РЕКЛАМА

Загрузка...

Як загінула Рэч Паспалітая

Як загінула Рэч Паспалітая

Больш як два стагоддзі праіснавала ў цэнтры Еўропы дзяржава Рэч Паспалітая. Складалася яна з дзвюх частак: Княства - Вялікага княства Літоўскага, у склад якога ўваходзілі і сучасныя землі Беларусі - ды Кароны - Каралеўства Польскага.
Трагічныя часы для паспалітае дзяржавы надышлі ў XVII-XVIII стагоддзях, якія ператварыліся для яе ў доўгі безвыходны ланцуг вайсковых няўдач. Быццам на смех, апошнія каралі Рэчы Паспалітай насілі пышнае імя Аўгуст, якое тлумачыцца словамі "велічны", "найяснейшы", "царственны". Але ў жыцці яны ўяўлялі сабою нікчэмныя бесхарактарныя цацкі - марыянеткі, што былі паслухмянымі ў руках палітычных гульцоў як у самой краіне, так і па-за яе межамі.
Доўгае караляванне Аўгуста II (1697-1733 гады), які ўвайшоў ў гісторыю з мянушкаю "Моцны", адзначалася бясконцай грамадзянскай вайной паміж шляхецкімі групоўкамі, якія ў барацьбе за ўладу знясільвалі і крывавілі Рэч Паспалітую, зрабіўшы яе прыемнаю і лёгкаю здабычаю для больш моцных суседзяў. Беларускія землі сталі галоўнымі падмосткамі шведска-расійскай (Паўночнай) вайны 1700-1721 гадоў.
Усё сваё панаванне кароль Аўгуст (саксонец паводле паходжання) бессаромна гандляваў незалежнасцю краіны, гаспадаром якой ён быў абраны выпадкова. Дзейнічаў пры гэтым, як старызніца, гідліва. Краіна, што месцілася ў самым цэнтры Еўропы, быццам скамянела ў летаргічным сне, які калі-нікалі ўзрываўся боем вайсковых барабанаў, гіканнем дзікіх паляванняў ды нікчэмнымі бойкамі. Сам кароль некалькі разоў кляўся ў вернасці Швецыі супраць Расіі, а потым Расіі супраць Швецыі. А напрыканцы жыцця нават прапанаваў прусакам ды аўстрыякам падзяліць Рэч Паспалітую, каб захаваць хоць нейкія кавалкі зямлі для свайго сына.
Аўгуст III (1733-1763 гады) ні на крок не адступіўся ад бацькоўскай "палітыкі" па разбурэнні дзяржавы. Біёграфы амаль не шукаюць прывабных слоў, калі пішуць партрэт гэтага манарха: "Тупы і заняпалы гультай, які займаўся толькі стрыжкаю паперы і стралянінаю ў сабак, Аўгуст быў няздатны для кіраўнічае дзейнасці". Пры ім зноў абвастрыліся сутычкі між заможнымі магнацкімі сем'ямі, дзяржаўны Сойм страціў апошнія прыкметы нейкай рэальнай улады, становішча насельніцтва краіны апусцілася да найкрытычнейшых адзнакаў, рыхтавалася глеба да інтэрвенцыі Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Умяшанне замежных краін ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай магло азначаць толькі адно - канец дзяржаўнасці. Усім было зразумела, навошта на яе межах збіраліся прускія, аўстрыйскія ды расійскія войскі. Усім было вядома, чаго чакаюць гэтыя сотні тысяч узброеных чужынцаў.
Раптоўная смерць караля вызваліла пасад для пратэжэ расійскай імператрыцы Кацярыны II графа Станіслава Панятоўскага. Той атрымаў карону пад імем Аўгуста IV (1764-1795 гады). Галоўным аргументам пры абранні гэтага кандыдата

