РЕКЛАМА

Конкурс для моладзі і краязнаўцаў..!

Конкурс праектаў "Легенда для помніка"

Беларусь – не толькі цуд некранутай прыроды, але і край, багаты на іншыя дзівосы. Амаль у кожным мястэчку імкнуцца дацягнуцца да неба гонкія гмахі старых касцёлаў ды цэркваў, па ўсім абшары Беларусі раскіданы россып велічных палацаў і невялічкіх сядзібаў, дзе нараджаліся, жылі і вырашалі дзяржаўныя пытанні, пісалі вершы і навуковыя працы тыя, чые імёны назаўжды застануцца ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

А дзе-небудзь за старой вёскаю, на ўскрайку радзенькага ўжо лесу, ляжыць сабе вялізны камень. І мала хто памятае, што яшчэ зусім нядаўна ён называўся "шаўцом". Самі ж закінутыя гарадзішчы, або нават лясы, палі, азёры – старадаўнія сведкі даўно мінулых падзей: гераічных учынкаў і здрады, крывавых бітваў і палымянага кахання. Але хіба маюць рацыю тыя, хто называе іх маўклівымі сведкамі? Не! Яны праз стагоддзі цярпліва і настойліва распавядаюць нам пра тое, што так уразіла і запомнілася. Зноў і зноў гэты аповед гучыць у беларускіх легендах, паданнях, у народных песнях і з вуснаў старэйшых жыхароў.

А заўтра свята. Да нас прыязджаюць доўгачаканыя госці з Расіі (Польшчы, Італіі, Швецыі) або з суседняй вобласці, і... мы спешна і разгублена пачынаем гартаць усе краязнаўчыя выданні ў бліжэйшай бібліятэцы, напружана прыгадваць, што такога дзіўнага і незвычайнага можна было б ім паказаць. Ды не проста паказаць, а так, каб – уразіла. Каб стаіўшы дыханне, глядзелі шаноўныя госці на беларускую каштоўнасць, каб слухалі і і ніводнага слова не прапускалі. Але побач толькі ўсё той жа стары валун (і як давесць, што ён не просты камень, а гісторыка-культурная спадчына?) ды будынак мясцовай адміністрацыіі, палац у якім здольнае пабачыць толькі вопытнае вока гісторыка або архітэктара...

Вось і нарадзілася ў нас, сябры, ідэя: распавесці ўсім пра нашую спадчыну. І пра выпешчаную, як Мірскі замак, і пра тую, што сёння не вядомая шырокай грамадскасці (як, напрыклад, палацава-паркавы комплекс Рудзяеўскіх у вёсцы Суткава Лоеўскага раёну Гомельскай Вобласці), і пра тую, што сёння яшчэ нават не ўнесеная спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Якім чынам? Перш за ўсё, паставіць каля найбольш цікавых аб’ектаў гістарычнай спадчыны інфармацыйныя стэнды, дзе кожны вандроўнік або турыст змог бы даведацца пра гісторыю аб’екта, пра легенды мясцовага краю, пра тых дзеячоў культуры, навукі, палітыкі, што ўславілі гэтую зямлю, пабачыць тое, як аб’ект выглядаў шмат гадоў таму. І усё гэта – без дапамогі прфесійнага экскурсавода або мясцовага краязнаўцы. Калі вы жадаеце пабачыць такі інфармацыйны стэнд каля ўпадабанага вамі аб’екту, а ў дадатак атрымаць яшчэ і дыпломы ды падарункі, а таксама калі вам не споўніўся 21 год, хутчэй чытайце ўмовы конкурсу і дасылайце нам свае працы!



РЭГЛАМЕНТ
Конкурсу праектаў "Легенда для помніка"

