РЕКЛАМА


Некалькi месяцаў спадар Уладзiмiр лiтаральна правёў у гэтым будынку, сантыметр за сантыметрам адкрываючы незразумелыя i невядомыя спачатку старадаўнiя роспiсы пад шматлiкiмi слаямi пазнейшай тынкоўкi. Вынiк ашаламляльны, сапраўднае адкрыццё — бо ў Беларусi няма iншых захаваных роспiсаў таго часу сярэдзiны XVІII стагоддзя. Тым больш што захавалiся роспiсы надзiва добра, яны падлягаюць кансервацыi i аднаўленню.' />

У Мiнску знайшлi палац XVІII стагоддзя

Уладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал, лаўрэат прэмii "За духоўнае адраджэнне". Пры гэтым — гранiчна сцiплы чалавек, з гэтай прычыны рэдка кантактуе з журналiстамi. Нават для гэтай гутаркi адмовiўся фатаграфавацца — папрасiў замест гэтага даць лiшнi здымак помнiка архiтэктуры. Свайго ўнiкальнага адкрыцця. Некалькi месяцаў спадар Уладзiмiр лiтаральна правёў у гэтым будынку, сантыметр за сантыметрам адкрываючы незразумелыя i невядомыя спачатку старадаўнiя роспiсы пад шматлiкiмi слаямi пазнейшай тынкоўкi. Вынiк ашаламляльны, сапраўднае адкрыццё — бо ў Беларусi няма iншых захаваных роспiсаў таго часу сярэдзiны XVІII стагоддзя. Тым больш што захавалiся роспiсы надзiва добра, яны падлягаюць кансервацыi i аднаўленню.



...Дом па цяперашнiм адрасе Плошча Свабоды, 15 у даведнiках называецца "гарадскiм сядзiбным домам Станкевiча", датуецца 1795 годам. За савецкiм часам там быў ваенкамат. Цяпер, калi ўзялiся рэстаўраваць яго, напачатку не думалi, што там магло захавацца нешта цiкавае... Але выявiлiся новыя звесткi — дата пабудовы "адсунулася" мiнiмум гадоў на дваццаць, а ў доме выявiлiся гэтыя ўнiкальныя роспiсы...

— Спадар Уладзiмiр, як вы ацэньваеце той факт, што ў доме ў цэнтры Мiнска вось так нечакана адкрылiся ўнiкальныя роспiсы, якiм каля 250 гадоў?

— Тайны дарадца фон Пётэ, якi жыў якраз у той час, пра якi мы гаворым, ставiў сам перад сабой пытаннi i сам даваў на iх адказы. "Што самае цяжкае?" I сам жа i адказаў: "Самае цяжкае — бачыцi тое, што маеш перад вачыма". Вось мы мелi перад вачыма гэты, як мы ўсе яго называлi, "будынак ваенкамата". I нiхто не ведаў, што ў нас перад вачыма такое багацце! А яно раскрылася, калi мы знайшлi сапраўды вельмi каштоўныя малюнкi XVIII стагоддзя. У шасцi пакоях яны захавалiся. Цудам захавалiся, можна сказаць. Нягледзячы на спосаб выкарыстання гэтага будынка, шматлiкiя рамонты... Калi гэта адкрылася, я адразу зразумеў, што гэта жывапiс XVIII стагоддзя.

