РЕКЛАМА

Загрузка...

Баявая партызанская прэса ў пасьляваеннай Беларусі.

Пасьляваенная Заходняя Беларусь... Што мы ведаем аб ёй? Доўгі час бальшавіцкія ідэёлягі і гісторыкі ў сваіх “творах” клялі і палівалі брудам “банды белорусских буржуазных националистов”, якія не дазвалялі працоўным Заходняй Беларусі будаваць “счастливое социалистическое будущее”. Неяк сарамліва гэтыя гісторыкі пісалі пра тое, як “доблестные советские чекисты” аж да сярэдзіны 50-х гадоў не маглі зьнішчыць гэтыя самыя “банды”. Дык кім жа былі гэтыя “банды” і за што яны змагаліся? Мы паспрабуем сёньня адказаць на гэтыя пытаньні, чытаючы баявую прэсу беларускіх партызанаў.

Антыбальшавіцкая партызанка на Беларусі зьявілася яшчэ ўлетку 1944 году, калі разам з Чырвонай Арміяй на Беларусь прыйшлі каты з НКВД. Арышты, расстрэлы і дэпартацыі ў Сібір і на поўнач [Расеі] прымусілі дзесяткі тысяч беларускіх сялянаў, інтэлігэнтаў, вайскоўцаў зь Беларускае Краёвае Абароны, моладзь з СБМ ісьці ў лясы і ствараць паўстанцкія аддзелы, якія распачыналі барацьбу супраць савецкай улады.

Вясною-летам 1945 году з гэтых аддзелаў была арганізаваная Беларуская Вызваленчая Армія (больш вядомая пад назвай “Чорны Кот”), на чале якой стаяў адзін з лідэраў Беларускай Незалежніцкай Партыі генэрал Міхась Вітушка (падпольны псеўданім “Лось”). Прыкладна з гэтага часу і пачынаюць выходзіць газэты і лістоўкі беларускіх партызанаў.

Першым выданьнем вітушкаўцаў, праўдападобна, быў часопіс “За волю”, які выходзіў, паводле сьведчаньня аднаго з партызанаў, “друкам на шаўковай, цянюткай паперы да 84 старонак”. Ягоным рэдактарам быў сам М. Вітушка. На працягу ўсяго часу партызанскага змаганьня “За волю” быў ягоным летапісцам і непасрэдным удзельнікам. Яго голас чулі ня толькі беларускія і ўкраінскія партызаны, але і беларускія эмігранты, а праз іх і ўвесь сьвет. Сёньня яго пачулі і мы:

“МЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕМ
Трэйці раз мы перамаглі бальшавіцка-акупанцкую аблогу і трэці раз засталіся пераможцамі ў няроўным баю, як будзем пераможцамі і ў апошняй бойцы, гонячы маскаля ў Маскву. Вольная беларуская дружына яшчэ дыша і жыве, а вянок гэройства вакол галавы беларускіх партызанаў, адзіных вольных людзей на Бацькаўшчыне, ужо цяпер зіхаціць вясёлкаю за гэтыя багатыя гэройствам бойкі з акупантам. Крывавячыся ў зацятых баёх, далучаюцца да дарагіх ценяў палёгшых за волю змагароў нашыя слаўныя сябры, але беларускія партызаны вытрымалі і вытрымаюць. Вытрымалі мы і гэты раз, хоць лютасьць ворага і кінутыя ім у бойкі сілы пераходзілі ўсё дагэтуль бачанае. Нас ня перамаглі нават кінутыя ворагам у бой танкі і самалёты.

…Пабач з намі ў гэтай бойцы стаялі і нашыя ўкраінскія ды нямецкія сябры* і, у найкрытычнейшы мамэнт, калі здавалася, што неба зьмяшалася з зямлёю, мы перамаглі толькі поўным давэрам адзін аднаму. І разам з гордасьцю памяці палёгшых гэрояў мы атрымліваем гордасьць і за беларускага партызана — народнага ваяку за праўду і волю — агулам.

…Мы ўчора пахавалі сваіх гэрояў і толькі цяпер выціраем пот з нашых закураных у бойцы твараў, не забываючыся пільна сачыць за ўбезпарадку ўцякаючай рэшткай ворага і ўжо рыхтуючыся да пераходу і заняцьця новых становішчаў на новым месцы пастою. Мы ведаем, што хутка ізноў пачнецца прасьлед нашае групы… І бойка заўсёды знойдзе нас гатовымі да яе…”.

