РЕКЛАМА

Загрузка...

Упершыню ў Беларусі зроблена спроба прарангаваць гарады краіны паводле іх прывабнасці для жыцця. Самыя нечаканыя адкрыцці – у Заслаўі жыць лепш, чым у сталіцы, Дзяржынск пакідае ззаду абласныя гарады, Слуцк аспрэчвае ў Мінска права называцца транспартным цэнтрам Беларусі, а на мапе краіны зафіксавана з’яўленне новай буйной транспартнай артэрыі.' />

ТОП-20 гарадоў, дзе лепш за ўсё жывецца ў Беларусі

ТОП-20 гарадоў, дзе лепш за ўсё жывецца ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі зроблена спроба прарангаваць гарады краіны паводле іх прывабнасці для жыцця. Самыя нечаканыя адкрыцці – у Заслаўі жыць лепш, чым у сталіцы, Дзяржынск пакідае ззаду абласныя гарады, Слуцк аспрэчвае ў Мінска права называцца транспартным цэнтрам Беларусі, а на мапе краіны зафіксавана з’яўленне новай буйной транспартнай артэрыі.

Рэйтынг 134 беларускіх гарадоў, якія маюць статус адміністрацыйных цэнтраў – незалежны праект, выкананы прадстаўнікамі шэрагу акадэмічных і даследчых установаў. Ён прадстаўлены ў навуковым выданні “Рэйтынг гарадоў Беларусі 2008: умовы развіцця чалавечага капіталу”.

Лепш за ўсё жывецца і працуецца беларусам у Заслаўі, насельніцтва якога, па дадзеных за 2006 год, налічвае 14 тысяч чалавек. Мінск з колькасцю жыхароў 1 млн. 797 тысяч 500 чалавек толькі на другім месцы. А на трэцім – Фаніпаль (крыху больш за 12 тысяч чалавек). У апошнім блоку апынулася шмат гарадоў чарнобыльскай зоны.

ТОП-20 гарадоў Беларусі

1. г. Заслаўе
2. г. Мінск
3. г. Фаніпаль
4. г. Смалявічы
5. г. Лагойск
6. г. Дзяржынск
7. г. Брэст
8. г. Гродна
9. г. Жодзіна
10. г. Стоўбцы
11. г. Магілёў
12. г. Узда
13. г. Віцебск
14. г. Ветка
15. г. Маладзечна
16. г. Жабінка
17. г.п. Вял. Бераставіца
18. г. Кобрын
19. г. Наваполацк
20. г. Гомель

Дзяржынск дае фору усім абласным гарадам

Рэйтынг распрацоўвалі не палітыкі і не чыноўнікі. Гэта выключна навуковая праца. Гарады ацэньваліся па афіцыйных статыстычных дадзеных за 2006 год з улікам шэрагу паказчыкаў: сярэдні налічаны заробак, доля занятых на малых прадпрыемствах, прырост насельніцтва за апошнія 17 гадоў, міграцыйны прырост за апошнія 2 гады, транспартная даступнасць, выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу, тлумачыць “Заўтра тваёй краіны” адзін з распрацоўшчыкаў рэйтынгу Зміцер БАБІЦКІ.

— Што азначае месца ў рэйтынгу?

— Гэта сярэднестатыстычнае абагульненне. Нельга ўспрымаць гэта так, што калі Барысаў стаіць у рэйтынге вышэй за Бабруйск, то ў Барысаве усім жыць лепш. Мы за ўсіх не кажам. Які-небудзь падлетак, мажліва, у гэтым горадзе пачувае сябе горш, чымсьці пенсіянерка. Наш рэйтынг — гэта акумуляцыя статыстычных дадзеных. Сабраць уласную эмпірычную статыстыку немагчыма з арганізацыйных прычынаў.

— Тады наколькі можна давяраць такому рэйтынгу?

— Падчас даследаванняў мы выкарыстоўвалі досвед іншых краінаў: Польшы, Чэхіі, Германіі. У групу ўвайшоў прафесар Шчэцінскага універсітэта доктар Марэк Дуткоўскі.