Я нават магу ўдакладнiць, што гэта — сярэдзiна XVIII стагоддзя. Таму што першыя звесткi пра будынак, першая згадка пра яго — 1775 год. Звестак пра дакладную дату пабудовы ў нас яшчэ няма. Я спадзяюся, удасца яе знайсцi. Бо гэта згадваецца не проста як будынак, а як палац! Статус зусiм iншы! Палац падканцлера Вялiкага Княства Лiтоўскага яснавяльможнага пана графа Мiхала Пшэздзецкага. Вось на якi ўзровень адсылае нас гэтая знаходка!.. Гэта пацвяржаюць i ўзоры кафлi, якую мы там знайшлi. Па гэтых фрагментах мы павiнны адразу падымаць культурную планку, i вельмi далiкатна рабiць высновы — як выкарыстаць гэты помнiк. На гэтай стадыi даследавання я зрабiў эскiзны праект рэканструкцыi на XVIII стагоддзе, у адпаведнасцi з класiчнымi правiламi сувымернасцi, пакладзенымi ў аснову першапачатковай задумы гэтага будынка. Такi падыход прадыктаваны амаль што поўнай захаванасцю структуры палацу XVIII стагоддзя, у той час, калi ад больш познiх напластаванняў захаваўся толькi ляпны дэкор у адным з пакояў нiжняга паверху. Гэты праект рэканструкцыi павiнен яшчэ абмяркоўвацца i ўзгадняцца з навуковым кiраўнiком, з гарадскiмi ўладамi, з навукова-метадычнаю радаю — але пры вырашэннi лёсу кожнага помнiка павiнна прымаць удзел больш шырокае кола грамадства. У вынiку мы павiнны паставiць пытанне аб аднаўленнi ўсяго палацавага комплексу i яго прасторы. З савецкiх часоў ад старой забудовы пазбаўлялiся, а ў лепшым выпадку хавалi яе ад вачэй, забудоўваючы новым, i гэта "новае" ўжо састарэла! Мы часта чуем пра помнiкi — а, што там, адна труха! Але сярод гэтага пылу стагоддзяў, калi ўважлiва пашукаць, то можна знайсцi сапраўдны скарб! Слушна гавораць — шчасце закапана пад парогам твайго дома. Мяркую, што парогам нашага Мiнска з'яўляецца гэты палац, якi дагэтуль забудаваны i затулены. Але ж гэта сапраўдная перлiна! I надышоў час паказаць яе.

— Спадар Уладзiмiр, а па якiх прызнаках мастак-рэстаўратар адрознiвае жывапiс канца XVIII стагоддзя ад жывапiсу сярэдзiны XVIII стагоддзя?

— Трэба мець нюх i доўгую практыку. Я калi адкрыў, адразу сказаў, што па гэтых малюнках мы можам сцвярджаць, што будынак XVIII стагоддзя. Бо я ведаю, як мастак працаваў у ХIХ стагоддзi, i што я маю перад вачыма тут. У ХIХ стагоддзi так не малявалi ўжо! Мастакi мелi большую свядомасць, большую спрактыкаванасць, нават сфабрыкаванасць. А тут — першы парастак класiцызму, каторы прабiўся праз барока! I магчыма, гэта рабiлася не мясцовымi мастакамi.

— Спадар Уладзiмiр, апроч цяперашняй даўнiны, мелi гэтыя роспiсы тады мастацкую вартасць або выконвалi ролю сённяшнiх шпалераў?

— У iнвентарах не ўдакладняецца характар роспiсаў. Але маючы раскрытыя на сценах узоры, можна сказаць, што гэта быў вельмi выкшталцоны на той час iнтэр'ер. Страчаныя ў гэтым будынку толькi скляпеннi першага паверха, якiя трэба аднавiць згодна ўсiм правiлам тых часоў.

— Мне здаецца, у нас многiя праекты i рэстаўрацыi старых будынкаў такiя безаблiчныя, робяць з помнiкаў лялечныя дамочкi, навабуды...

— Менавiта XVIII стагоддзе ўводзiць паняцце стылю ў мастацтве i прасочвае працэс ператварэння прамой лiнii ў крывую i наадварот. Мы бачым, як сёння ў архiтэктуры з'яўляюцца "арачкi" i "купалочкi", з'яўляецца цiкавасць да класiчных узораў. У нашай жа рэстаўрацыйнай практыцы заўсёды трэба перасяляцца ў той мiнулы час i асяроддзе, што атачала помнiк. На жаль, дагэтуль многiя нашы каштоўнасцi не даследаваны належным чынам, яны не ўведзены ва ўжытак, не прысвоены, iмi не карыстаюцца як узорамi. А зразумець тое, мiма чаго ўсё жыццё праходзiў, можна толькi калi пачнеш спазнаваць лiчбаю i мераю. Спынiўся неяк каля Кафедральнага касцёла. I, памятаючы, калi там яшчэ была спартовая зала за савецкiм часам, калi ягонай найпрыгажэйшай часткаю была апсiда — вырашыў зайсцi i пабачыць яе. А яе няма! Тады была, а зараз няма. Забудавалi нейкiмi гаражамi, нейкiмi сучаснымi забудовамi. Мяне абакралi, абакралi новае пакаленне архiтэктараў, мастакоў, якiя павiнны бачыць гэта, маляваць i спасцiгаць размах мiнулага. Памятаеце, у Пушкiна:"Старца великого тень чую смущенной душою" Прыгожае павiнна быць перад вачыма! Старажытнае павiнна менавiта "смущать"...

