РЕКЛАМА

Загрузка...
Нават падумаць не мог 25-гадовы хлопец з Віцебска, калі вырашыў пашукаць каханне з дапамогай сайта знаёмстваў, што стане ахвярай махляроў. У ліку іншых дзяўчат ліст Андрэю даслала прыгажуня Ціна з Сенегала.
Дзяўчына пісала па-ангельску, Андрэй перакладаў яе лісты з дапамогай праграмы-перакладчыка і разглядаў фотаздымкі хударлявай негрыцяначкі з усмешлівымі вачыма. Спачатку яму было проста цікава перапісвацца з экзатычнай цемнаскурай дзяўчынай, потым хлопец пачаў усур’ёз шкадаваць небараку.
Ціна расказвала яму, што ў Сенегал яна была вымушана з’ехаць з роднай Руанды, калі падчас беспарадкаў загінулі яе бацькі. Дзяўчына апынулася у чужой краіне зусім адна, без сяброў і родных. Да таго ж, па сенегальскіх законах 20-гадовая Ціна нібыта лічылася непаўналетняй і таму не магла скарыстацца спадчынай, што засталася ад бацькоў.' />

Сенегальская прыгажуня "развяла" віцебскага будаўніка на 3000 долараў

Сенегальская прыгажуня "развяла" віцебскага будаўніка на 3000 долараўНават падумаць не мог 25-гадовы хлопец з Віцебска, калі вырашыў пашукаць каханне з дапамогай сайта знаёмстваў, што стане ахвярай махляроў. У ліку іншых дзяўчат ліст Андрэю даслала прыгажуня Ціна з Сенегала.
Дзяўчына пісала па-ангельску, Андрэй перакладаў яе лісты з дапамогай праграмы-перакладчыка і разглядаў фотаздымкі хударлявай негрыцяначкі з усмешлівымі вачыма. Спачатку яму было проста цікава перапісвацца з экзатычнай цемнаскурай дзяўчынай, потым хлопец пачаў усур’ёз шкадаваць небараку.
Ціна расказвала яму, што ў Сенегал яна была вымушана з’ехаць з роднай Руанды, калі падчас беспарадкаў загінулі яе бацькі. Дзяўчына апынулася у чужой краіне зусім адна, без сяброў і родных. Да таго ж, па сенегальскіх законах 20-гадовая Ціна нібыта лічылася непаўналетняй і таму не магла скарыстацца спадчынай, што засталася ад бацькоў.
Неўзабаве Ціна асцярожна прызналася Андрэю, што закахалася ў яго і адзіны чалавек, якому яна здольна даверыцца — гэта менавіта ён, віцебскі хлопец. Ціна папрасіла Андрэя… зрабіцца яе апекуном і дапамагчы ў атрыманні спадчыны. Пасля яна абяцала не толькі падзяліцца з ім грашыма, але і прыехаць у Беларусь, узяць шлюб з каханым і жыць доўга і шчасліва.
Справа была за невялічкай сумай у доларах, што патрэбна было заплаціць за афармленне дакументаў. “Суперпрыз” жа, акрамя самой цемнаскурай прыгажуні, быў немаленькі — дзевяць мільёнаў долараў, што нібыта чакалі дзяўчыну ў адным з англійскіх банкаў. Ціна звязала Андрэя са сваім адвакатам, і справы пайшлі.
Спачатку ён пералічыў на нейкія рахункі ў далёкім Сенегале 120 долараў, потым яшчэ 280, потым — дзве з лішнім тысячы… Узамен хлопец атрымліваў нейкія паперы, што вельмі нагадвалі сапраўдныя дакументы аб апякунстве, далейшыя інструкцыі ад адваката і лісты аб каханні ад Ціны.
Наступную суму — ужо 6 000 долараў — хлопец павінен быў пералічыць чамусьці ў Кітай. Шасці тысяч у Андрэя, які працуе на расійскіх будоўлях вахтавым метадам, ужо не было. Хлопец пачаў падазраваць, што яго “разводзяць” і звярнуўся па дапамогу ў Першамайскі РАУС. Следчыя адразу вызначылі: махлярства!
У Віцебску гэты від махлярства, які на мове спецыялістаў завецца “нігерыйскі ліст”, зарэстраваны ўпершыню, але ў Беларусі ўжо было некалькі падобных выпадкаў. Як расказалі ў РАУС, шанцаў вярнуць свае грошы ў Андрэя амаль што няма.
Адзінае, што ведаюць міліцыянты, — долары сапраўды былі атрыманы кімсьці ў Сенегале. Асобу таго, хто ашукаў беларуса, высветліць пакуль немагчыма.
Ядвіга Сташэўская

Сенегальская прыгажуня "развяла" віцебскага будаўніка на 3000 долараў
0
2043
17 июня 2007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Ці была дзяўчына пад заваламі ў метро, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі?Ці была дзяўчына пад заваламі ў метро, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі?

Урачы інфармацыю пра гэта абвяргаюць. Паводле дакументаў у прыёмным пакоі, якія змог пабачыць карэспандэнт Еўрарадыё, дзяўчыну прывезлі а 18:30....

17-гадовы хлопец заслухаўся музыку і трапіў пад цягнік

Навучэнец школы алімпійскага рэзерву, жыхар Мар\'інай Горкі трапіў пад цягнік у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці....

Хлопец, што скочыў з 25-павярховіка, працуе каскадзёрам і не баіцца міліцыіХлопец, што скочыў з 25-павярховіка, працуе каскадзёрам і не баіцца міліцыі

На рахунку 21-гадовага бейсджампера 300 скачкоў з розных аб\'ектаў....

Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве!Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве!

З Мікітам Курэпіным, студэнтам 1 курса гістфака БДУ, сустракаемся каля корпуса гістфака на Чырвонаармейскай і ідзём абедаць у сталовую Ліцэя БДУ. Туды...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Воскресенье, 20 Августа
USD 1.9383
EUR 2.2763
RUB 0.0326
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
1 пользователь, 1309 гостей