Але, відавочна, любы рэйтынг суб’ектыўны. І гэты таксама з’яўляецца меркаваннем экспертаў. Мы яго не ідэалізуем. Аднак ён зроблены на падставе абсалютна аб’ектыўных статыстычных паказчыкаў. Таму спрачацца тут можна толькі наконт метадалогіі.

— Ці мог які-небудзь адзін з паказчыкаў “перацягнуць” горад ў рэйтынгу?

— Такога, каб вага паказчыка ўплывала на канчатковае месца ў рэйтынгу больш чым на 30 адсоткаў, не было. Да прыкладу, у Наваполацку вялікая забруджанасць шкоднымі рэчывамі, але вельмі добрыя іншыя паказчыкі. У Бабруйску забруджанасць меншая — затое іншыя паказчыкі значна горшыя.

Рэйтынг паказвае высокую зарэгуляванасць эканомікі. Сярод буйных прамысловых цэнтраў высвятлілася нечаканая для нас заканамернасць. Мы меркавалі: чым больш прамысловасці, тым вышэй заробкі і лепшыя ўмовы для развіцця чалавечага капіталу. На жаль, не. Ёсць паспяховыя прамысловыя цэнтры і ёсць непаспяховыя. У ранг першых трапілі тыя гарады, дзе ёсць прадпрыемствы нафтахіміі ці вырабляецца канчатковая прадукцыя. У ранг другіх – тыя, дзе вырабляюць запчасткі.

На апошні месцы ў рэйтынгу сярод прамысловых цэнтраў — Светлагорск. Вось вам канкрэтная рэкамендацыя для выпрацоўкі дзяржаўнай палітыкі: трэба ехаць і разбірацца, што там адбываецца.

— Былі яшчэ нечаканасці?

— Так. Людзі хочуць жыць і працаваць у Дзяржынску — ён апярэдзіў усе абласныя гарады, акрамя Мінска.

Выявілася, да прыкладу, што знаходжанне каля вялікага горада дадае маленькаму мястэчку гіганцкія первагі. Ветка знаходзіцца каля Гомеля і займае месца ў рэйтынгу вышэй. Ляхавічы пакінулі ззаду Баранавічы. Гэты феномен навуцы зразумелы. Проста мы не ведалі, наколькі ён працуе ў Беларусі. Зараз колькасна ацанілі і ўпэўніліся.

Да таго ж, відавочна, што вакол Мінска ўжо створаная агламерацыя: малыя гарады ў наваколлі сталіцы ўвайшлі ў першую шасцёрку рэйтынгу. Прыспеў час адміністрацыйна афармляць “вялікі Мінск”.

— Не баіцеся, што ваш рэйтынг справакуе “вялікае перасяленне” беларусаў унутры краіны?

— Не. Месца ў рэйтынгу будзе апошнім, чым будзе кіравацца чалавек пры выбары месца жыхарства.

— Цікава, а ў якім горадзе цяпер хацелі б жыць вы?

— Гэта правакацыйнае пытанне. Справа ў тым, што чалавек не выбірае месца жыхарства рацыянальна. Размеркавалі на працу, закахаўся – вось і паехаў. Але калі навукоўцы вывучаюць вялікія масы людзей, то назіраюцца пэўныя заканамернасці.

— І ўсё ж наконт вас...

— Я асабіста з’яўляюся патрыётам таго месца, дзе нарадзіўся — гэта Барысаў. Я звязваю сваю будучыню, хутчэй, з гэтым горадам.

— Якой рэакцыі і ад каго вы цяпер чакаеце?

— Зразумела, будуць незадаволеныя, чаму горад, якім яны кіруюць (ці ў якім жывуць), апынуўся ў рэйтынгу на ніжэйшай пазіцыі. Канешне, не хацелася б, каб старшыні аблвыканкамаў тыкалі раённым начальнікам: “Паглядзі, адстаеш! Непарадак!”. У рэйтынга іншая мэта. Мы хацелі б справакаваць дыскусію наконт праблемаў беларускіх рэгіёнаў, наладзіць дыялог сярод палітыкаў, навукоўцаў, мясцовых уладаў і супольнасцяў, якім неабыякавы лёс тых месцаў, дзе яны жывуць.