­
1. Арганізатар: Маладзёжнае Грамадскае Аб’яднанне "Гісторыка" ­
2. Мэты правядзення конкурсу:
• Прыцягнуць увагу грамадскасці да гістарычных аб’ектаў рэгіёну.
• Стварыць побач з асобнымі гістарычнымі аб’ектамі турыстычную інфраструктуру.
• Прыцягнуць моладзь да вырашэння праблемаў аховы помнікаў і захавання нашай гістарычнай спадчыны. ­
3. Удзельнікі: навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў (школ, пачынаючы з 6 класа, ліцэяў, гімназій, а таксама каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў) і студэнты малодшых курсаў вышэйшых навучальных устаноў, але не старэйшыя за 21 год.
­
4. Склад кампетэнтнага журы, якое будзе ацэньваць працы:
• Ігар Гатальскі, краязнаўца, старшыня Народнага гісторыка-краязнаўчага аб’яднання “Прылуцкая спадчына” Прылуцкага ЦНТ Мінскага раёна;
• Андрэй Унучак, кандыдат гістарычных навук, сябра МГА “Гісторыка”;
• Андрэй Любы, кандыдат гістарычных навук. Сябра МГА “Гісторыка”;
• Зміцер Рагачоў, старшыня МГА “Гісторыка”;
• Таццяна Міхайлоўская, сябра МГА “Гісторыка”;
• Аляксей Кандратовіч, сябра МГА “Гісторыка”;
• Алена Савеня, сябра МГА “Гісторыка”;
• Васіль Прымака, сябра МГА “Гісторыка”. ­
5. Тэрміны:
• Працы прымаюцца да 15 снежня 2007 года ўключна. Тэрмін адсылкі конкурснай працы вызначаецца па паштовым штэмпелі. Працы, дасланыя пазней да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.
• Вынікі Конкурсу будуць абвешчаныя 1 лютага 2007 года. ­
6. Прынцыпы падрыхтоўкі працы:
• Праца мусіць быць калектыўнай (падрыхтаваная групай ад 3 да 6 чалавек).
• Праца мусіць мець творчы характар – яна не можа быць перапісаная з чужых кніг, артыкулаў, розных публікацый.
• Працу пажадана пісаць па-беларуску. Тэксты крыніц можна падаваць на мове арыгіналу.
• Спасылкі на скарыстаныя крыніцы, на першакрыніцу цытаванага тэксту - абавязковыя.
• У працы можа быць кіраўнік – выкладчык, настаўнік, выхавальнік, бібліятэкар, старэйшы родзіч, сусед, любы чалавек. Кіраўнік можа дапамагаць у пошуку матэрыялаў і раскрыцці тэмы працы, ажыццяўляць метадычнае кіраванне.
• Аб’ём працы адвольны, але аб’ём кожнага раздзелу не можа быць меней/болей вызначанага (Гл. Пункт 7).
• Конкурсная праца можа быць зробленая на камп’ютэры, надрукаваная на друкарскай машынцы, напісаная ад рукі на паперы фармату А4. У любым з выпадкаў праца павінна мець тытульную старонку, прыкладзеныя да працы запоўненыя анкеты ўдзельнікаў, мець ахайны выгляд. Калі гэта рукапісны варыянт, то праца павінна быць напісаная разборліва.
• Праца мусіць быць дасланая ў адным экземпляры. Калі яна выкананая на камп’ютэры, да папяровага варыянту мусіць прыкладацца электронны, дасланы на любым непапсаваным носьбіце або на электронную пошту.
• Калі ласка, улічыце, што МГА “Гісторыка” не мае магчымасці вярнуць вам працу, і пакіньце сабе 1 экзэмпляр. ­
7. Абавязковая структура працы:
• Назва аб’екта (гэта можа быць любая гістарычная мясціна, камень, сядзіба, замчышча і г.д.).
• Кароткае апісанне прызначэння, месцазнаходжання і гістарычнай каштоўнасці аб’екта – ад 1 да 7 сказаў.
• Гістарычная даведка – ад 10 сказаў.
• Сучасны стан аб’екта (ці даглядаеццца/рэстаўруецца (калі/кім?), ці пачаў руйнавацца (калі/кім?) і інш.) – ад 5 да 10 сказаў.
• Фотаздымкі аб’екта.
• План з прапанаваным месцам усталявання інфармацыйнага стэнду.
• Статус аб’екта (ці ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (якая катэгорыя?), на чыім балансе знаходзіцца, хто адказвае за захаванне аб’екта і г.д.).
• Легенды, непасрэдна звязаныя з помнікам або звязаныя з наваколлем.
• Ранейшыя выявы аб’екта (малюнкі, гравюры, літаграфіі, фотаздымкі і інш.) або звязаныя з ім (партрэты ўладальнікаў, удзельнікаў значных для аб’екта падзеяў, фотакопіі важных для лёсу аб’екта дакументаў і г.д.)
• Песні, вершы, апавяданні і іншыя творы мастацтва, звязаныя з аб’ектам або прысвечаныя яму (яго ўладальнікам, удзельнікам важнай падзеі, што адбывалася побач з аб’ектам і г.д.)
• Экскурсійны маршрут (існуючы або магчымы), у які вы б хацелі ўключыць дадзены аб’ект.
• Прапановы па далейшым доглядзе аб’екта. ­
8. Асноўныя крытэры ацэнкі працаў (разглядаюцца ў сукупнасці):
• Паўната і глыбіня раскрыцця тэмы.
• Інтэграцыя ў існуючы або магчымы турыстычны маршрут.
• Логіка выкладу, прыгажосць стылю напісання і ахайнасць афармлення.
• Цікавасць і арыгінальнасць падыходу, падачы матэрыялу.
• Гістарычная каштоўнасць аб’екта.
• Праца з крыніцамі: спасылкі на першакрыніцы, дакладнасць цытат, уменне самастойна аналізаваць матэрыял, рабіць уласныя высновы. ­
9. Узнагароды: Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя дыпломы. Пераможцы конкурсу – узнагароды. Паводле 10 найлепшых працаў будуць усталяваныя інфармацыйныя стэнды. ­
10. Далейшы лёс конкурсных працаў:
• Працы не вяртаюцца аўтарам і застаюцца ўласнасцю МГА “Гісторыка”.
• Кожная з іх будзе выкладзеная на сайце МГА “Гісторыка” www.historyka.org .
• Найлепшыя працы будуць надрукаваныя ў зборніку конкурсных працаў, а таксама ў некаторых беларускіх перыядычных выданнях.
• Аўтары захоўваюць за сабою права карыстацца матэрыяламі сваіх працаў у далейшых уласных публікацыях. ­
11. Адаслаць напісаную працу і звярнуцца па кансультацыю можна на адрас: ­
МГА "Гісторыка"
(конкурс "Легенды для помнікаў")
220030, г.Мінск, а/с 174 Кантактныя тэлефоны:

