РЕКЛАМА

Загрузка...

Калі вы бывалі ў Варшаве, то, відаць, памятаеце, што адна з цэнтральных яе вуліц названая імем графіні Эміліі Плятэр. Вам могуць з гонарам распавесьці, што гэта польская Жанна д’Арк, якая здабыла сабе вечную славу ў гераічны час вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў.' />

Беларусы: Эмілія Плятэр

Беларусы: Эмілія Плятэр


Калі вы бывалі ў Варшаве, то, відаць, памятаеце, што адна з цэнтральных яе вуліц названая імем графіні Эміліі Плятэр. Вам могуць з гонарам распавесьці, што гэта польская Жанна д’Арк, якая здабыла сабе вечную славу ў гераічны час вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў.

На жаль, зусім ня кожны грамадзянін нашае краіны гатовы ў такі момант удакладніць, што Эмілія — ня полька, а БЕЛАРУСКА-ЛІЦЬВІНКА, якая ваявала з царскімі захопнікамі далёка ад Польшчы, у Беларусі, і была ня проста арыстакраткаю, але беларускай ПАЭТКАЙ і ФАЛЬКЛЯРЫСТКАЮ, якая, да прыкладу, таленавіта выконвала НАРОДНЫЯ ТАНЦЫ (асабліва непараўнальнай была ў «Лепятусе») і віртуозна валодала жанрам ГАЛАШЭНЬНЯЎ.

Як сьведчаць сучасьнікі, яна ўсёй душой імкнулася да беларускай культуры, ладу, шчодра плаціла за дастаўку фальклорных матэрыялаў.

Блізкія сябры не зьдзівіліся, што, калі ў 1831-м Беларусь усьлед за Польшчай паўстала супраць расейскага панаваньня, Эмілія Плятэр пакінула ўсё — багаты дом, балі, навуковыя й літаратурныя штудыі — і далучылася да інсургентаў. У тыя дні ёй вельмі прыдаліся яшчэ дзіцячыя захапленьні верхавой яздой і паляваньнем.

Юная графіня сваім коштам сфармавала вялікі паўстанцкі аддзел зь некалькіх сотняў добра ўзброеных ваяроў і, пераапрануўшыся ў мужчынскае адзеньне, узначаліла яго.

Аддзел вёў жорсткія баі з карнікамі ў Інфлянтах і на Віленшчыне. Здарылася нечуваная рэч — дваццаціпяцігадовай жанчыне надалі званьне капітана й афіцыйна прызначылі камандаваць бывалымі жаўнерамі, сярод якіх былі тыя, хто ў маладосьці ваяваў пад штандарамі Касьцюшкі...

У сьнежні 1831-га зьнясіленая ў баях і паходах, нялёгкіх і для загартаваных мужчын, Эмілія цяжка захварэла і проста згасала на вачах у паплечнікаў.

Вестка пра гераізм ліцьвінкі, што змагалася з расейскай тыраніяй, шырока разьляцелася па сьвеце. Свае вершы прысьвяцілі ёй дзясяткі паэтаў у Францыі, Брытаніі, Італіі, Нямеччыне, Вугоршчыне, Польшчы...

Беларусы: Эмілія Плятэр


У час паўстаньня 1831 разам са сваяком Ц.Плятэрам арганізавала атрад паўстанцаў, які складаўся з 280 стральцоў, 60 вершнікаў і некалькіх сот касінераў. У атрад уступіла таксама значная колькасьць дзяўчат. У ліку іншых паўстанцкіх груповак атрад прымаў удзел у бойках супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі і ў іншых месцах)

За смеласьць і рашучасьць Плятэр у баявых дзеяньнях камандаваньне паўстанцкімі сіламі прызначыла яе ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку і прысвоіла званьне капітана. У сьнежні 1831-га зьнясіленая ў баях і паходах, нялёгкіх і для загартаваных мужчын, Эмілія цяжка захварэла і проста згасала на вачах у паплечнікаў.

Плятэр 23 снежня 1831 года была пахавана на могілках каля вёскі Капцёва (цяпер вёска Канчамеціс у Летуве). Яшчэ доўга народ не верыў у смерць Эміліі. Пра яе складалі легенды, бо і сапраўды была яна легендай.

