РЕКЛАМА

Загрузка...
-- Журналісты ўжо абмяркоўваюць пытанне, ці адбудзецца змена кіраўніцтва вашай арганізацыі…

-- Пакуль канкурэнтаў у мяне няма. Хто ж захоча мець такі клопат: шукаць, напрыклад, штомесяц тысячу еўра, каб існавала арганізацыя? Прэзідэнт падпісаў указ аб павелічэнні ў 10 разоў памеру арэнднай платы для грамадскіх арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, і мы вымушаныя плаціць. Іначай нас закрыюць: скасаванне юрыдычнага адрасу ланцугом цягне за сабой і скасаванне аб’яднання. Мяне ўжо крытыкавалі за метады, да якіх я вымушаны прыбягаць у пошуках грошай. Называлі шантажыстам, калі ТБМ агучыла прозвішчы вядомых апазіцыянераў, якія адмовіліся ўнесці ахвяраванні.' />

“На беларускай мове размаўляюць 95 адсоткаў беларусаў”

26 кастрычніка Грамадскае аб’яднаннне “Таварыства беларускай мовы” плануе правесці чарговы X з’езд. Якім чынам ТБМ збіраецца ўплываць на новы склад беларускага парламенту, каб дабіцца перагляду Закона аб мовах, у чым сутнасць звароту да насельніцтва напярэдадні перапісу, распавядае старшыня аб’яднання Алег ТРУСАЎ.
“На беларускай мове размаўляюць 95 адсоткаў беларусаў”-- Журналісты ўжо абмяркоўваюць пытанне, ці адбудзецца змена кіраўніцтва вашай арганізацыі…

-- Пакуль канкурэнтаў у мяне няма. Хто ж захоча мець такі клопат: шукаць, напрыклад, штомесяц тысячу еўра, каб існавала арганізацыя? Прэзідэнт падпісаў указ аб павелічэнні ў 10 разоў памеру арэнднай платы для грамадскіх арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, і мы вымушаныя плаціць. Іначай нас закрыюць: скасаванне юрыдычнага адрасу ланцугом цягне за сабой і скасаванне аб’яднання. Мяне ўжо крытыкавалі за метады, да якіх я вымушаны прыбягаць у пошуках грошай. Называлі шантажыстам, калі ТБМ агучыла прозвішчы вядомых апазіцыянераў, якія адмовіліся ўнесці ахвяраванні.

Арэнда, між іншым, -- гэта асноўныя нашыя выдаткі. Яшчэ тэлефон, Інтэрнет, выдаем за свой кошт газету “Наша слова”, капейкі ідуць на заробкі супрацоўнікам. Я, напрыклад, заробак увогуле не атрымліваю. Жыву з таго, што выкладаю ва ўніверсітэце.

-- Акрамя арганізацыйных пытанняў, што яшчэ будзе вырашацца на з’ездзе?

-- Перш-наперш, трэба выпрацаваць зварот да грамадзян, каб людзі рыхтаваліся да перапісу насельніцтва і ведалі, як адказваць на некаторыя пытанні: напрыклад, што іх родная мова – беларуская і размаўляюць яны дома па-беларуску. Дзесяць гадоў таму мы таксама прымалі адпаведны зварот і выйгралі той перапіс.

-- Што значыць “выйгралі”?

-- Улады сцвярджалі, што ў краіне ніхто па-беларуску не размаўляе, вучоныя распавядалі па тэлебачанні пра нейкую статыстыку, што роднай мовай у Беларусі карыстаецца не болей за 5 адсоткаў насельніцтва. Увогуле толькі беларускія чыноўнікі маглі дадумацца да таго, каб унесці ў спіс пытанняў перапісу і такое: “Якой мовай вы карыстаецеся дома?” Нават у савецкія часы такога пытання не існавала… І яны рыхтавалі электарат да таго, як трэба адказваць, нездарма агучвалі лічбы. Але ж, дзякуючы нашым намаганням, іх задума правалілася. 37 адсоткаў спраўдзілі, што размаўляюць дома па-беларуску, дарэчы, паўмільёна з іх былі не беларусы, а палякі, літоўцы, габрэі…

-- Але ж, мне падаецца, лічба насамрэч штучная...

