх на працу. Маўляў, давайце нам толькi з вышэйшай. Асаблiва, да прыкладу, тычыцца педагогiкi. Таму нам зараз неабходна навесцi парадак з мэтай адукацыi".

Еўрарадыё: "Але калi з новага навучальнага года перайсцi на 11-годку, то ў 2009-м адначасова закончаць школу i тыя, хто зараз у 11-м класе, i тыя, хто зараз у 10-м. Як iх развесцi i ўладкаваць, каб нiкога не пакрыўдзiць?"

Уладзiмiр Здановiч: "Гэта вельмi сур"ёзнае ўнутранае пытанне. Я зараз растлумачу. У нас зараз узнiкае цiкавая сiтуацыя. У наступным годзе, вясной выйдзе са школы клас, якi вучыўся па 12-гадовай праграме. Гэта больш за 3 тысячы чалавек, якiя самыя першыя iшлi па эксперыменце. Раней, некаторыя гэта ведаюць, гэтыя класы называлiся "класамi з зорачкай". Яны цалкам пройдуць 12-гадовую праграму i па iх можна будзе меркаваць - якi эфект дала 12-гадовая адукацыя. У тым жа годзе закончаць школу звычайныя школьнiкi, якiя вучылiся па 11-гадовай праграме. Калi сённяшнiм 10-класнiкам, якiя вучацца па 12-гадовай праграме, урэзаць праграму навучання да 1 года, як гэта прапаноўваецца, то вясной 2009 года выйдуць ў "вольнае плаванне" адначасова тыя, "з зорачкай" 12-гадовага навучання, звычайныя i тыя, хто цяпер у 10-м класе, але якiя правучацца наступны навучальны год па сцiснутай праграме. Тры групы дзяцей выйдзе з рознай ступенню падрыхтоўкi. Праблема - як урэгуляваць, каб нiхто не пацярпеў? Бо большая частка захоча паступаць у ВНУ. З рознай ступенню першапачатковай падрыхтоўкi. Таму i ствараецца працоўная група, каб нiхто не пацярпеў. I дзецi, i школа, i, канешне, настаўнiкi".

Еўрарадыё: "I як, на вашу думку, гэта можна было б зрабiць найлепшым чынам?"

Уладзiмiр Здановiч: "Трэба было б нашым 9-цi i 10-класнiкам даць магчымасць давучыцца па 12-гадовых праграмах. А на працягу гэтых двух гадоў уважлiва абмеркаваць усе магчымыя варыянты. Бо ўжо зараз заўважныя пэўныя складанасцi. Абмеркаваць у першую чаргу са спецыялiстамi, выкладчыкамi, настаўнiкамi i выхавацелямi. Потым паказаць бацькам, што чакае iх дзяцей у выпадку пераходу на 11-гадовы перыяд навучання. А магчыма, што ў вынiку, вырашылi б пакiнуць 12-гадовую школу, калi занадта шмат негатыўных момантаў знойдзецца".

Еўрарадыё: "I якiя негатыўныя моманты такога "рэфармавання" бачныя ўжо зараз?"

Уладзiмiр Здановiч: "Ужо цяпер вiдаць, што давядзецца часткова скарачаць настаўнiкаў, вiдаць, што давядзецца скарачаць колькасць урокаў у дзень, iх колькасць на год. I мяне вельмi турбуе, што ў вынiку нашы дзецi будуць менш адукаваныя за дзяцей iншых дзяржаў. Да прыкладу, таго ж Кiтая. Там дзецi займаюцца 12 гадоў у школе. Колькасць урокаў на год складае каля 1500. У нас будзе менш за 800. Безумоўна, можна ўжываць розныя iнтэнсiўныя тэхналогii, але, на мой погляд, рэзкае скарачэнне колькасцi ўрокаў можа прывесцi, як гэта не парадаксальна, да павялiчэння перанапружанасцi ў вучняў".

Еўрарадыё: "А як быць з падручнiкамi? На тыя, што ёсць зараз столькi грошай затрачана! А як настаўнiкам працаваць без новых падручнiкаў па новай праграме?"

