РЕКЛАМА

Загрузка...
Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкнучыся дастаць твае сьляды, якія ты пакідаў усё далей і далей, завабліваючы марскую прахалоду на гарачы перадвячэрні пясок.

Кіран ды Лорна распавялі, што некалькі месяцаў таму бачылі зграю нейкіх істотаў, здалёк у тумане не было бачна, хто гэта. Яны нібыта ішлі па вадзе, але на тым месцы, Кіран ды Лорна гэта дакладна ведалі, раней не было такой плыткай пярэспы. Яны вельмі зьдзівіліся, а калі спусьціліся ўніз, каб паглядзець бліжэй, у моры нікога ўжо не было. Яны казалі, што і сьлядоў на пяску не знайшлі.' />

Здарэньні

Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкнучыся дастаць твае сьляды, якія ты пакідаў усё далей і далей, завабліваючы марскую прахалоду на гарачы перадвячэрні пясок.

Кіран ды Лорна распавялі, што некалькі месяцаў таму бачылі зграю нейкіх істотаў, здалёк у тумане не было бачна, хто гэта. Яны нібыта ішлі па вадзе, але на тым месцы, Кіран ды Лорна гэта дакладна ведалі, раней не было такой плыткай пярэспы. Яны вельмі зьдзівіліся, а калі спусьціліся ўніз, каб паглядзець бліжэй, у моры нікога ўжо не было. Яны казалі, што і сьлядоў на пяску не знайшлі.

Мы зразумелі гэтае сымбалічнае зьяўленьне як знак: хоць нам вельмі добра было ў гэтым гасьцінным доме на ўзьбярэжжы, але трэба было працягваць нашыя пошукі. Наступнаю раніцаю мы разбурылі свой самаробны дамок і, каб ня крыўдзіць гаспадароў, накрэмзалі на пяску ліст да іх. У ім мы падрабязна напісалі гісторыю нашых пошукаў, падзякавалі за тое, што яны зрабілі для нас, а таксама пакінулі некалькі парадаў, як можна спасьцігнуць неабходныя для жыцьця майстэрствы: дыхаць пад вадой, чытаць будучыню па сьлядах на пяску, размаўляць з сабой зь мінулага, разумець мову жывёлаў.

Паступова мы абыйшлі ўсе суседнія мясьціны, але, як правільна заўважылі Лорна і Кіран, тое, што мы шукаем, часта не пакідае ніякіх сьлядоў – толькі прадчуваньне сваёй блізкасьці. Найлепшым месцам нам падалося курортнае мястэчка, якое, нягледзячы на папулярнасьць сярод турыстаў, захоўвала дзікаватыя куткі. Трэба было толькі адыйсьці некалькі кілямэтраў ад упарадкаваных мясьцін адпачынку, а таксама ад невялікіх пясчаных пляжаў – і вакол цябе заставаліся толькі пашы ды стромкі скалісты бераг акіянскага заліву. Мы знайшлі маленькі маляўнічы схаваны ад нецікаўных людзей вадаспад з прэснай вадой і невялікую палоску камяністага нізкага берага. Недалёка ад гэтай райскай мясьціны знайшлася таксама маленькая ўтульная пячора, у якую можна было трапіць толькі па вадзе… ці паветры.

Ідучы сьцежкай, асаджанай суцэльным кустом ажыны, мы сустрэлі чалавека-авечку і спыталі ў яго накірунак. Ён прамармытаў нешта на дзіўным і, відаць, вельмі старажытным дыялекце, падобным да гэльцкага і пакрочыў далей са сваім сівым і мудрым ад старасьці сабакам. Пах авечай поўсьці зачапіўся за нас і пацягнуўся ад чалавека-авечкі, як нітка за павучком. Я стала намотваць яго на далонь – калі час будзе, зраблю файную фарбу.