(З перадавіцы “ЗА ВОЛЮ” № 16, ад 7 лістапада 1949 г.)

Крыху пазьней пачала выходзіць газэта “Да чыну”. Гэта было цыклястыльнае выданьне “ворагаў народу”, якое выходзіла ня вельмі рэгулярна й рознымі тэхнічнымі сродкамі.

Вельмі папулярным быў “Самастрэл па камуністых” — цыклястыльнае выданьне палітычна-інфармацыйнага зьместу. “Самастрэл” выдаваўся даволі часта і ў непасрэднай блізкасьці партызанскіх становішчаў. Тая перакананасьць і той дух, які ён пашыраў, маглі выклікаць захапленьне й водгук у кожнага сьвядомага беларуса. “Самастрэл” узмацняў веру і паказваў шлях да мэты — незалежнай самабытнай Беларусі:

“Мы, якія тут змагаемся, заўсёды сьведамыя свае мэты, тае самае нязьменнае, як заўсёды, і спосабы барацьбы тыя самыя: змаганьне! Мы верым, што прыдзе дзень, калі вечная пагроза над нашымі галовамі зьнікне й згіне. Хто тады абвесьціць імя Беларусі, Беларусі вольнай і незалежнай? — Яго абвесьціць і азначыць яе сваёй зброяй сёньняшні лесавік-партызан”.

Іншы характар мела значная колькасьць непэрыядычных газэт, якія выдаваліся асобнымі партызанскімі аддзеламі. Гэткімі зьяўляюцца: “Лесавік” — газэта Барысаўскага партызанскага батальёна, выходзіла раз на тыдзень; “Наш адказ” і “Інфарматар” — палітычна-інфармацыйныя выданьні. Усе яны былі гектаграфаваныя й выдаваліся накладам у некалькі дзесяткаў паасобнікаў.

“PRO MEMORIA

Змаганьне за незалежную і самабытную Беларусь, змаганьне за самастойнае жыцьцё нашага народу і краю не заціхае, ня перарываецца ні на хвіліну. Калі дасюлешнімі вынікамі гэтага змаганьня мы змусілі лічыцца з намі ня толькі народы сьвету, але нават і бальшавікоў, дык можам быць задаволенымі, але адначасна павінны быць заўсёды на варце, заўсёды гатовымі да зацятага бою, да бою на жыцьцё і сьмерць з нашым адвечным ворагам маскалём, які-б колер ён ня прыймаў. Ведае гэта і вораг, а таму ён стала сочыць за намі і падсылае да нас сваіх Агэнтаў пад рознымі маскамі і выглядамі. Бальшавіцкія штампы, г. зв. газэты БССР і радыо нязмоўкна апісваюць “добрае, пэўнае, заможнае, культурнае і беларускае жыцьцё”, якое цяпер ідзе ў БССР. Так, запраўды, часам нават цяжка зразумець як гэтыя да немагчымасьці дробныя напады і разнаякія спосабы, накіраваныя на дробныя слабасьці чалавека і кіруюцца нейкай пякельнай арганізацыяй. Але гэта ёсьць запраўды, яны працуюць дакладна, бо для сваіх заданьняў школіліся доўга і ўсебакова выбіраючы зброю.

Але мы сьведамыя свайго жыцьця пад бальшавіцкім ярмом і бачым яго сваімі вачыма, дык у нас хопіць у кажнага вычарпальных фактаў, якімі супрацьбіць ворага:

1.Мэта сталінскага бальшавізму — узгадаваць поўнасьцю паслухмянага, нацыянальна мяшанага, поўнасьцю бяспраўнага, ня маючага нічога чалавека-нявольніка, бо толькі гэткая сыстэматызаваная двуногая арганізацыя можа надацца Сталіну для зьдзейсьненьня ягоных плянаў гвалту над сусьветам. Дзеля асягнаньня гэтае мэты ўжываюцца самыя нялюдзкія спосабы, пры гэтым зьнішчэньне і мана між імі як галоўныя прыёмы, гэтак-жа нязьменныя як і бальшавізм.