Уладзiмiр Здановiч: "Справа ў тым, што цягам 2 гадоў падручнiкi цалкам сябе акупляюць - бацькi ж плацяць за iх 50 адсоткаў ад кошту. 2 гады прайшлi, падручнiкi сябе акупiлi i можна спакойна выдаваць iншыя. Гэта не складана. А настаўнiк, якi працуе выключна па тым падручнiку, якi яму прапаноўваюць, гэта дрэнны настаўнiк. Можна проста пазначыць у праграмах - такiя i такiя тэмы падручнiка не праходзiць. I выкарыстоўваць тыя падручнiкi, якiя ёсць на сённяшнi дзень. Можна карыстацца двума падручнiкамi адначасова, трыма. I нават больш. Мяне больш турбуе тое, што тыя кнiгi, якiя сапраўды запатрабаваныя настаўнiкамi i вучнямi, часта ў школы не даходзяць. А па iнiцыятыве асобных супрацоўнiкаў, якiя маюць дачыненне да сiстэмы адукацыi, прапiхваюцца зусiм iншыя. Якiя не прыймаюцца школай, не зразумелыя i iх не ўспрымаюць нi настаўнiкi, нi вучнi".

Еўрарадыё: "Можаце прывесцi канкрэтны прыклад?"

Уладзiмiр Здановiч: "Я назаву толькi прадмет - матэматыка".

Еўрарадыё: "Дарэчы, пра прадметы i падручнiкi: як вы можаце пракаментаваць выказваннi наконт таго, што з праграмы навучання ў беларускiх школах можа знiкнуць "Гiсторыя Беларусi"?

Уладзiмiр Здановiч: "У тым праекце праграмы навучання, якi маюць на руках сябры ўрадавай камiсii, проста напiсана "гiсторыя", таму тут я не магу растлумачыць, цi то будзе гiсторыя сярэднiх вякоў… i колькi гадзiнаў на гiсторыю Беларусi. Проста напiсана слова "гiсторыя". А што ўкладаецца ў гэта, у напаўненне - вiдаць вырашаюць чыноўнiкi мiнiстэрства адукацыi. Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10-х класаў, якiя знаходзяцца цяпер у школе, i якiя будуць у такiм экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у iх напiсана "гiсторыя - 2 гадзiны".

Еўрарадыё: "Так цi чакаць нам усё ж такi пераходу да 11-годкi ўжо сёлета?"

Уладзiмiр Здановiч: "Я не выключаю магчымасцi пераходу да новай сiстэмы ўжо сёлета. I бацькi, калi яны ўважлiва падумаюць пра тое, што iх чакае ў вынiку варыянту пераходу, якi ў экстранным парадку рыхтуецца, яны вялiкай радасцi не атрымаюць. Там якасцi адукацыi не будзе. Бо да такога пераходу не гатовыя не толькi дзецi i бацькi, але не гатовыя настаўнiкi. Нельга за 2 месяцы патлумачыць iм, як 2 гады навучання сцiснуць да аднаго. Гэта будзе проста крамсанне - спачатку адрэзалi вушы i нос, а пасля паглядзiм, што атрымаецца".

Еўрарадыё: "Магчыма гэтыя змены прывядуць i да нейкiх зменаў у правiлах для тых, хто паступае ў ВНУ?"

Уладзiмiр Здановiч: "Сёлета паступленне будзе iсцi па тых правiлах, якiя дзейнiчалi i дзейнiчаюць на сённяшнi дзень без усялякiх зменаў. Таму перажываць з гэтай нагоды няма патрэбы".

Еўрарадыё: "Апошняе пытанне датычна тых, хто i пасля ВНУ хоча працягваць вучыцца - у аспiрантуры цi магiстратуры. Цi не загадаюць iм альбо ехаць замест вучобы па размеркаваннi працаваць, альбо iсцi ў войска, альбо вяртаць грошы за навучанне?"

Уладзiмiр Здановiч: "Калi вы пачытаеце Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў Вышэйшых навучальных устаноў, то вы там ужо знойдзеце гэтую норму, у якой гаворыцца, што ў тым выпадку, калi выпускнiк ВНУ паступае атрымлiваць больш высокi ўзровень адукацыi, то ён вызваляецца ад абавязковага размеркавання i, нават, ад службы ва ўзброеных сiлах. На час гэтага навучання. Можна атрымлiваць адукацыю больш вышэйшага ўзроўню не толькi ў Беларусi, але i за мяжой. У гэтым выпадку ён таксама атрымлiвае адтэрмiноўку i вызваляецца ад абавязковай выплаты грошай за яго навучанне".

