РЕКЛАМА

Загрузка...

Вялікі бізнэс — вялікія грошы. Уладальнікі гіпермаркетаў радасна паціраюць рукі — іх аўдыторыя павялічваецца пастаянна. І гэта нягледзячы на тое, што цэнаўтварэнне ў беларускіх гіпермаркетах прынцыпова адрозніваецца ад заходніх. У Еўропе і Амерыцы гіпермаркеты – значыцца, нізкія цэны. У нашай краіне цэны адрозніваюцца неістотна, а сапраўдных зніжак амаль не знойдзеш.' />

Хто валодае беларускімі гіпермаркетамі?

Пасля знікнення з вуліц Мінска кіёскаў пакупнікі былі вымушаныя звярнуць сваю ўвагу на рынкі і супермаркеты. У перспектыве крыж будзе пастаўлены і на рынках сталіцы. Зялёнае святло загарэлася толькі перад уласнікамі вялікага бізнэсу.
Хто валодае беларускімі гіпермаркетамі?

Вялікі бізнэс — вялікія грошы. Уладальнікі гіпермаркетаў радасна паціраюць рукі — іх аўдыторыя павялічваецца пастаянна. І гэта нягледзячы на тое, што цэнаўтварэнне ў беларускіх гіпермаркетах прынцыпова адрозніваецца ад заходніх. У Еўропе і Амерыцы гіпермаркеты – значыцца, нізкія цэны. У нашай краіне цэны адрозніваюцца неістотна, а сапраўдных зніжак амаль не знойдзеш.

Праваленая праграма

У сярэдзіне 2006 года беларускі ўрад зацвердзіў праграму развіцця ўнутранага гандлю краіны на 2006–2010 гады. Тэрмін выканання праекта падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння, але ягоныя асноўныя падажэнні далёкія ад рэалізацыі. «Першы накірунак развіцця рознічнай гандлёвай сеткі — узбуйненне памераў крам за кошт будаўніцтва і адкрыцця гіпер- і супермаркетаў і гандлёвых цэнтраў.

У 2010 годзе колькасць крамаў з гандлёвай плошчай большай за 1000 квадратных метраў павінна складаць 116 адзінак», — гаварылася ў праграме.

Гіпермаркеты мусілі з’явіцца ў кожным абласным цэнтры Беларусі, а ў ідэале і ў кожным раёне Мінска. Ідэя правалілася, у першую чаргу, у рэгіёнах.

Што такое гіпермаркет?

Варта ўнесці яснасць у азначэнні.

Гіпермаркетам лічыцца крама з гандлёвай плошчай большай за 5000 квадратных метраў і асартыментам тавараў, які налічвае больш за 40 тысяч найменняў.

Спіс беларускім крамаў, якія адпавядаюць прыведзеным паказчыкам, складае ўсяго 10 адзінак. Абсалютная большасць з іх — 7 — знаходзяцца ў сталіцы.

Тыя, хто здолеў запусціць бізнэс, апынуліся ў золаце. Хто ж валодае найбуйнейшымі крамамі краіны, абарот якіх складае дзесяткі мільярдаў рублёў штомесяц? Дастаткова сказаць, што сярэдні кошт чэка ў гіпермаркеце складае 60–65 тысяч рублёў.

Магнаты XXI стагоддзя

«Прастор»

Сетка гіпермаркетаў «Прастор» налічвае ўжо тры крамы. Усе яны знаходзяцца на выездах ў Мінску па адрасах Дзяржынскага, 126, Партызанскі праспект, 182 і Убарэвіча, 176. Дзве апошнія былі адкрытыя зусім нядаўна, зімой і вясной 2010 года. Кожны з гіпермаркетаў параўнальна невялікі, з плошчай па 6–8 тысяч квадратных метраў.

Кантрольным пакетам акцый «Прастормаркет» валодае расійская кампанія «Сёмы кантынент». У 2006 годзе яна выкупіла 50% акцый у «Трайпла» беларускага бізнэсоўцы Юрыя Чыжа. Праз некаторы час расіяне даплацілі 5 мільёнаў USD і павялічылі сваю долю да кантрольнай. Такім чынам Чыж і «Трайпл» захавалі 49% акцый. Уладальнік «Сёмага кантынента» расійскі алігарх Аляксандр Занадвораў мае 38% акцый «Прастора»,

яшчэ 13% акцый сканцэнтраваны ў руках іншых расійскіх акцыянераў.