Я ўладкавалася працаваць у кітайскім доме – два разы на тыдзень. Распавядала замежнікам пра розныя гатункі гарбаты на тых мовах, якія ведала; а таксама ладзіла чайныя цырымоніі. Ты чакаў мяне дома, куды я прыяжджала на старым фургончыку, які мне пазычылі на працы. Грошай хапала на кнігі, ежу, сьвечкі і дровы для каміну. Часам ты выпраўляўся ў горад разам са мной. Па дарозе ты заўсёды паглядаў у абодва бакі, каб не прапусьціць нешта значнае. Ты ўглядаўся ў твары людзей, шукаў на іх адбітак дзіўных невытлумачальных здарэньняў, сьведкамі якіх яны сталі. Але большасьць твараў былі заклапочаныя і шэрыя – твары людзей, якія даўно ня бачылі нечага незвычайнага, прынамсі іх вочы не паказвалі сумневу ў правільнасьці сёньняшняга разуменьня сусьвету.

У кітайскі дамок прыходзілі розныя людзі. Былі выпадковыя і сталыя наведвальнікі. Былі тыя, хто, даведаўшыся пра гэтае месца зь якой-небудзь крыніцы, заходзілі пацікавіцца і больш ніколі не вярталіся, а хтосьці станавіўся заўсёднікам. Былі людзі, дасьведчаныя ў каштоўнасьцях гарбаты, але большасьць пад час цырымоніі сачылі і слухалі з непадробнай увагай і даверлівасьцю. Адзін чалавек часьцяком завітваў сюды. Звычайна ён замаўляў жоўты чай з карой японскага кедра, якая мела галюцынагенныя ўласьцівасьці, і сядаў за самы непрыкметны столік, адкуль бачна было тое, што адбываецца ў залі.

Калі глядзець ягонымі вачыма, якія ўжо прызвычаіліся да цьмянага асьвятленьня, у памяшканьні было зашмат эзатэрычных дробязяў – званочкі ветру розных памераў, папяровыя ліхтарыкі, безьліч падушак з яскравымі малюнкамі, дэкаратыўныя чайнічкі, расстаўленыя пад стольлю, рэпрадукцыі Хакусая ды іншых японскіх мастакоў. Замест шпалераў сьцены былі аклееныя кітайскімі газэтамі, а самі чайныя майстры былі апранутыя ў шаўковыя традыцыйна стракатыя касьцюмы.

Але трэба было зрабіць некалькі глыткоў, і ўсё тое, што спачатку так кідалася ў вочы, паступова зьлівалася ў адзін гарманічны малюнак, з сынкрэтычнай блытаніны ператваралася хутчэй у дэкарацыю ўсходняга тэатру, прымай якога была гарбата.

Сёньня чаяваньне адбывалася неяк асабліва. Наведвальнікі былі ня надта спакушаныя, але вельмі чулыя. Яны дазволілі мне выбраць для іх гатунак гарбаты, відаць, добра разумеючы, што ўсё залежыць ня столькі ад выкшталцонасьці матэрыялу, колькі ад аранжыроўкі смаку, якую павінны былі зрабіць для іх гэтая заля і майстар цырымоніі. Мне яны вельмі спадабаліся, таму я пагрэла для іх самы каштоўны посуд – сярэдніх памераў гліняныя кубачкі з цудатворнымі надпісамі і імбрычак, які захоўваў водар выключна лепшых гатункаў чаю.

Першая вада, хуткая – наталеньне смагі, другая вада, моцная – насалода, трэцяя вада, вострая – адчуваньне густу, чацьвёртая вада, лёгкая – мэдытацыя, пятая, празрыстая – разняволеньне.
1
1835
22 июня 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Палёты і сныПалёты і сны

Мы паставілі намёт на пяску ля мора. Раніцай ён быў напалову заліты вадой. Але мы не адразу заўважылі – так стаміліся пасьля ўчорашняй прагулкі – і не...