-- Пытанне мовы ў Беларусі ўжо 300 гадоў штучнае і палітычна завостранае. І не трэба быць наіўнымі. Калі мы хочам выжыць і не згубіць Беларусь на мапе свету, мы павінны пра гэта людзям казаць. Асабліва гэта тычыцца дэмакратаў, якія ў кожным сваім выступе сцвярджаюць, што пякуцца пра будучае Беларусі. А што насамрэч атрымліваецца?! Сябры АГП удзельнічалі ў апошняй выбарчай кампаніі ў парламент, спецвыпускі выдавалі -- ні слова па-беларуску. Між тым, ад пытання “Якой мовай вы карыстаецеся дома?” шмат што залежыць: колькі беларускіх выданняў захаваць, колькі выдаць слоўнікаў і г.д.

-- Дарэчы, існуе меркаванне, што дзяржава да ТБМ прыслухоўваецца, з вашымі заўвагамі лічыцца. Гэта насамрэч так?

-- Кожнае пытанне ТБМ вырашае, прыбягаючы да ліставання з чынавенствам. Нават калі на дзяржаўным узроўні прымаюцца такія рашэнні, што, здавалася б, адмяніць іх нельга, мы не складаем рукі і не кажам, што гэта немагчыма, а бамбардзіруем лістамі Мінгарвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта, усе дзяржаўныя ўстановы, ад якіх залежыць вырашэнне той ці іншай справы. Можам і лаяцца з чыноўнікамі, можам і падзякаваць за добрую справу.

На будучым з’ездзе, напрыклад, плануецца прыняць зварот да Палаты прадстаўнікоў новага склікання з патрабаваннем унесці адпаведныя змены ў Закон аб мовах і выкінуць гэтыя “ці” і “альбо”, якія даюць магчымасць чыноўнікам ніколі не карыстацца беларускай мовай – ні штодня, ні ў справаводстве. Гэтыя агаворкі прывялі да таго, што дзяржаўныя ўстановы не маюць беларускамоўных бланкаў.

Мы завальвалі лістамі папярэдні парламент, не пакінем у спакоі і новы. Я, напрыклад, думаю “даціснуць” дэпутата Уладзіміра Здановіча, вядомага сваёй крытыкай рэфарматараў сярэдняй школы. Ён добра размаўляе па-беларуску, настаўнік па адукацыі. Здановіч быў дэпутатам 3-га склікання і мы ўжо тады звярталіся да яго асабіста з просьбай ініцыяваць пытанне на сэсіі парламента аб унясенні зменаў у Закон аб мовах. Ён тады даслаў адпіску, што, маўляў, сыходзіць з дэпутатства і прапанаваў звяртацца да новых народных выбраннікаў 4-га склікання. Але ж Здановіч зноў балатаваўся ў дэпутаты і зноў абраны ў парламент. Літаральна заўтра дашлю яму віншаванні і буду зноў слаць лісты наконт змяненняў у Закон аб мовах. Няхай хлопец вылазіць з кустоў і пачынае працаваць…

-- Але ж ці ж гэта магчыма з дапамогай лістоў перайначыць сітуацыю, якая склалася з беларускай мовай?

-- Вось нядаўна мы зрабілі немагчымае – вярнулі ва ўсе універсітэты курс беларускай прафесійнай лексікі… Вуліца Сапегі ёсць ужо нават у Пружанах, не толькі ў вялікіх гарадах…

Мы прымусілі ўлады выдаць унікальны каляндар “Родны край” на 2009 год. У мінулым годзе дзяржава не выдала ніводнага беларускамоўнага каляндара! Амаль год мы збіралі подпісы, перасылалі звароты ў прэзідэнцкую адміністрацыю, у Міністэрства інфармацыі. І яны надрукавалі каляндар. Яго ўжо можна набыць у кнігарнях. Прычым, дзяржава ўзяла на сябе ўсе выдаткі. Сабекошт календара склаў 7 тысяч, а набыць у краме яго можна крышку болей чым за 2 тысячы. І гэта ёсць нашыя канкрэтныя справы. Будзем мы – будуць беларускамоўныя выданні, шыльды на вуліцах і ў крамах, будзе рэклама транслявацца па-беларуску.