— Якiя яшчэ звесткi ўдалося знайсцi па гэтым палацы на Плошчы Свабоды, 15?

— З гiстарычнай даведкi, складзенай нашымi гiсторыкамi, вынiкае, што першая звестка прыпадае на 1775 год. У 1799 годзе граф Мiхал Пшэздзецкi прадаў гэты палац Андрэю Станкевiчу. Такiх палацаў, хачу адзначыць, у Мiнску, магчыма, у той час i не было больш. I на сёння гэта — самы стары ў Мiнску дом з грамадзянскiх, прыватных, цi як тады казалi, "партыкулярных" пабудоваў...

— Цi ў кожным палацы тады было прынята распiсваць так пакоi?

— Так! Iнтэр'ер быў неад'емнай часткай суцэльнай задумы. Планы, фасад i iнтэр'еры рабiлiся адною рукою. Архiтэктар рабiў усё — быў заканадаўцам стылю, рабiў увесь праект — ад падмуркаў, кроквы сiстэмы i да дэкору. Ён рабiў эскiзы, складаў каштарыс, а потым ужо наймаў майстроў, якiя гэта выконвалi, i сачыў за ўсiмi працамi. Таму мэта рэстаўрацыi мусiць быць у захаваннi той першапачатковай суцэльнасцi, задумы. I якраз тут мы маем унiкальны выпадак захаванасцi аднаго часу, першапачатковага.

— Паводле адных звестак, да аздаблення гэтага палаца меў дачыненне славуты мастак Ян Дамель. Але калi вы кажаце пра сярэдзiну XVIII стагоддзя, то Дамель тады яшчэ не нарадзiўся!..

— Амаль што кожны дваранiн меў у сваiм доме калекцыю карцiн i гравюраў, гэта было неад'емнай часткай iнтэр'еру. Былi i вялiкiя калекцыi старажытных знаходак, гэтак званыя "археалагiчныя кабiнеты". Меў такую калекцыю i Юры Кабылiнскi, якi валодаў гэтым палацам ад 1826 года. У такiх кабiнетах збiралася i нараджалася многа думак. Кажуць, што нават сам Дунiн-Марцiнкевiч прысвяцiў яму верш у паэме "Вечарнiцы". Бываў тут i мастак Ян Дамель, але знойдзены роспiс зроблены нашмат раней.

— У якой форме, на вашу думку, павiнен быць адноўлены гэты жывапiс?

— Тое, што захавалася, павiнна заставацца на сценах у некранутым выглядзе. Тое, што страчана, мусiць быць рэканструявана. Гэта дапускаецца, бо тут жывапiс цi дэкор, якi складаецца з элементаў, што паўтараюцца. Захаваўся фрыз — грэцкi ўзор з раслiнным арнаментам у пампiянскiм стылi (якраз былi адкрытыя Пампеi — i гэтым захапiлiся ўсе прагрэсiўныя людзi таго часу!). Размаляваны другi пакой з рэшткамi маляванага порцiка над дзвярыма, вельмi цiкавага фрызу з дубовымi лiсткамi. Я ў Беларусi не сустракаў такога!.. Нават у палацы ў Нясвiжы такога няма! Магу сцвярджаць адказна — гэтыя знойдзеныя роспiсы ўнiкальныя для Беларусi. Такога на грамадзянскiх пабудовах у нашай краiне больш няма!