2.Расказваючы паярэмленым і ўсяму сьвету добра прыдуманую ману, бальшавікі стварылі для абману ўсіх крэатуру з беларускага гаспадарства, зьнішчылі тысячы лепшых сыноў беларускага народу і міліёны беларускіх сялян пагналі ў канцэнтрацыйныя лягеры Сібіры, Поўначы і палячага сонца Караганды.

Прыпомнімо сабе толькі гэтыя факты адзін па адным і нам даволі будзе, каб нязморна змагацца за беларушчыну, каб ісьці наперад адзіна правідловым шляхам і не аслабнуць у барацьбе”.

(“Інфарматар”, № 6, 3 жніўня 1948 г.)

Адзначым яшчэ шэраг выданьняў беларускіх партызанаў: “Да перамогі” — друкаваная газэта ідэалягічна-прапагандовага зьместу, выдаваў Цэнтар Нацыянальных Арганізацыяў.

“За Бацькаўшчыну” — баявое, палітычнае выданьне.

“Душы бальшавіцкую гадзіну” — палітычна-ідэалягічнае выданьне пад кіраўніцтвам намесьніка генэрала Вітушкі [Міхася Шукайловіча], часам выходзіла лацінкаю.

“Вольны селянін” — палітычна-выхаваўчае выданьне цыклястылем, найбольш пашыранае ў Лідчыне.

“Самасад” — гумарыстычна-сатырычная газэта.

“Пад абцасам маскалёў” — выданьне Смаленскага партызанскага аддзелу.

Газэты беларускіх партызанаў выходзілі нягледзячы на цяжкія ўмовы працы партызанаў-журналістых. Нярэдка, выходзячы з аблогі, партызаны пакідалі друкарскія машыны, фарбы, паперу. Але партызанская прэса не маўчала, пакуль былі сілы, пакуль было каму ўзяць у рукі зброю.

Акрамя газэт, партызанамі выдаваліся лістоўкі і брашуры:

“Гаворыць лесавік” — гектаграфічная лістоўка на кожную партызанскую акцыю і бальшавіцкія загады і сьвяты;

“За што мы змагаемся” — выйшла некалькі выданьняў друкам і цыклястылем, адно зь якіх у друкарні “Витебского рабочего”.

“Вам, беларускія эмігранты” — зборнік артыкулаў і лістоў “ад крэўных і сваякоў, у якіх некага няма ў хаце”;

“Гадзіна, колькі табе дадзена” — да прамовы М. Лужаніна падчас ягонага аб'езду Беларусі пасьля павароту з працы ў місіі на Захадзе, тры выданьня;

“Праўда аб душыцелях” — пасьля выбараў у Вярхоўны Савет;

“Што дае нам бальшавіцкая акупацыя” — некалькі выданьняў;

“Калі будзе вайна” — другое выданьне было выкрыта бальшавікамі ў Гомельскай друкарні й амаль усё зьнішчана;

“Кроў кліча да помсты” — зборнік вершаў;

“Ганіце прэч юдаў” — у сувязі з падасланымі ў лес бальшавіцкімі правакатарамі;

“Чаму вывозяць” — у часе вялікае хвалі дэпартацыяў на поўнач і ў пустэльні Азіі;

“Ты і мы” — некалькі выданьняў.

КЛІЧЫ З ПАРТЫЗАНСКАЕ ЛІСТОЎКІ НА 1 ТРАЎНЯ 1950 г.:

“Жыве Беларусь — будзеш жыць і ты!

Сьмерць Беларусі ёсьць і тваёй сьмерцю.

Змаганьне пачатае, і яно ня скончыцца,

Пакуль беларуская зямля ня будзе

Ачышчана ад маскальска-бальшавіцкай нечысьці!”

Партызанамі распаўсюджваліся й плякаты. На адным зь іх — на фоне выявы этнаграфічнай мапы Беларусі — узьнятыя да неба рукі, нібы молячыя аб дапамозе, спутаныя вяроўкаю, што цягнецца з усходу і якую трымае вялізны, брудны, валасаты кулак. Пад плякатам надпіс лацінкаю: “Sto ty zrabiu dla vyzvalen'nia Radzimy?”.

Другі ведамы нам плякат “Браты, не забывайцеся нас!” быў выдадзены спэцыяльна для беларускіх эмігрантаў.

