"У нас будуць выкарыстоўвацца ўдасканаленыя корпусныя вода-вадзяныя рэактары, якія ўжо шмат гадоў эксплуатуюцца ў Францыі, Германіі, Штатах і Кітаі, — заявіў ён. — А сама атамная ўстаноўка знаходзіцца ў двайной герметычнай абалонцы. Гэта прынцыпова новая канструкцыя, так званая пастка расплаву актыўнай зоны. І менавіта таму тое, што адбылося ў Чарнобылі, проста недапушчальна, я ўжо не кажу аб тым, што створаны яшчэ і пасіўныя сістэмы бяспекі".
Адказваючы на пытанне БелаПАН аб прынцыпе ўстройства цыркуляцыйнай помпы рэактара, Бондар адзначыў, што помпа ўжо была апрабаваная. "Змазка галоўнага ўпорнага падшыпніка на вадзе — гэта вынаходніцтва расійскіх канструктараў, і яна дазваляе не падаваць гаручае масла ў гермааб'ём, што нашмат павышае пажарную бяспеку", — сказаў галоўны інжынер.' />