+375 29 504 31 14 Таццяна
+375 29 957 07 03 Таццяна
e-mail: tasha.historyka@gmail.com
www.historyka.org
1
3136
22 октября 2007
Смотрите также:
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Комментарии

Tugcrereled
21 июня 2011 00:51
Если вы решились скачать utorrent , постарайтесь быть готовым к возможным
неожидоннастям, начиная от пойманного вируса и заказнчивая
настырным стуком в вашу дверь от милицейского наряда, который хочет конфискавать
ваш компьютер и проверить его на наличие пиратских программ.
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 28 Июня
USD 2.5280
EUR 2.6616
RUB 0.0473
Liberman 88 минут назад
Цитата: западная ведьма
Ну что опять не так, Либерман? Первая цитата про детей, вторая про мужиков

Почему тебе правильно учить кого-то, как надо быть нормальным и счастливым, а когда учат тебя, то это брррр... фррррр... и улыбает?
Flint 151 минут назад fynjifvjkjltw,
Ты уже бля как эмо, БуКафКи капслуком пишешь, а ну да, это же из истории))
западная ведьма 177 минут назад Liberman,
Ну что опять не так, Либерман? Первая цитата про детей, вторая про мужиков

Almik,
Вы мужчина? Если да, то разговор с вами бесполезен, вы не поймете. Да и есл женщина, тоже бесполезно объяснять. Понимание приходит, как правило, когда часики уже остановились
Liberman 199 минут назад
Цитата: западная ведьма
Но родить женщина должна обязательно, если хочет быть счестливой

Цитата: восточная ведьма
без них лучше, не надо меня осчастливливать
Almik 209 минут назад maxrusak,
Если на винт в целом пофигу, то можно и так, в ином случае погонял перезапись N раз и продал б/у.

Slayer23,
Если весь винт был перезаписан полностью N раз, то откуда там может взяться старая инфа? Где ей храниться то?
Almik 213 минут назад западная ведьма,
Рожать надо, если есть желание иметь детей, а не потому что "часики тикают". Рассказы вроде "родишь - поймешь" тоже можно сразу лесом слать. Если ты чувствуешь внутри жгучее всепоглощающее желание иметь детей, тогда ввязывайся в эту авантюру иначе думай лучше о предохранении.
Almik 227 минут назад Чисто летающая ядерная бомба, не хватало только такой херни. Graffy 257 минут назад 3ara3a,
а тебе обамка срал или бидон?
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
3 пользователя, 1019 гостей