РЕКЛАМА

Загрузка...
Высокі малады чалавек у чорнай дзьмутай куртцы прапануе “квіткі на сёння” проста перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”. За вечар ён заробіць крыху больш, чым малады настаўнік — за месяц.
"Камерсанты" працуюць удваіх. Пакуль адзін шукае пакупнікоў, другі стаіць метраў за 10, нібыта ні пры чым. У руках — слоічак з “энергетыкам”. Гэты спекулянт захоўвае грошы і квіткі, і падыходзіць да напарніка тады, калі людзі гатовыя абмяняць першыя на другія.' />

Ля кінатэатра “Беларусь” спекулянты штовечар зарабляюць па 1 млн. рублёў

Ля кінатэатра “Беларусь” спекулянты штовечар зарабляюць па 1 млн. рублёўВысокі малады чалавек у чорнай дзьмутай куртцы прапануе “квіткі на сёння” проста перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”. За вечар ён заробіць крыху больш, чым малады настаўнік — за месяц.
"Камерсанты" працуюць удваіх. Пакуль адзін шукае пакупнікоў, другі стаіць метраў за 10, нібыта ні пры чым. У руках — слоічак з “энергетыкам”. Гэты спекулянт захоўвае грошы і квіткі, і падыходзіць да напарніка тады, калі людзі гатовыя абмяняць першыя на другія.

Карэспандэнт “Еўрарадыё” прыкінуўся, што яго таксама цікавіць такая здзелка:

Зміцер Глінскі: “А ў вас на што ёсць?”
Спекулянт: “На “Домовой” на зараз і на “Квант милосердия” на апошні сеанс”.
Зміцер Глінскі: “А пачым?”
Спекулянт: “Па 12 500”.
Зміцер Глінскі: “А там пачым?” (ківаю галавой у бок касаў)
Спекулянт: “Па 9 000”.
Зміцер Глінскі: “А там ёсць?”
Спекулянт: “Не”.

Натуральна, што чалавек, які на ўваходзе ў кінатэатр сутыкнуўся са спекулянтамі, пойдзе ў касы, каб даведацца, ці сапраўды няма квіткоў. Так зрабіў і карэспандэнт “Еўрарадыё”.

Зміцер Глінскі: “Скажыце, на сёння ў пятую залу яшчэ ёсць квіткі?”
Касірка: “Там толькі па адным квітку засталося”.

На дзіва, а палове на 19-ю, за 10 хвілін да пачатку “Кванта милосердия”, у касах кінатэатра “Беларусь” яшчэ заставалася некалькі квіткоў на гэты сеанс. Але толькі па адным, у розныя куткі залы. Кінааматарам даводзілася рабіць складаны выбар: згубіць 3,5 тысячы рублёў на кожным квітку і глядзець фільм разам, ці ашчадзіць грошы і развітацца на дзве гадзіны…

Паводле слоў спекулянтаў, за адзін сеанс праз іх праходзіць 60 — 80 квіткоў. Памнажаем на “надбаўку” у 3,5 тысячы — атрымліваем 210 — 280 тысячаў “чыстага” прыбытку. Зарабіць так можна толькі на прэм’ерах і толькі ў “топавы” час: увечары ў выходныя.

Квіткі ў спекулянтаў былі на два фільмы: “Квант милосердия” ды “Домовой”. Кожны з іх у кінатэатры “Беларусь” за вечар паказваюць два разы. Таму памнажаем лічбы на чатыры. Вынікае, што прыбытак спекулянтаў складае ад 840 тысячаў да 1,12 мільёна рублёў штовечар.

Дзелім гэтыя грошы паміж двума спекулянтамі — атрымліваем па 420 — 560 тысячаў на нос. Гэта крыху больш за месячны заробак школьнага настаўніка, чый працоўны стаж складае менш за 5 гадоў.

Пра спекуляцыю квіткамі Мінск узгадаў пры канцы верасня, напярэдадні вялікага футбола. Тады адзін са спекулятнаў “наварыў” на перапродажы квіткоў на “хатнія” матчы барысаўскага “БАТЭ” каля 7 мільёнаў рублёў! А чацвёра перакупнікаў былі затрыманыя.

Але еўрапейскія суперклубы прыязджаюць у госці да БАТЭ не часцей чым раз на два тыдні. А ў кіно мінчукі ходзяць кожны дзень.
3
2739
18 ноября 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Арганізатары канцэрта Cradle of Filth выплацяць фанатам 100 млн. рублёўАрганізатары канцэрта Cradle of Filth выплацяць фанатам 100 млн. рублёў

Суд Ленінскага раёна Мінска цалкам задаволіў калектыўную скаргу фанатаў гурта Cradle of Filth, якія не здолелі трапіць на канцэрт.Нагадаем, выступ лег...

"Іншы раз ад кантралёраў так уцякаюць — не тое што бульбу, дзяцей забываюц ...

Больш за 100 тысяч мінчан было аштрафавана летась за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Сума штрафу склала ні многа ні мала, усе 700 мільярдаў...

Новы несуцяшальны прагноз: Даляр можа вырасьці да 4 500Новы несуцяшальны прагноз: Даляр можа вырасьці да 4 500

На сёньня Нацыянальны банк устанавіў тыя ж парамэтры: адзін даляр каштуе 2 650 рублёў, а адзін эўра – 3 703 рублі. Нацбанк абяцае трымаць зьмену курса...

Халява

Ёсць тэорыя, што першыя халяўшчыкі з\'явіліся ўжо ў неаліце. Людзі, якія не ўдзельнічалі ў паляванні, падчас абеду імкнуліся адарваць кавалак патлусце...

Загрузка...
Комментарии

Енот
20 июля 2009 13:51
Сравнение с футбольными матчами несклько странно. Матч- то проходит только на одном стадионе, в то время как фильм идёт кинотеатрах в десяти... Да и билет в кино достать не так сложно.

Tugcrereled
16 июня 2011 22:36
Когда вы решитесь utorrent , будьте готовы к возможным
проблемам, начиная от проникнувшего на комп трояна и заказнчивая
непрерывным стуком в вашу дверь от милицейского наряда, который имеет ордер, чтобы конфискавать
ваш лаптоп и проверить его на наличие нелицензионных игр и фильмов.

Tugcrereled
18 июня 2011 06:06
Когда вы решитесь скачать torrent бесплатно , будьте готовы к различным
проблемам, начиная от забравшегося в ваш компьютер вируса и заказнчивая
настырным стуком в вашу дверь от полицейского наряда, который хочет забрать
ваш ноутбук и проверить его на наличие пиратских программ.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 25 Июля
USD 1.9440
EUR 2.2631
RUB 0.0326
Новости от партнеров