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і Кацярына II -
галоўныя "героі" падзелаў Рэчы Паспалітай.
былі падсунутыя да ўсходніх межаў Рэчы Паспалітай расійскія арміі. У хуткім часе царыца адпісала кіраўніку Калегіі замежных спраў Мікіту Паніну: "Мікіта Іванавіч! Віншую Вас з каралём, якога мы зрабілі". А самому новаму каралю: "Гаспадар брат мой. Аднагалоснасць, што ўзносіць Вас на трон, даказвае ...свабоду выбару вашага народа ..." Што казаць, шэльма навука гэтая - "тонкая палітыка".
Для краіны часы Панятоўскага адзначаліся далейшым падзеннем у бездань. Вір зацягваў.Тройчы землі Рэчы Паспалітай дзяліліся паміж сквапнымі суседзямі.
1772 год. Пасля - 1793-ці. І яшчэ - дзевяноста пяты ... Пасля кожнага з іх тэрыторыя дзяржавы ўсё больш змяншалася, як шагрэневая скура, пакуль зусім не знікла з еўрапейскай карты.
Кожны новы падзел замацоўваўся адпаведнымі пагадненнямі. Галоўным ініцыятарам ганебных разбораў Рэчы Паспалітай заўсёды выступала Расійская імперыя, якая для пераканання выставіла тэзу сваёй "гістарычнай місіі" па ўратаванні праваслаўнага насельніцтва, што было заключана ў межы Польшчы. Маўляў, "истомившиеся под гнётом поляков православные" не шукаюць сабе іншае долі, як патрапіць з "гаршка паланізацыі ды на патэльню русіфікацыі" (словы Чэслава Мілаша). Насамрэч, на тэрыторыі ВКЛ у канцы XVIII стагоддзя жыло толькі 6% праваслаўных, асноўная частка (каля 40%) - грэка-каталікі (уніяты), далей (каля 35%) - рыма-каталікі (каталікі), пратэстантаў было таксама толькі каля 4-6%, астатнія - яўрэі і татары-мусульмане.
За часы падзелаў Расійская імперыя дамаглася ўзяць сабе 483 тысячы квадратных кіламетраў ці больш за 63 працэнты ад усіх былых абшараў Рэчы Паспалітай.

2003 Гітарычная Брама № 1 (21)

Анатоль Бензярук
2
4130
9 сентября 2007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Што такое рэч паспалітая (res publica)?Што такое рэч паспалітая (res publica)?

Нашыя продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» - у дакументах на беларускай мове і тэрмінам «res publica» - у да...

Iмёны свабоды - Тадэвуш РэйтанIмёны свабоды - Тадэвуш Рэйтан

 У лёсавызначальныя для дзяржавы моманты заўсёды знаходзяцца асобы, якія не скараюцца і ў самых безнадзейных абставінах. Няхай іх змаганьне ня ма...

Iмёны свабоды - Тамаш ВаўжэцкіIмёны свабоды - Тамаш Ваўжэцкі

 Ня ведаю, ці падлічаная колькасьць выступаў у Вярхоўным Савеце Беларусі Зянона Пазьняка, але дакладна вядома, што за два стагодзьдзі да яго пасо...

Сапраўдныя беларускія сімвалыСапраўдныя беларускія сімвалы

«Пагоні» больш як 700 гадоў, тады як чырвона-зялёны сцяг быў прыдуманы сталіністамі. Ганебны рэферэндум 1995 года не сцёр гістарычнай памяці....

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Воскресенье, 30 Апреля
USD 1.8692
EUR 2.0371
RUB 0.0328
gismo_2 217 минут назад
Цитата: Вадим Бананов
элита (говно)

Чудак. Это родоначальник целого класса игр.
3ara3a 217 минут назад
Цитата: западная ведьма
А шо не спим, товарищи, ночь ведь на дворе

Так ведь эта.. да ))
западная ведьма 225 минут назад А шо не спим, товарищи, ночь ведь на дворе xexun 229 минут назад Особенно бразильский странствующий паук доставляет. Резкий и дерзкий как пацанчики на районе, укус смертельный, жертва мужского пола перед смертью испытывает неестественно мощный стояк. Богата Южная Америка живеостью западная ведьма 234 минут назад ЛамповыйКун,
У нас в прошлом году дамбу пробило, губернатор сказал - бобры! Прям не знаешь, смеяться или плакать. Что же в этом году будет.. Ждемс

Kano,
Не , ну я на такое не способна
gismo_2 239 минут назад
Цитата: seregas
Насколько я понял, люди не просто программят в Visual Basic, они делят каждый байт на биты

Цитата: seregas
и заставляют комп читать и выполнять отдельный биты

Цитата: seregas
всовысоют туда адрес видеопамяти , и что-то туда выводить.

О я ебал! В бит всунуть адрес видеопамяти. В бит, блять! Адрес видеопамяти int64.
Чем ты там вмазываешься? Отчего такие приходы?
xexun 241 минут назад Щиорт, про демо сцену столько ностальгических статей было в хацкере. Респект за мастерство. Недавно на ютубе появился чел, который спектрумы в прямом эфире собирает и еще апгрейды успевает припаивать. Он из олдырей, круто шарит и в кодинге и в схемотехнике
https://m.youtube.com/watch?v=8rWCYo1UcOQ
pupsla 242 минут назад 640 мб квантум.. 250 бачей отдал, это кстати 50 моих стипендий на тот момент
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
1 пользователь, 2350 гостей