Гэта толькі невялікая частка беларускіх партызанскіх выданьняў, ведамых нам. Партызан Сяргей К. сьцьвярджаў, што ўсяго іх было болей за сотню. Некаторую частку зь іх можна знайсьці ў архівах беларускіх эмігрантаў, якія падтрымлівалі сувязь са змагарамі на Бацькаўшчыне. Праўдападобна, асобныя газэты і лістоўкі захаваліся ў прыватных калекцыях на Беларусі, хаця гэта было больш чым небясьпечна. Асноўная ж частка баявой партызанскай прэсы дагэтуль схаваная ў недасягальных архівах КГБ.

Які ж быў лёс “Чорнага Ката”? Ён быў гэткім жа трагічным, як і лёс Украінскай Паўстанцкай Арміі, пацярпеўшай паражэньне ў 1952 г., ці летувіскіх “лясных братоў”, спыніўшых у тым жа годзе арганізаванае супраціўленьне акупантам. Тысячы беларускіх партызанаў загінулі ў баёх, памерлі ад ранаў, былі расстраляныя гэбістамі (у палон бальшавікі бралі толькі аднаго партызана з трох, астатніх двох расстрэльвалі на месцы), загінулі ў сутарэньнях НКГБ ці лягерох. Нямногім удалося трапіць на Захад ці вяруцца на Бацькаўшчыну з Сібіры ці Поўначы...

Баявая партызанская прэса вяртаецца да нас як напамін аб гераічным дзесяцігадовым змаганьні лепшых сыноў і дачок нашага народу за незалежнасьць Беларусі. Сёньня мы ўспомнім добрым словам тых ахвярных, адважных партызанаў-журналістых, якія чарнілам і крывёю пісалі слаўную, гераічную старонку ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Пакуль што нам няведамыя іх імёны, але нам ведамы іх няскораны змагарскі дух, якога так не стае нам, іх нашчадкам. Ці можам мы ў найкрытычнейшы момант, калі ўжо не хапае сілаў і слабая вера ў перамогу, цьвёрда і рашуча сказаць:

“НАС НЯ ЗЛОМЯЦЬ

Цяжка, немагчыма цяжка. Асабліва, калі навокал усё гарыць і ліецца кроў. Калі побач падае твой сябра ад кулі ворага. Цяжка, гэтак цяжка, што здаецца кажнае разуменьне страчаным, бо ты ня можаш ні жыць, ні рухацца спакойна і пэўна. Зачым рабіць пераходы, зачым зьмяняць месца, зачым наагул вылазіць з нашых сховішчаў? Зачым?! Ці ня ўсёроўна дзе і калі паміраць!

Як зразумела і палюдзку запраўдна ўсё гэта гучыць і як многія сябры вось гэтак і думаюць. Многія, вельмі многія — у нашай ды іншых зямлянках і сховішчах, асабліва ў нашым раёне. А чаму і ня думаць, калі ўсё жыцьцё, абставіны і падзеі самі наклікаюць гэткія думкі. І ўліцца ў гэтую плынь абыякавасьці лягчэй, чым станавіцца ёй наўсуперкі і змагацца. Большасьці насельніцтва гэтае сталася цяжкім. Слабым, мяккім, нявытрывалым стаўся значна лік нашага народу, які некалі быў слаўнейшым і магутнейшым сярод народаў ня толькі ўсходняе Эўропы, але і ўсяго сьвету.

Ці маемо мы права апускаць рукі сяньня? І якраз сяньня, калі яшчэ ня ўсё згублена і нам, партызанам, якія сталі на варту свайго народу, будаўнікам ягонае будучыні. Мы знаходзімся на роднай зямлі, ды маем падтрымку нашых братоў па гарадох і вёсках.

Не, ніколі не! Нашая воля, якой поўна нашая кроў і цела, не далі і не дадуць нас на згубу. Злыя вятры праносяцца над намі сяньня, яшчэ зьлейшыя ня раз пранясуцца. Град рубіць, сячэ нам твары. Але мы ня будзем хавацца за ўзьнятыя каўняры, мы ня схілімся ў горб, хаваючыся ад яго. Мы ня будзем сумаваць і плакаць надарэмна! Мы пастаўлялі і паставім свой твар усім сіверам, мы выпрастаем свае сьпіны і ў сьветлай радасьці змаганьня за родны народ, за вольны родны край перапусьцім праз сябе ўсе разьюшаныя злыя сілы бальшавізму, хай сабе ўсё навокал гіне. Бо мы пабудуем сваю собскую дзяржаву, сваю вольную і прыгожую Беларусь! Мы, беларускія партызаны, вытрымаем!