еврорадио

Дэпутат Здановіч аб чарговым "рэфармаваннi" школы
2
3195
18 мая 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Хатнія лакальныя сеткі абрэжуць па загадзеХатнія лакальныя сеткі абрэжуць па загадзе

\"Еўрарадыё\" здабыла дакумент-загад па знiшчэннi самавольных камп\'ютарных сетак у Мiнску. Ён падпiсаны дырэктарам МТIСу Бычковым i гендырэктарам \"М...

У Мiнску знайшлi палац XVІII стагоддзяУ Мiнску знайшлi палац XVІII стагоддзя

Гутарка з мастаком-рэстаўратарам Уладзiмiрам РакiцкiмУладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал,...

У Беларусi расце камп’ютарная злачыннасцьУ Беларусi расце камп’ютарная злачыннасць

Упершыню сутыкнуцца са злачыннасцю ў iнфармацыйнай прасторы праваахоўным органам Беларусi давялося больш як дзесяць гадоў таму. I сёння на гэту прабле...

Рамонт эскалатараў на станцыі метро “Кастрычніцкая” перанесены на годРамонт эскалатараў на станцыі метро “Кастрычніцкая” перанесены на год

І нават тады станцыю зачыняць не будуць. Пра гэта \"Еўрарадыё\" паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Васіль Жыбуль. Дарэ...

Загрузка...
Комментарии

Tugcrereled
16 июня 2011 08:16
Если вы решились бесплатно скачать utorrent , попробуйте быть готовым к различным
неожидоннастям, начиная от пойманного трояна и заказнчивая
непрерывным стуком в дверь от милицейского наряда, который желает конфискавать
ваш ноутбук и просканировать его на наличие нелицензионных программ.

Tugcrereled
22 июня 2011 18:20
Если вы решились торрент клиент скачать , будьте готовы к различным
испытаниям, начиная от пойманного трояна и заказнчивая
настырным стуком в дверь от полицейского наряда, который хочет забрать
ваш компьютер и проверить его на наличие ворованных программ.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Воскресенье, 04 Декабря
USD 1.9703
EUR 2.1019
RUB 0.0307
3ara3a 4 минут назад
Цитата: ЛамповыйКун
давай сказачник драчи на сталина дальшэ.

Сталин велик - мой кумир )) Лаврений Палыч - мудр, но не додавил тупых сосок )) Я им благодарен )) а дрочить - твоя стезя.. Без детей, без умки, без жизненной позиции )) Рагуля обыкновенная ))) Обосранная ))

Цитата: Suum_cuique
SUUM_CUIQUE
Леша ) Ты так много и развернуто здесь писАл)) Я тебя смущаю своим присутствием??? Не обращай внимания )) Столько вопросов без твоих ответов )) аж переживаю))
3ara3a 13 минут назад
Цитата: Hetzer
надо чтобы еще и сцанину со сраниной выводил этот тулуп

Сцанину со сраниной нормально у подобных тебе сохраняет черепная коробка.
ЛамповыйКун 14 минут назад
Цитата: 3ara3a
в болотах с фашистами

давай сказачник драчи на сталина дальшэ.
3ara3a 15 минут назад
Цитата: ЛамповыйКун
ево дактар толька на выхадныя пускае

Меня улыбает , когда мелкие тупые пидарки перешептываются тупизной ))) Продолжаю наблюдение ))
Hetzer 17 минут назад
отлично сохраняет тепло, не пропускает воду, при этом эффективно выводит пот

надо чтобы еще и сцанину со сраниной выводил этот тулуп
ЛамповыйКун 29 минут назад
Цитата: Mab
вали

ево дактар толька на выхадныя пускае
3ara3a 30 минут назад
Цитата: ЛамповыйКун
ты пидарок к беларусам не примазывайся

Ты уточни к каким??? К тем как моя бабуля и дед в болотах с фашистами сражались да до Берлина шли, или как твои фрицам сосали и ублажали булками?? )) Тогда да - мы разные беларусы )))) Шлюхи не ровня войнам ))
ЛамповыйКун 34 минут назад
Цитата: 3ara3a
нам - Белорусам

ты пидарок к беларусам не примазывайся
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...