РЕКЛАМА

Загрузка...

Канцэрты і гастролі ў Беларусі цяпер рэгулюцца ўказам прэзыдэнта. Гэты дакумэнт прадугледжвае стварэньне мастацка-экспэртных камісіяў, якія будуць знаёміцца з аўдыё-, відэа- і друкаванымі матэрыяламі праграмы канцэртаў ды папярэдне праслухоўваць выступы музыкаў. Акрамя таго, прэзыдэнцкі ўказ уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаваных канцэртаў. Як ставяцца да гэтага прамоўтэры ды арганізатары канцэртаў?' />

Red Hot Chili Peppers замест беларускіх музыкаў

Red Hot Chili Peppers замест беларускіх музыкаў

Канцэрты і гастролі ў Беларусі цяпер рэгулюцца ўказам прэзыдэнта. Гэты дакумэнт прадугледжвае стварэньне мастацка-экспэртных камісіяў, якія будуць знаёміцца з аўдыё-, відэа- і друкаванымі матэрыяламі праграмы канцэртаў ды папярэдне праслухоўваць выступы музыкаў. Акрамя таго, прэзыдэнцкі ўказ уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаваных канцэртаў. Як ставяцца да гэтага прамоўтэры ды арганізатары канцэртаў?

Гастрольныя пасведчаньні, дарагая арэнда заляў ды апаратуры – гэта ледзь ня штодзённыя праблемы арганізатараў канцэртаў у Беларусі. Цяпер на шляху іх дзейнасьці ўзьнікла новая перашкода – мастацка-экспэртныя камісіі. Згодна з указам Лукашэнкі, яны будуць «даваць заключэньне аб адпаведнасьці мерапрыемства асноўным задачам рэгуляваньня гастрольна-канцэртнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі». Дагэтуль афіцыйна такіх камісіяў не існавала. Але ў практыцы канцэртных мэнэджэраў былі выпадкі, калі іх прасілі прадаставіць запіс таго ці іншага гурта. Мэнэджэр калектыву «Серебряная свадьба» і арганізатар канцэтаў многіх іншых гуртоў Аляксандар Багданаў, кажа, што да гэтага часу ў яго атрымлівалася перахітрыць чыноўнікаў.

- Калі да «Серебряной свадьбы» чыноўнікі Менгарвыканкама ставяцца добра, то розныя псыхадэлічныя гурты, кшталту «Сонцецветы» ім не падабаюцца. Таму часам прыходзіцца крыху хлусіць і прыносіць, напрыклад, першы альбом Red Hot Chili Peppers. Яны слухаюць і кажуць: «О, рок-н-рол! Ладна, праводзьце канцэрт».

Шмат хто памятае леташнюю гісторыю з забаронай канцэрта гурта «Крама». Тады чыноўнікі Менгарвыканкама пастанавілі: калектыў мае нізкі мастацкі ўзровень. Узгадвае арганізатар таго канцэрту Павал Кашырын.

- Ва ўпраўленьне культуры Менгарвыканкама я хадзіў амаль як на працу. Усе ведаюць, што нічога з гэтым мы не змаглі зрабіць. У суд таксама вырашылі не падаваць.

Пасьля восеньскага наведваньня некаторымі беларускімі музыкамі кіраўніка ўпраўленьня ідэалёгіі адміністрацыі прэзыдэнта сітуацыя з канцэртамі істотным чынам зьмянілася. Гурты «Крама», N.R.M., Neuro Dubel правялі пасьпяховыя выступы ў сталічных ды рэгіянальных клюбах. Цяпер з турам па гарадах Беларусі езьдзіць гурт «Крамбамбуля». Арганізуе гэтыя канцэрты агенцыя «Лінія гуку». Яе дырэктар Уладзімер Шаблінскі распавёў, што на супрацоўніцтва з гуртом Лявона Вольскага ідуць нават дзяржаўныя ўстановы.

- Усё максымальна карэктна. Нам дапамагаюць і з намі супрацоўнічаюць дзяржаўныя арганізацыі, напрыклад, філярмонія. То бок, усё ў парадку.

Цалкам верагодна, што цяпер праблемы з арганізацыяй канцэртаў беларускіх гуртоў пачнуць узьнікаць ізноў. Стварэньне мастацка-экспэртных камісіяў – гэта чарговая спроба кантролю над музыкамі, кажа музычны журналіст Зьміцер Падбярэзскі.

- Нельга выключаць адсейваньня няўгодных выканаўцаў незважаючы на ўзровень іх творчасьці. Гэта яшчэ адзін крок у бок вяртаньня ў добрыя савецкія часы.

І яшчэ адзін істотны пункт указу прэзыдэнта пра рэгуляваньне гастрольна-канцэртнай дзейнасьці. За арганізацыю несанкцыянаваных канцэртаў цяпер уводзіцца адміністрацыйная адказнасьць. Нядаўна ў Горадні на тэрыторыі Генэральнага консульства Польшчы незарэгістраваны Саюз палякаў у Беларусі правёў канцэрт вядомага польскага гурта Lombard. Выглядае на тое, што болей такіх канцэртаў праводзіцца ня будзе.
0
2704
22 мая 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Шнур, «Звери», Rammstein пад забаронайШнур, «Звери», Rammstein пад забаронай

У аддзеле па справах мастацтва Менгарвыканкама ёсьць сьпіс замежных артыстаў, прыезд якіх у Беларусь немагчымы з розных прычынаў. Так, напрыклад, лічы...

Арганізатары канцэрта Cradle of Filth выплацяць фанатам 100 млн. рублёўАрганізатары канцэрта Cradle of Filth выплацяць фанатам 100 млн. рублёў

Суд Ленінскага раёна Мінска цалкам задаволіў калектыўную скаргу фанатаў гурта Cradle of Filth, якія не здолелі трапіць на канцэрт.Нагадаем, выступ лег...

N.R.M. ужывую на Netradio.byN.R.M. ужывую на Netradio.by

29 траўня адбудзецца калі не грандыёзная, то прынамсі цікавая падзея ў беларускай музыцы – вялікі акустычны канцэрт гурта N.R.M. Тым, хто зь нейкіх пр...

У Мінску выступіць амерыканскі гурт KoRnУ Мінску выступіць амерыканскі гурт KoRn

Беларускія арганізатары падпісалі канчатковую дамову з калектывам, але пакуль ніякіх падрабязнасцяў іх выступу не ведаюць. Музыкі наведаюць Мінск амал...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Среда, 18 Января
USD 1.9506
EUR 2.0764
RUB 0.0328
Shetlan 112 минут назад как только эти дроны появились, сразу же такая идея возникла )) basalt155 113 минут назад не мы такие. жизнь такая. бля сколько ёбнутых людей basalt155 116 минут назад нах я это прочитал на ночь глядя ( gesper 126 минут назад Я так понимаю, что это Carlsberg Group? Директор 142 минут назад Да, бельгийское пиво вкусняшка) Особенно нравится Hoegaarden 7Юрий 183 минут назад На 9 это не девушка а парень, запазуху чего-то позасовывал. Flint 204 минут назад SabakaZ,
твоя правда))
SabakaZ 206 минут назад
Цитата: Icemen
Таки ж надо было на упаковке большущими буковками ,специально для слепых дебильных идиотов,написать чёткую инструкцию,чё делать с данным флакошей.Для не умеющих читать - картинки-раскраску .
Не думаю, что подобное всяких лоботомитов поможет остановить. Явная парфюмная пшикалка, вообще ни разу не похожая на стандартную зиповскую заправочную систему, не остановила же...
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...
Сейчас на сайте
8 пользователей, 2838 гостей