— Паводле цяперашняга праекта, у палацы пасля аднаўлення мусiць быць галерэя народнага мастака Мiхаiла Савiцкага. Цi стасуецца гэта з адкрытымi роспiсамi?

— Гэта вырашаць не мне. Я стараюся сумленна выконваць сваю працу i знаёмiць усiх з яе вынiкамi. Калi прымалiся папярэднiя рашэннi, то ведама ж, нiхто не ўлiчыў знойдзенага пазней. А на сённяшнi дзень ужо немагчыма заплюшчыць на гэта вочы, таму, мяркую, павiнна адбыцца карэктыроўка праекта прыстасавання гэтага помнiка.

Iлюстрацыi — праект рэстаўрацыi Уладзiмiра РАКIЦКАГА
6
2179
21 февраля 2010
Смотрите также:
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Комментарии

MW
21 февраля 2010 12:55
alo? doma est kto?

Futureman
21 февраля 2010 13:05
ест,ест!

webby
21 февраля 2010 18:51
Уберите у автора возможность постить эту муть на бел. языке.

LizaCuddy
21 февраля 2010 20:26
Цитата: webby
Уберите у автора возможность постить эту муть на бел. языке.


Заглохні, уёбак маскальскі

7777777
21 февраля 2010 22:16
Цитата: webby
Уберите у автора возможность постить эту муть на бел. языке.

Не нравится?! Лезь на российский сайт. А тут привыкай, москалёк

Anton4a
22 февраля 2010 00:13
Цитата: webby
Уберите у автора возможность постить эту муть на бел. языке.

брысь от сюда, расейцам тут не место
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Понедельник, 15 Августа
USD 2.5797
EUR 2.6482
RUB 0.0423
velitel 4 минут назад хохлобасня BartS 6 минут назад "Не корректно смотреть на цену пива Paulaner в Германии (где оно стоит копейки) " - написал человек который не был в Германии))) ЛамповыйКун 19 минут назад
Цитата: kotad
дегустация тортика от польских "лучших" кулинаров?

пачакаю тваіх памінак
Madboy 515 минут назад Вижу блеяние адепта четвертого рейха. Тебя так и подмывает оставить своё нахуй никому ненужное мнение здесь в паблике, рассеянский вурдалак. Забаньте нахуй этот конченый шовинисткий генератор спама. Что он вообще тут забыл?

Тупой кусок безмозглого дерьма, шакал трусливый ты и твоя мамаша-ебанашка, которая высрала тебя, аборта по синей дыне.

Если ты конченая хуила поддерживаешь узаконенные пытки, казни, тоталитаризм, массовые убийства, грабёж, хунту, клику, хуйло и его банду, Пригожина который считает что он выше закона, расссейскую православную церковь, ватноголовы ебланов, которых безнаказанность и абсолютная власть развратила до комплекса Александра Македонского, Газпром. Вс РФ- ты просто идёшь на хуй, уебок.
kotad 557 минут назад
Цитата: ЛамповыйКун
нічэвожэ не пянятна.

ну что, почвара, а г8де приглашение на днюху от 11 августа? маблер псаки, ты зажал... а как же дегустация тортика от польских "лучших" кулинаров? А, Настька одобрям, что ты старого человека не пригласил на проверку органо-лептических чувств, страдающего деменцией....

xexun 569 минут назад Некрасиво сделана задняя часть, приборная панель безликая, никакого стиля, тупо тз по-китайски Radar 586 минут назад О в статистике тоже проплаченная реклама fynjifvjkjltw 693 минут назад западная ведьма,
Это жизнь,детка, се ля ви,от долбоёбов мир не застрахован----https://bugaga.ru/interesting/1146749558-top-8-lyudi-vyzvavshie-k

atastrofy-po-samym-glupym-prichinam.html
или https://www.maximonline.ru/longreads/photogallery/_article/natural-disasters/
ну и видосик---https://youtu.be/6PDKZE3zgOQ
И такого полно----https://fb.ru/post/environment/2018/11/20/35765
https://www.publy.ru/post/19470
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
32 пользователя, 655 гостей