-- Толькі ці загавораць беларусы на матчынай мове?

-- Калі параўнаць цяперашнюю сітуацыю з той, якая склалася на пачатку 1990-х, на хвалі адраджэння, то, магу сказаць, што зараз яна лепшая. Больш людзей размаўляе на роднай мове, асабліва моладзь. Гэта становіцца модным, прэстыжным. Напачатку 1990-х беларуская мова асацыявалася з вёскай, а апошнія гады перавярнулі гэтыя ўяўленні. Сёння адценне сялянскасці з беларускай мовы знікла. Гэта ўжо мова адукаваных, інтэлігентных людзей. І менавіта такое стаўленне да мовы схіляе людзей да таго, каб на ёй размаўляць. Заўважце, з кожным годам усё болей выпускнікоў школ трымаюць тэсты не па рускай, а па беларускай мове.

-- Ці можаце вы адказаць дакладна, колькі беларусаў карыстаецца роднай мовай? 37 адсоткаў, як сведчыць апошні перапіс, ці больш? А, можа, меней?

-- 95 адсоткаў, ўлічваючы і розныя варыянты “трасянкі”. Рускай літаратурнай мовай карыстаецца не болей за 5 адсоткаў жыхароў Беларусі.

Я адсочваю сітуацыю з мовай і па сваіх студэнтах. Кожны год я выкладаю ў першакурснікаў і кожны раз прыходзіць моладзь, у якой узровень валадоння мовай лепшы, чымсьці ў папярэдніх курсаў. Я памятаю, як мучыўся са студэнтамі 10 гадоў таму, калі яны не маглі па-беларуску ні пісаць, ні адказваць. У тыя ж 1990-е гады студэнты пратэставалі супраць выкладання на беларускай мове. А зараз самі просяць, каб лекцыі чыталіся па-беларуску. Я параўноўваю сённяшнюю сітуацыю з травой пад асфальтам. Яна расце, патроху, цмяна, але як толькі атрымаецца яе вызваліць з-пад гэтага асфальту, то ўздымецца па пояс…
1
2695
3 октября 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...

Незадоўга да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, апублікаваныя дадзеныя Белстату, паводле якіх у Менску дома па-беларуску размаўляе 106 тысяч...

15 чаканых і нечаканых фактаў аб беларусах15 чаканых і нечаканых фактаў аб беларусах

Хто мы? Адкуль мы? Якімі хочам стаць? 15 чаканых і нечаканых фактаў пра нас саміх з апытання “нацыянальная ідэнтычнасць у сучасным беларускім грамадст...

Мнение: Мая беларуская мова

Вось постам ніжэй я ўжо пісаў, што не так шмат кніжак беларускамоўных чытаў за ўсё сваё жыццё. Да што там казаць!?!?! - Я прачытаў усяго 2 кнігі цалка...

Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы н ...Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы н ...

\"Да нас неаднаразова паступаюць скаргі на тое, што заяву ў суд не прымаюць, таму што яна напісана па-беларуску. Я сам бачыў такую рэзалюцыю: \"Перапі...

Загрузка...
Комментарии

Alex123
14 апреля 2009 20:06
Цитата: Неспящий
-- 95 адсоткаў, ўлічваючы і розныя варыянты “трасянкі”. Рускай літаратурнай мовай карыстаецца не болей за 5 адсоткаў жыхароў Беларусі.