«Бігз»

Першым беларускім гіпермаркетам BIGZZ (Бігз) валодае СТАА «Баніяр». Кампанія была заснавана ў 2004 годзе і раней займалася продажам польскага адзення і абутку. Крама знаходзіцца на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАДа, юрыдычна адносіцца да Мінскага раёна і, адпаведна, плаціць падаткі ў раённы бюджэт.

Тэрыторыю даводзіцца арандаваць у ЗАТ «Выставачны цэнтр «Аквабел». Старшыня сходу акцыянераў кампаніі — былы навукоўца і супрацоўнік БДАТУ Пятро Сінкевіч. Дарэчы, «Аквабелу» належыць і паркоўка каля гіпермаркета.

Гандлёва-выставачны цэнтр «Экспабел», у які ўваходзіць і BIGZZ, мае агульную плошчу памерам 31 тысяча квадратных метраў. Гэта найбольшы паказчык для гандлёвых цэнтраў Беларусі.

«Гіпа»

Гіпермаркеты GIPPO («Гіпа»), сімвалам якіх з’яўляецца сімпатычны аранжавы гіпапатам, маюць прадстаўніцтвы ў Мінску і Магілёве. Сталічны адрас — праспект Ракасоўскага, 2. Рэгіянальны — Маўчанскага, 6. Апроч таго, у Мінску працуе шэраг сеткавых супермаркетаў.

«Гіпа» — адзін з профіляў англійскага замежнага прадпрыемства «БелВілесдэн». Ягоным кіраўніком з’яўляецца Алег Бараноўскі. Сярод іншых ягоных інтарэсаў кампанія «Белхімэнерга», якая прадастаўляе электрамантажныя паслугі, і пастаўкі морапрадуктаў з «Аквапрамрэсурс».

«Карона»

Яшчэ адзін брэнд, які выйшаў за межы Мінска, — гіпермаркет «Карона». Крама пад такой шыльдай ужо адкрылася ў Брэсце (вул. Маскоўская, 210), у бліжэйшы час чакаецца і пачатак працы ў Бабруйску. У сталіцы гіпермаркет знаходзіцца ў цэнтры горада па адрасе Кальварыйская, 24. Плошча мінскага аб’екта — 18,5 тысяч квадратных метраў. На тэрыторыі знаходзіцца яшчэ і супермаркет «Карона-тэхна».

Уладальнікам паспяховага бізнэса з’яўляецца «Табак-інвест». На долю кампаніі прыхозіцца больш за 30% імпарту тытуню і цыгарэтаў у краіну.

Бізнэс узначальваюць старшыня праўлення выхадзец з Грузіі Павел Тапузідзіс і дырэктар Віктар Пятровіч.

Мінскі і брэсцкі гіпермаркеты «Карона» не трэба блытаць з аднайменным гандлёвым цэнтрам у Гродна, які належыць Лазару Нісаеву.

«Еўраопт»

Гіпердыскаўнтнэр «Еўраопт», як і «Бігз», адносіцца да тэрыторыі Мінскага раёна, бліжэй да гродзенскага выезду з горада. Адрас — Мантажнікаў, 2. Плошча — 11 тысяч квадратных метраў. Да крамы ходзяць бясплатныя аўтобусы ад Каменнай Горкі і мікрараёна Брылевічы.

Гэта першая гіперкрама ў Беларусі, якая працуе па прынцыпе «найменш сервісу — найменшыя цэны». Крамы меншага памеру прадстаўленыя ў Мінску, Гродна, Магілёве, Мазыры і іншых гарадах.

Уладальнік бізнэса, кампанія «Еўрагандаль» вядзе сваю гісторыю ажно з 1993 году. Яе росквіт прыходзіўся на час кіравання Сяргея Літвіна. Бізнэсоўца кантраляваў Мінскі завод вінаградных він і Мінскі мелькамбінат. Пасля таго, як супраць Літвіна і яго партнёра Васількова ў 2003 годзе была заведзена крымінальная справа, яны выехалі ў эміграцыю ў Польшчу.

Абвінавачванні з цягам часу былі знятыя, але ў Беларусь бізнэсоўцы не вярнуліся. Цяперашнім кіраўніком «Еўраторга» з’яўляецца Андрэй Зубкоў.

«Алмі»

Гродзенскі гіпермаркет «Алмі» (вуліца Касманаўтаў, 81) належыць расійскаму бізнэсу — кампаніі «Вікторыя», але мае беларускае адценне.

