РЕКЛАМА

Загрузка...


У плане дзеянняў прапiсана i афармленне пратаколаў аб адмiнiстрацыйных парушэннях на адмiнiстратараў сетак. Мы пагутарылi з галоўным iнжынерам МТIСу Уладзiмiрам Папко. Ён распавёў "Еўрарадыё" пра тое, хто ўваходзiць у новыя камiсii, пра тое, чаму, на яго думку, за сеткi "ўзялiся", i пра сваё стаўленне да новага прыказу.' />

Хатнія лакальныя сеткі абрэжуць па загадзе

"Еўрарадыё" здабыла дакумент-загад па знiшчэннi самавольных камп'ютарных сетак у Мiнску. Ён падпiсаны дырэктарам МТIСу Бычковым i гендырэктарам "Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркi" Васiльевым. У дакуменце распiсаныя дзеяннi спецыяльных камiсiй на год наперад.

У плане дзеянняў прапiсана i афармленне пратаколаў аб адмiнiстрацыйных парушэннях на адмiнiстратараў сетак. Мы пагутарылi з галоўным iнжынерам МТIСу Уладзiмiрам Папко. Ён распавёў "Еўрарадыё" пра тое, хто ўваходзiць у новыя камiсii, пра тое, чаму, на яго думку, за сеткi "ўзялiся", i пра сваё стаўленне да новага прыказу.

Камiсiя па сетках будзе складацца з прадстаўнiкоў чатырох арганiзацый.

Уладзiмiр Папко: "Туды ўваходзiць ЖРЭА - уладальнiк дома, РАУС - сiлавая структура, падатковая - кантралёр незаконных грошай, "Белтэлекам" - сувязiсты, i МТIС. У кожным раёне павiнен быць свой прадстаўнiк ЖРЭА i па прадстаўнiку з РАУС, падатковай, "Белтэлекаму" i нас. Але адказнае за ўсё ЖРЭА".

Уладзiмiр Папко пацвердзiў "Еўрарадыё", што легальных сетак у Мiнску практычна няма.

Уладзiмiр Папко: "Хiба што некалькi штук. Напрыклад, "Дзелавая сетка" будуе сетку, у iх яна легальная".

Новая камiсiя збiраецца не толькi рэзаць драты сетак, але i прыцягваць да адказнасцi iх адмiнiстратараў, калi тыя не падпарадкоўваюцца iх патрабаванням. Першая задача для камiсii - знiшчыць сеткi.

У. П. : Прыярытэтнае - знайсцi сеткi i знiшчыць.
ERB: Але яны ж вельмi лёгка ўзнаўляюцца.
У. П. : Для гэтага ёсць падатковая - знайсцi адмiнiстратара i яго пакараць, i не будзе каму ўзнаўляць.
ERB:А хiба можна даказаць, што нейкi чалавек - адмiнiстратар?
У. П. : Канешне.
ERB: Зразумела. Ну, а ўзамен будуць жа прапаноўваць нешта iншае, легальнае?
У. П. : Канешне. "Белтэлекам", можа, пачне будаваць сеткi. Ёсць "дзелавая сетка" i ўсё астатняе - гэта ўсё "атожылкi" "Белтэлекаму". "Байфлай", якi цяпер iснуе, гэта ж таксама сетка.

Тэарэтычна, адмiнiстратар сеткi можа яе ўзаконiць. Адкрыць IП i сабраць безлiч дакументаў. Але, здаецца, толькi тэарэтычна.

Уладзiмiр Папко: "У нас не забаронена. У нас нават можна сваю АТС будаваць. Але пакуль не здаралася, каб нехта пабудаваў. Ну вы ж разумееце: сядзiць, таксама, як мы, арганiзацыя, якая з'яўляецца натуральным манапалiстам. I вы хочаце ўлезцi ў яго манаполiю. Усе вагары ў яго. Як вы думаеце, улезеце? Вось так жа i з сеткамi".

На пытанне Еўрарадыё, чаму за сеткi ўзялiся так сур'ёзна, Уладзiмiр Папко адказаў даволi канкрэтна.

Уладзiмiр Папко: "Патрэбныя падатковыя паступленнi, я так гэта разумею. Там круцiцца дастаткова шмат ужо грошай, гэта не сакрэт. Гэтыя грошы iдуць "мiма касы".

Галоўны iнжынер кажа, што, магчыма, ён прыйдзе i ў свой дом i абрэжа там драты лакальнай сеткi.