Вы ж чытайце. Тут не пра беларускамоўнае насельніцтва ідзе гаворка. А пра тое, што не болей за 5% беларусаў размаўляюць на чыстай расійскай мове.
Ён мае на ўвазе, што большая частка ў пэўных прапорцыях дзеліць свой лексікон на беларускія і рускія словы з беларускім вымаўленнем. І чым больш мы будзем аддаляцца ад Расіі. Чым больш на тэлебачанні будзе беларускай мовы - тым хутчэй гэтыя прапорцыі будуць пераходзіць у беларускамоўны бок.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Среда, 07 Декабря
USD 1.9789
EUR 2.1220
RUB 0.0310
meredian2 2 минут назад надоест собачке есть овощи,скушает хозяина,природа должна взять своё) kolhaun 3 минут назад господи, ну зачем такое публиковть?! ЗАЧЕМ?!!!!! triangel 5 минут назад
Цитата: PROSTO CHEL

Чп тоже под поезд кинулся, только бы не возвращаться в этот навозный ад))

SabakaZ 1 минут назад
Цитата: gismo_2
Ну рис клейкий можно взять, это не проблема.
Потому и в качестве предположения. Нужный рис у нас достать можно, но далеко не все заморачиваются.


Цитата: gismo_2
А вот как у нас суши делают из слабосоленого лосося "сантабремор" и продают по цене суси в Токио, вот это да. Дерзко.
Надо наши сусейные показать какому-либо сусейному японскому самураю, шоб порубил там всех этих калмыков, за дурные деньги пичкающих людей черти чем.


Цитата: triangel
А ты васаби ешь? Ты же к острому не очень.
Васабю трохи могу, белорусскую "васабю" - тем более. Я именно перец острый и блюда с ним не люблю, к хрену спокойнее отношусь. Но не злоупотребляю. С горчицей то же самое.
triangel 6 минут назад SabakaZ,
А ты васаби ешь? Ты же к острому не очень.
Как-то смотрела как этот хрен растят, пипец технология.
PROSTO CHEL 8 минут назад
Цитата: ProstoTelo
Моя бабуля кормила своего пса лошадиными экскрементами в перемешку с мукой.

Танунакуй

Цитата: ProstoTelo
Прожил долго. Пока не сбил его поезд.

Чп тоже под поезд кинулся, только бы не возвращаться в этот навозный ад))
gismo_2 9 минут назад
Цитата: Kano
Гизмо, у них кухня разнообразная, от жуков до привычной нам кухни. А то что в минских ресторанах китайских подают это адаптация под наш вкус, попробовал бы ты то, что они у нас подают в оригинале, различия нашел бы существенные.

Ну я знаю, что в Панде два меню, для нас и для своих. Но тараканов я там не видел.

Цитата: BHy4ka
заступлюсь за малую.
чем ее суши отличаются от суши, которые сделает коренной японец в Японии? может малая все по фен-шую делает :)

Свежей рыбой. "Только что спиленной" © Лом.

Цитата: SabakaZ
И, в качестве предположения, можно добавить рис.

Ну рис клейкий можно взять, это не проблема.
Цитата: triangel
Ну тогда все суши, приготовленные не японцами-сушимэйкерами нужно рулетами обзывать.

Тут дело не в том кто готовит. Тут дело в том, что ты можешь еще из свежей рыбы что-то накрутить. У вас там море близко. А вот как у нас суши делают из слабосоленого лосося "сантабремор" и продают по цене суси в Токио, вот это да. Дерзко. И про хрен Андрей правильно сказал.
iopt 15 минут назад
Цитата: Tatur
а вы лучше у дедов спросите, если они из колхоза), два способа свалить в город, первый это пойти в армию, а второй поехать учиться в город и получить "городскую" специальность, но один хрен надо было что бы председатель дал справку)

Ржунимагу! Не только в эти годы из деревень родственники съехали в город на завод, но и через год квартиры за копейки в рассрочку (кооперативы) построили. Ты ж сам вроде из взрослых, а такую чухню несешь!
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...