Нас не зламалі і ня зломяць ніякія ліхія буры-гураганы!”
(З перадавіцы “Самастрэла”, № 7 за 1949 г.)

*Маюцца на ўвазе немцы-уцекачы з савецкіх лягераў для ваеннапалонных. Пасьля некаторага тэрміну службы ў Беларускай Вызваленчай Арміі ім дапамаглі трапіць у Нямеччыну.

Пагоня (Горадня), 1994, № 19, 17-23 чэрвеня.
2
3313
15 сентября 2007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
"Чорны кот" ці беларуская УПА

«Чорны Кот», беларуская антысавецкая партызанская арганізацыя. Паводле некаторых звестак, «Чорны Кот» быў арганізаваны ў 1944 (А.Міхальчанка называе і...

МУС Нямеччыны апраўдваецца за супрацоўніцтва зь БеларусьсюМУС Нямеччыны апраўдваецца за супрацоўніцтва зь Беларусьсю

Нямецкія сілавыя ведамствы займаліся падрыхтоўкай беларускіх кадраў у 2008 — 2010 гадах — у часе, калі былі спадзяваньні на тое, што Менск мае намер п...

Знойдзены невядомыя творы Васіля БыкаваЗнойдзены невядомыя творы Васіля Быкава

Знойдзены новыя невядомыя дагэтуль творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Невядомыя рукапісы знайшліся ў рэчах пісьменніка, якія праляжал...

Ідзе збор подпісаў супраць сьмяротнага пакараньня ў БеларусіІдзе збор подпісаў супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Ужо больш як паўсотні чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй праваабаронцаў да беларускіх уладаў з патрабаваньнем спыніць ужываньне сьмяротнага пакараньня ў...

Загрузка...
Комментарии

Tugcrereled
17 июня 2011 15:33
Когда вы решитесь бесплатные торренты , постарайтесь быть готовым к различным
неожидоннастям, начиная от проникнувшего на комп вируса и заказнчивая
настырным стуком в вашу дверь от милицейского патруля, который желает конфискавать
ваш лаптоп и просканировать его на наличие взломанных игр и фильмов.

Tugcrereled
19 июня 2011 23:37
Если вы решились utorrent , попробуйте быть подготовленным к возможным
проблемам, начиная от проникнувшего на комп трояна и заказнчивая
непрерывным стуком в вашу дверь от полицейского наряда, который хочет конфискавать
ваш лаптоп и просканировать его на наличие пиратских игр и фильмов.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 06 Декабря
USD 1.9696
EUR 2.1197
RUB 0.0308
PROSTO CHEL 1 минут назад Однажды ночью. Спасибо кому-то из наших за совет. Зашёл как со смазкой, с открытым ртом) Taler008 3 минут назад на 14ой можно большим пальцем мёд на бутеры мазать! glum 11 минут назад Баянишь:

1. http://banana.by/index.php?newsid=239366

2. http://banana.by/index.php?newsid=249068
jerrichek 11 минут назад последний человек на земле, тоже позитивненько и серии короткие, убить время - самое то Dekster 14 минут назад Батюшка не освятил вот и результат Sерый17. 20 минут назад Пляяя,ну так бросил бы жену с ребенком и дул на все 4 стороны.
Плохой толстяк. Совсем говеша.
западная ведьма 21 минут назад karakurt,
я все таки думаю,нож в кармане придал мужику наглости

кстати,летом я жила на краю мира , с детьми ,одна на много километров..... у меня по всему дому были разложены ножи и был вепрь))но тут все таки метро.а не лес
Плутон 24 минут назад
Цитата: гном_Вася
Маб - долпаеп, это Вася - медсестра.

Во, значит я не слоупок. Это всё Маб с Серым виноваты. Смутили меня.
Новости от партнеров

ИНТЕРЕСНОЕ:

Загрузка...