РЕКЛАМА

Loading...
Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы ніхто не адмяняў
"Да нас неаднаразова паступаюць скаргі на тое, што заяву ў суд не прымаюць, таму што яна напісана па-беларуску. Я сам бачыў такую рэзалюцыю: "Перапішыце заяву на нармальнай мове". У Канстытуцыі запісана, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская, таму такая рэзалюцыя з'яўляецца непавагай да дзяржаўнай мовы", — падкрэсліў Р.Васілевіч.' />

Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы ніхто не адмяняў

"Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў", — заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда (КС) Беларусі Рыгор Васілевіч 18 верасня ў Мінску падчас семінара "Садзеянне больш шырокаму прымяненню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выканання правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь".

"Да нас неаднаразова паступаюць скаргі на тое, што заяву ў суд не прымаюць, таму што яна напісана па-беларуску. Я сам бачыў такую рэзалюцыю: "Перапішыце заяву на нармальнай мове". У Канстытуцыі запісана, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская, таму такая рэзалюцыя з'яўляецца непавагай да дзяржаўнай мовы", — падкрэсліў Р.Васілевіч.

Як прыклад непаважлівага стаўлення кіраўнік КС Р.Васілевіч прыгадаў сітуацыю з жыхаром Гомеля Сяргеем Сямёнавым. У жніўні малады чалавек перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу на цягніку. У пункце пропуску "Новая Гута" мытнікі запатрабавалі ад яго запоўніць дэкларацыю. Сямёнаў запатрабаваў дэкларацыю на беларускай мове, бо ён дрэнна валодае рускай і баіцца, што пры запаўненні мытнага дакумента можа дапусціць памылкі. У адказ на гэта супрацоўнікі мытні склалі ў дачыненні да Сямёнава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — аб непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы.

"Такія выпадкі недапушчальныя, — падкрэсліў Р.Васілевіч. — Але, на жаль, яны не рэдкія. Да нас нават звярнуўся абітурыент, у якога пытанні да цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове былі напісаныя па-руску. Ці можа ён правільна на іх адказаць? У такіх выпадках, хаця гэта і не кампетэнцыя Канстытуцыйнага суда, мы накіроўваем лісты ў адпаведныя органы, якія павінны выправіць сітуацыю. Як правіла, сітуацыя выпраўляецца".

Старшыня Канстытуцыйнага суда таксама зазначыў, што ў Канстытуцыі Беларусі замацавана недапушчальнасць дыскрымінацыі грамадзян па рэлігійных, палавых, расавых і моўных прынцыпах. "З усім, апрача мовы, у нас добра, скаргаў не паступае", — заявіў Р.Васілевіч.

Ён заклікаў суддзяў карыстацца беларускай мовай па запатрабаванні ўдзельнікаў працэсу і зазначыў, што ўсе рашэнні Канстытуцыйнага суда адразу ж перакладаюцца або на рускую, або на беларускую мову — у залежнасці ад таго, на якой мове вёўся разгляд скаргі або заявы.

БелаПАН
0
6107
22 сентября 2007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
У Мінску ўзнагародзілі за папулярызацыю беларускай мовыУ Мінску ўзнагародзілі за папулярызацыю беларускай мовы

У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднаг...

У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...

Незадоўга да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, апублікаваныя дадзеныя Белстату, паводле якіх у Менску дома па-беларуску размаўляе 106 тысяч...

Google Translate навучыўся перакладаць зь беларускай і на беларускую

Буйнейшы сайт онлайн-перакладаў Google Translate дадаў сёньня беларускую мову ў свой сэрвіс. Такім чынам, зьявіўся першы онлайн-перакладчык для белару...

Беларуская мова адзiн дзень пагасьцюе на БТБеларуская мова адзiн дзень пагасьцюе на БТ

У Мiжнародны дзень роднай мовы 21 лютага праграма \"Навiны\" на Першым канале будзе выходзiць на беларускай мове. Пра гэта паведамiлi БЕЛТА у прэс -...

Loading...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Пятница, 19 Апреля
USD 2.0950
EUR 2.3557
RUB 0.0328
Loading...
ЛамповыйКун 4 минут назад а патом абасцаць і спалыть ЛамповыйКун 6 минут назад із жызні жывотных
фунфрык а скока эта у літрах воткі?
Либерман 38 минут назад
Цитата: Mab
Оценка респондентами уровня знания белоруского языка:
Очень хорошее 8,21%
Хорошее 53,98%
Удовлетворительное 33,74%
В сумме 95,93%

Без критериев оценки это полумертвые цифры. Что могло помешать понимающим из трех слов только слово "рэжым" относить себя к удовлетворительно знающим язык?
Цитата: Mab
Ненормально считать нормальным только русский язык в Беларуси, тем более для президента.

Про язык - твоя собственная мысль, а не президента. Он такого не утверждал. Даже наоборот, в той же самой статье, которую ты, упырь, походу так и не смог сам же прочитать, в его цитате говорится, что потерять белорусский язык - это потерять сердце.
moshino12 51 минут назад Пока коренные европейцы не возьмутся за ножи, эта мразь черномазая и дальше будет делать черные дела. Хотя эти европейцы через одного педерасты. Hardhorror666 76 минут назад Разницы не вижу)) Что те аутисты, что этот)) Manabozo 100 минут назад 55hozinu,
Метнись, перед нигой булки раздвинь, гребень скудоумный.
roldok 116 минут назад Во-первых, не пиво, а пивной напиток, а во-вторых, скорее балтика, нежели аливария Vaalon 130 минут назад 10: три стрельца и повешенец
Новости от партнеров
Loading...
Сейчас на сайте
20 пользователей, 587 гостей