Зорны дожджЗорны дождж

Сёньня ноччу дамовіліся ня спаць, а ісьці зьбіраць зоркі. Каб не заснуць, сядзелі ля каміну, гледзячы на тое, як іскры, нібыта зоркі ляцелі ўверх, пад...

Горад К.Горад К.

Мы ішлі ажыўленай вуліцай горада К., і ўсе на нас глядзелі, таму што мы былі вельмі прыгожай парай. Мабыць, нехта нам зайздройсьціў, таму што па маёй...

Віншуйце па-беларуску!Віншуйце па-беларуску!

Мінскі дызайнер Раман Шык прапанаваў хіт сезону – беларускамоўныя паштоўкі....

Загрузка...
Комментарии

Tugcrereled
19 июня 2011 02:39
Когда вы решитесь скачать торрент бесплатно на русском языке , будьте готовы к приятным
проблемам, начиная от пойманного вредоносного кода и заказнчивая
непрерывным стуком в вашу дверь от милицейского наряда, который хочет изъять
ваш компьютер и просканировать его на наличие пиратских игр и фильмов.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Суббота, 29 Апреля
USD 1.8740
EUR 2.0414
RUB 0.0329
ozon 214 минут назад Nikitosina,устарела твоя шутка Прокуратор Иудеи 263 минут назад
Цитата: SabakaZ
А изображенiе на телевещательномъ агрегате во время загрузки - адъ для эпилептика. И, конечно, кабель, патифонъ съ вычислительной машиною связующiй. Кто потревожитъ яго, порицанiю и выговору подвергался.


Ааа, прочитал про изображение )))
Просто Под столом, точно
Припадок поймать можно было.
И да,
Робокопа канеш помним
evg256 268 минут назад SabakaZ, пхахахахаЪ. У насъ былъ Китайскій Пуэръ эффекта такого, отъ чего у автора сего текста очи православнымъ сексомъ трахались до самого его окончанія и еще часъ после. Десять граненыхъ стакановъ осилилъ, похмель какъ рукой сняло, въ клазетахъ засъедать не довелось, повезло навъерно, впредь буду аккуратнее! velitel 273 минут назад вот так спид, сифилис, ганорея, и еще куча всего, бережно собирается и распостроняется! velitel 278 минут назад jn
Цитата: Himley1
Слышал я от работников завода, как они его "варят"... Пить, ребята, нужно новые сорта - первое время их действительно могут и варить. Потом - порошок, вода, конвеер

и от кого ты, дэбил, это слышал, иди уроки учи, у меня друг из универа там работает инжинером, иногда в Минск приезжает в гости, постоянно пива привозит много. Пиво там варят по по всем евростандартам, на новом оборудовании, воду используют со скважины глубиной 100-150 метров, все ингридиенты на уровне, это единственное пиво, которое не уступает заводскому европейскому, пустобрех ты однако.
BO}I{bIK 283 минут назад покрышка на этом колесике стоила дороже той тайотки oleg9999 312 минут назад А что было бы если б он СРАТЬ захотел ? SabakaZ 318 минут назад
Цитата: Прокуратор Иудеи
дандаре3 и солдиер оф фортунэ

Цитата: Вадим Бананов
эксолон, лазер сквод,

Неведомо мне сiе было.

Цитата: Вадим Бананов
элита, спай хантер

Цитата: Прокуратор Иудеи
саботёр

А это да, приходилось. Еще всяческiе Диззи, Робокопъ, Сайгонъ, Тетрисъ вне сомненiй, Багдадъ, Барбарианъ и прочее.

Цитата: Прокуратор Иудеи
Звуки эти не забудешь уже никогда
А изображенiе на телевещательномъ агрегате во время загрузки - адъ для эпилептика. И, конечно, кабель, патифонъ съ вычислительной машиною связующiй. Кто потревожитъ яго, порицанiю и выговору подвергался.
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
2 пользователя, 1804 гостя