Рэч у тым, што суўладальнік расійскай кампаніі Аляксандр Зарыбка, які якраз займаецца развіццём сеткі крам АЛМІ, нарадзіўся ў Пінску. Гіпермаркет пад карпаратыўнымі зялёнымі колерамі працуе ўсяго адзін, але меншыя крамы функцыянуюць у Мінску, Пінску, Оршы і іншых беларускіх гарадах.
12
3548
24 мая 2010
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Ці назавуць імем Быкава вуліцы і станцыі метро?Ці назавуць імем Быкава вуліцы і станцыі метро?

Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікала ўшанаваць памяць Васіля Быкава і пачала збор подпісаў за тое, каб у Мінску і...

У цэнтры Мінску будаўнікі адкапалі гарматыУ цэнтры Мінску будаўнікі адкапалі гарматы

Гарматы адкапалі будаўнікі ў цэнтры Мінску падчас рэканструкцыі будынка па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Яны праляжалі ў зямлі амаль 200 гадоў.Калі эскава...

ТОП-20 гарадоў, дзе лепш за ўсё жывецца ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі зроблена спроба прарангаваць гарады краіны паводле іх прывабнасці для жыцця. Самыя нечаканыя адкрыцці – у Заслаўі жыць лепш, чым у...

“Марціні” ў крамах Беларусі не з’явіцца ў бліжэйшыя паўгода“Марціні” ў крамах Беларусі не з’явіцца ў бліжэйшыя паўгода

Як мінімум, да лета ў беларускіх крамах не з\'явіцца \"Марціні\". Кампанія \"Мідвэст\", якая займалася імпартам элітнага алкаголю ў Беларусь, зноў не...

Загрузка...
Комментарии

PoMu4
24 мая 2010 12:12
а про Соседи забыли

модный
24 мая 2010 12:22
тапузидис не грузин=))

MightyB
24 мая 2010 16:13
Статья интересная.

Цитата: PoMu4
а про Соседи забыли


здесь речь о гипермаркетах

[Pasha-Joint]
24 мая 2010 17:23
ЕВРОТОРГ!!!!!!!!!!!!!!!!! winked буду у них практику проходить)

12345
24 мая 2010 17:56
Народ может кто знает. Кто живёт в крутом домике около Короны?

тюльпан
24 мая 2010 18:01
беларуская мова-аццтой!

gorec
24 мая 2010 19:07
12345,
раньше Михал жил, а теперь не знаю на месте короны у нас была баскетбольная площадка, потом табак-инвест всё снёс только кольцо успели забрать

Сарацин
24 мая 2010 19:41
Я не удивлюсь, если узнаю, что все на самом деле принадлежит администрации а оформлено на подставных лиц. fellow

pol) 11
24 мая 2010 20:09
Евроопт принадлежит литовцам,а андрей зубков - нанятый директор, который успел в свое время разорить пару магазов (мультишоп,к примеру)

Xen
25 мая 2010 11:06
тюльпан,
убейся

Тапузидис - грек вообщето, сын его со мной в школе учился

belobrovik
25 мая 2010 18:17
12345,
раньше вроде как хозяин короны и жил)))

[Pasha-Joint]
28 мая 2010 12:42
евроопт - РОССИЯ
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 24 Октября
USD 1.9539
EUR 2.2959
RUB 0.0340
SabakaZ 84 минут назад Нисон все равно заепца. Himley1 131 минут назад
Цитата: 26-128
Я простой работяга и у меня зарплата 1150 грязными. Что я делаю не так?)))

Иди в писатели-фантасты - будешь иметь успех. Шутка. Устройся на гос.завод - там познаешь неумолимую заботу государства о твоем благосостоянии.
Цитата: западная ведьма
в том то и дело! это профессиональный.... итд

Знаешь, я был о тебе лучшего мнения. А ты что-то совсем в сказочницы записалась.
Цитата: западная ведьма
ну в скайпе, я показывала

Я не видел
koto 174 минут назад эх.. желтый маркер Raketar 175 минут назад ору Konan_Kanah 183 минут назад на произодителя видать. Лучше бы голый вуд себе заместо кривых бивней вставила

это зал*па Петра I, а не красивая полечка. Эта больше на пришельца из Розуэлла похожа, которого препарировали (як быццам бы)
Konan_Kanah 192 минут назад Никогда бы не подумал о подвздошных костях в заду у тазобедренного сустава fk 218 минут назад Vardisodo,
Nikitosina,
А еще Персия/Иран, Турция, Египет (частичная зависимость от Великобритании) и т.д.
Graffy 239 минут назад dzon8kin, не всегда, сисадмины тож такое делают:-)
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
2 пользователя, 1909 гостей