Беларусы: Эмілія Плятэр

"Эмілія Плятэр у сутычцы пад Шаўлямі", карціна Войцеха Косака


Адаму Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататыпам гераіні ў вершы "Сьмерць палкоўніка":

На палянцы зялёнай, між думных бароў,
Дзе пад клёнам хацінка старая,
Бы застыў у зняменні атрад ваяроў:
Іхні там камандзір памірае.

Людзі з вёсак збіраюцца тут, ля варот.
Ён, палкоўнік, быў слаўны, няйначай,
Раз яму спагадае так просты народ,
Пра яго ўсё пытае ды плача.

Вось палкоўнік каня асядлаць загадаў
І прывесці бліжэй да парога.
Перад смерцю яшчэ раз хоць глянуць жадаў
Ён на друга свайго баявога.

Загадаў свой прынесці паходны мундзір,
Свой кінжал, зброю, пояс стралецкі.
Ён хацеў і з рыштункам сваім, камандзір,
Развітацца, як колісь Чарнецкі.

А калі ўжо ад хаты каня адвялі,
Ксёндз туды увайшоў з панам Богам.
Людзі з вёсак маліцца хутчэй пачалі,
Ціха ўкленчыўшы перад парогам.

Спалатнеўшы, паўстанцы стаялі ў дзвярах.
Нават воі Касцюшкі былыя,
Што прайшлі ўсе агні, агрубелі ў баях,
Слёз сваіх не хавалі, сівыя.

Раным-рана ў капліцы званіць пачалі.
Ды хаваць камандзіра жаўнеры
Не змаглі: наляцелі якраз маскалі...
У капліцы для ўсіх - насцеж дзверы.

Там ляжаў ён на лаве - ў спакоі чало.
У руках яго - крыж, збоч - нягнуткі
Нож-кінжал і ружжо, ва ўзгалоўі - сядло.
Люд дзівіўся: такі маладзюткі!

Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі...
Хто ж мог знаць, што баёў завадатар
Быў... дзяўчынай! Была - слёз не трэба, жанкі -
То ліцвінка Эмілія Плятэр!
3
1763
5 апреля 2009
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Сёння — 265 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша КасцюшкіСёння — 265 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

 У мястэчку Мерачоўшчына, што каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, грамадскасць, улады і дыпламатычныя прадстаўнікі адзначаць сёння 265-я ўгодкі з дн...

Дзённік эма (нататкі)Дзённік эма (нататкі)

ЭМАцыянальныя людзі....

Рэйтынг фактараў, якія штурхаюць мужчын да здрадыРэйтынг фактараў, якія штурхаюць мужчын да здрады

Ёсць некалькі асноўных прычын, якія прымушаюць мужчын здраджваць сваім жонкам. Гэты спіс прыводзіць The Times of India. Доктар Камал Кхурана лічыць, ш...

У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...

Незадоўга да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, апублікаваныя дадзеныя Белстату, паводле якіх у Менску дома па-беларуску размаўляе 106 тысяч...

Загрузка...
Комментарии

_3v11_1nc4rn473_
5 апреля 2009 23:04
хорошая статья

febus
6 апреля 2009 00:15
Цiкава.
Представляю как воспринимло её тогдашнее окружение.

BAZILIK
6 апреля 2009 19:33
малайчынка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Среда, 26 Апреля
USD 1.8763
EUR 2.0122
RUB 0.0334
Hetzer 1 минут назад предлагаю сделать жынсы с большим коричневым пятном сзади, как будто владалец навалил себе в штоны ЛамповыйКун 4 минут назад а чо погранцы спали в шапку? koto 14 минут назад уголёк в теме пока еще ЛамповыйКун 2 минут назад
Цитата: KENTАврора
георгиевская лента для меня- это символ победы. И память о моем прадеде, т.к. такая лента была на его медалях.

гейоргиевская лента символ пидарасав
и за нее в 45 растреливали. выходит твой дед недобитый власавец?

Цитата: dianest
Вспомните свои события 20 летней давности,

я тгдва ешчо не паявиуся

Цитата: Flint
хохлятскую религию,

пух, а чо ты ватную риторику перенял? можа сразу в бандэравцы запишэш.

Цитата: vitut
Шрифты, знаете ли не дешевые.

штифты тожэ не дармовые
Lordy1987 22 минут назад Если денег достаточно, почему бы и нет. roldok 23 минут назад
Цитата: YuRyL
И ни одной стрелянной подушки
потому что они отстреливают при определенных повреждениях
SweeDom 28 минут назад красотки....мммм..... chop 33 минут назад Yoman,
Amarok
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
73 пользователя, 841 гость