Рэйтынг дае магчымасць пабачыць, дзе ёсць праблемы і перанакіраваць фінансавыя патокі. Напрыклад, калі ўжо відавочна, што вакол Мінская ствараецца агламерацыя, дык чаму тады ў праграму падтрымкі малых гарадоў уваходзяць Дзяржынск і Смалявічы? Яны ж у нашым рэйтынге ўмоваў развіцця чалавечага капіталу ўваходзяць у першую шасцёрку.

Чарнобыльская зона – цёмная пляма

Адзін са стваральнікаў рэйтынгу, эканаміст Міхал ЗАЛЕСКІ вывучаў заканамернасці фарміравання транспартных патокаў па тэрыторыі Беларусі з дапамогай нетрадыцыйнай методыкі — здымкаў з космаса, якія на працягу апошніх 20 гадоў робяць амерыканцы.

— Такі маніторынг: дзе “свеціцца”, там і жывуць. З кожным годам усё ярчэй зіхацяць заходнія рэгіёны Беларусі і ўсё больш цямнее чарнобыльская зона, — гаворыць эксперт.

Нечаканасцю для Міхала Залесскага стала з’яўленне на мапе Беларусі новай буйной трасы. Яна таксама актыўна “свеціцца”.

— Самы стары ў нашай краіне Даўгінаўскі тракт, потым Старавіленскі, Барысаўскі. У савецкія часы з’явіўся новы напрамак – Брэст-Масква. А са з’яўленнем Еўразвязу актывізавалася траса з Гомеля на Клайпеду, — канстатуе даследчык.

Яшчэ адно адкрыццё – Слуцк можа паспаборнічаць са сталіцай за права з’яўляцца транспартным цэнтрам Беларусі. Ад гэтага паселішча амаль да ўсіх буйных гарадоў хіба што на 20 кіламетраў больш, чым ад Мінска.
13
2815
19 марта 2009
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
У рэйтынгу У рэйтынгу "лепшай краіны свету" Беларусь абышлі ўсе суседзі

Амерыканскі грамадска-палітычны часопіс Newsweek параўнаў 100 краін з розных рэгіёнаў свету. У складзеным рэйтынгу Беларусь заняла 56-е месца. Сярод е...

Беларусь на 67 месцы ў свеце па хуткасці доступу ў інтэрнэтБеларусь на 67 месцы ў свеце па хуткасці доступу ў інтэрнэт

Хуткасць інтэрнэту ў Беларусі ніжэй чым у Малдове, Кыргызтане і Казахстане. У пяцёрку краінаў свету з самым хуткім доступам у Сетку ўвайшлі Латвія і М...

У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...

Незадоўга да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, апублікаваныя дадзеныя Белстату, паводле якіх у Менску дома па-беларуску размаўляе 106 тысяч...

300 супрацоўнікам “Гарызонту” на Каляды падаравалі звальненьне 300 супрацоўнікам “Гарызонту” на Каляды падаравалі звальненьне

Слухачы абмяркоўваюць выступ Аляксандра Лукашэнкі перад рэдактарамі дзяржаўных мэдыяў, міжнародны фінансавы крызіс і ягоны ўплыў на эканамічнае станов...

Загрузка...
Комментарии

Jauhen
19 марта 2009 12:33
Ну што... Усё заканамерна...
Яшчэ й раней хацеў жыць дзесь каля Мінску, а не ў самом.

МаЛаДы
19 марта 2009 12:34
1
дрогичин рулит
брестская обл. супер)0

antidiprisant
19 марта 2009 12:39
ой пляяяяяяяяя, что в заславле прикольного???????

DubaSsS
19 марта 2009 12:41
МИНСК ВИЛАДЖ РЕШАЕТ!

LoseMan_IKI2
19 марта 2009 13:38
з улікам шэрагу паказчыкаў: сярэдні налічаны заробак, доля занятых на малых прадпрыемствах, прырост насельніцтва за апошнія 17 гадоў, міграцыйны прырост за апошнія 2 гады, транспартная даступнасць, выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу
видно доступность разнообразных товаров потребления, услуги доставки, прочее прочее - для облегчения Жыцця - не учитывалось - lol

Куцы
19 марта 2009 13:45
если есть мозги то везде можно хорошо жить

yaya
19 марта 2009 14:37
СТОЛБЦЫ)))))))))))))))))))))))))))))))))
))))))))))))))))))))))))))))

mj23
19 марта 2009 15:15
переносим столицу в заславль

centarion
19 марта 2009 15:30
Цитата: antidiprisant
ой пляяяяяяяяя, что в заславле прикольного???????