- Уладзiмiр Мiхайлавiч, а ў вас ёсць сетка?
- Я на "Байфлае".
- А ў вашым доме?
- Напэўна, ёсць. I, калi быць правiльным, то так - я ў сваiм доме мушу першым выразаць яе. (усмiхаецца)

Але абсалютнай веры ў тое, што новы загад i новыя меры дадуць вынiкi, Уладзiмiр Папко не мае. Хаця б таму, што абрэзаць драты бывае часам складаней, чым узнавiць iх.

Уладзiмiр Папко: "Я лiчу, калi шчыра, што гэта мёртванароджаны загад. Для такога камiсiя гэтая, напрыклад, мусiць быць вельмi добра тэхнiчна падкаваная. Паспрабуйце адчынiць шчыток у сваiм доме i там разабрацца. Вы пачнеце рэзаць драты, як бы вы не парэзалi чагосьцi легальнага! Там лiфт, дамафон… Ёсць дамы, дзе мы пабудавалi, напрыклад, сiстэму перадачы даных улiку рэсурсаў - гэта цепланосьбiты, электраносьбiты… I там таксама мноства дратоў. I гледзячы на iх, не зразумела, што куды iдзе. Нават я са сваёй адукацыяй адразу не адрозню адразу ўсё гэта. Я лiчу, што ўсё зацiхне i атрымаецца тое ж, што са спадарожнiкавымi талеркамi".

З iншага боку, калi Мiнгарвыканкам стварыў такую камiсiю i распiсаў на год напрерад, што ёй рабiць, ён будзе чакаць вынiкаў i справаздач. Магчыма, графы "прымусовы дэмантаж" i "афармленне пратакола аб адмiнiстрацыйным парушэннi" не застануцца пустымi.

(c)Кацярына Буланава

Хатнія лакальныя сеткі абрэжуць па загадзе
0
2715
20 декабря 2007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Улады змагаюцца з кампутарнымі сеткаміУлады змагаюцца з кампутарнымі сеткамі

Іх чакае лёс спадарожнікавых талерак і кандыцыянераў. Як стала вядома “Еўрарадыё”, дакумент, у якім будзе прапісаная працэдура ўзаконьвання сетак у жы...

Дэпутат Здановіч аб чарговым Дэпутат Здановіч аб чарговым "рэфармаваннi" школы

Амаль не засталося сумневаў у тым, што да пачатку новага навучальнага года чыноўнiкi падрыхтуюць усе неабходныя заканадаўчыя паперы аб чарговым \"рэфа...

У Мiнску знайшлi палац XVІII стагоддзяУ Мiнску знайшлi палац XVІII стагоддзя

Гутарка з мастаком-рэстаўратарам Уладзiмiрам РакiцкiмУладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал,...

Міліцыя адмовілася дапамагаць кантралёрам, і тыя не могуць чапаць зайцоўМіліцыя адмовілася дапамагаць кантралёрам, і тыя не могуць чапаць зайцоў

Як стала вядома Еўрарадыё, Мінсктранс не працягнуў кантракт з міліцыяй. Цяпер кантралёр можа толькі папрасіць “зайца” пакінуць транспарт або скласці н...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Пятница, 20 Октября
USD 1.9577
EUR 2.3106
RUB 0.0340
Himley1 3 минут назад xexun,
А ну да - в новости же написано.
xexun 414 минут назад 5nizza,да, моцарелла и пепперони - космичное сочетание xexun 417 минут назад Прогрессирующая шиза - это страшно. Человек хочет выбраться из этого кошмара, но лекарства пока нет нормального xexun 420 минут назад Нечего связываться с малолетними личинками человека. xexun 423 минут назад BiggiN,
Чикатило отрезал и откусывал части тела своим жертвам. Я таки надеюсь, что утку выдумали, потому что в городе с говорящим названием Серов не происходило ничего интересного, кроме изгнания фекалийного столба из жилого дома
xexun 427 минут назад Himley1,
Достаточно быть приемной дочкой денежного человека, или родственницей прокурора. ТП не понимают, что законы физики для всех одинаковы. И тут ни папа не поможет, ни кто другой. Пусть теперь живет с этим
Himley1 435 минут назад Блин, почему эти фото у меня вызывают такие же чувства, как при игре в Сталкера? Вот реально - один в один. xexun 442 минут назад Грязи и минеральные воды рабочий метод, и кварцевание тоже было.
Новости от партнеров