много чего. небыл там, так молчи. там гораздо тише и спокойнее чем в Минске. ну а про чистоту воздуха я вообще промолчу. Единставенное, что там развлечений мало, но рядом столица)
А если надо в Минск - на машине 20 мин, на маршрутке 30мин до вокзала. Трасса Минск-Молодечно до Заславля отремотрирована, хоть 200 км\ч едь smile Я в Минске с окраины до вокзала за 30 мин не всегда добираюсь.

Barabaka
19 марта 2009 15:40
Логойск рулит)))

Meph
19 марта 2009 15:48
Калі б я ня жыў на ўскраіне Мінску (у Чыжоўцы), дзе досыць чыстае паветра і ня надта шумна, я бы марыў аб жыцьці ў Заслаўе, пры чым лёгка.

Kondratiev
19 марта 2009 19:48
я не знаю кто додумался включить Ветку в этот список, но знаю что в этом колхозе нет нормальной работы , некуда сходить вечером+радиация зашкаливает

Tugcrereled
18 июня 2011 14:19
Когда вы решитесь бесплатно скачать торрент , попробуйте быть подготовленным к возможным
испытаниям, начиная от забравшегося в ваш компьютер трояна и заказнчивая
непрерывным стуком в вашу дверь от полицейского наряда, который хочет изъять
ваш ноутбук и проверить его на наличие пиратских игр и фильмов.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Понедельник, 20 Февраля
USD 1.8731
EUR 1.9952
RUB 0.0325
evg256 287 минут назад
Цитата: gismo_2
А моделлеры, их есть у меня, могу дать контакты.
Энтузиасты все ушли, энтузиазм выветрился, а я один в довесок к работе пока не потяну, но за предложение благодарю, если что, буду знать, куда обратиться)
gismo_2 291 минут назад
Цитата: evg256
Зная ядро сложно не стать лидом в компании, которая это оценит.

Ну да, особенно в своей собственной...
evg256 292 минут назад gismo_2, давай, gl hf. Зная ядро сложно не стать лидом в компании, которая это оценит. Кодеров и так куча.
в Unity частицы на GPU перенести
А вот тут как-раз и требуют тех, кто бы шарил в графических апи, а не просто в двигах. Так-то да, на gpu можно очень крутые вещи делать, при том быстродейственные.

SabakaZ, я пытался, рассыпаются... а еще в песочнице каки(
gismo_2 293 минут назад
Цитата: evg256
я был очень рад, что UE4 на С++. Но для таких движков, как Unity и, особенно UE4, нужен соответствующая задумка, иногда реально проще написать на фреймворке, чем брать полноценный двиг. Пока в функционале разберешься, куча времени пройдет, да и избыточность 90%. А вообще нужно ж где-то контент еще брать, это моделлер нужен, художник. В общем так и загнулся наш проект игровой.

Ну, если бы только избыточность. Я помню, жопу порвал чтобы в Unity частицы на GPU перенести.
А моделлеры, их есть у меня, могу дать контакты.
evg256 295 минут назад gismo_2, я был очень рад, что UE4 на С++. Но для таких движков, как Unity и, особенно UE4, нужен соответствующая задумка, иногда реально проще написать на фреймворке, чем брать полноценный двиг. Пока в функционале разберешься, куча времени пройдет, да и избыточность 90%. А вообще нужно ж где-то контент еще брать, это моделлер нужен, художник. В общем так и загнулся наш проект игровой. gismo_2 296 минут назад
Цитата: evg256
да не особо, все приходиться на ходу учить.

Изучай ядро, я Лид буквально потому что ядро знаю.

Короче, уже 2 часа, пойду переключу контекст. А то сегфолтить начинаю.
SabakaZ 300 минут назад А я куличики круто леплю. gismo_2 300 минут назад
Цитата: evg256
игрушки

Прикольно, я в свое удовольствие Unity и UE4 колупаю.
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...
Сейчас на сайте
7 пользователей, 373 гостя