РЕКЛАМА

Загрузка...
сядзелі ля каміну, гледзячы на тое, як іскры, нібыта зоркі ляцелі ўверх, пад дах. Выйшлі на вуліцу, пабачыць, што ўсе яны праз комін ляцяць у неба. Зразумела, зоры, нібыта пар з вады, ўзьнімаюцца ад гарачага вогнішча, а потым праліваюцца на зямлю метэарытным дажджом.

Зоркі падалі адна за адной. Мы ўладкаваліся ў садзе і шукалі агенчыкі ў траве. Я зьбірала іх на празрыстую ніць, каб увіць у твой летні капялюшык. Хутка атрымалася нізка такой даўжыні, што я абгарнула яе вакол сваёй таліі дванаццаць разоў.' />

Зорны дождж

Сёньня ноччу дамовіліся ня спаць, а ісьці зьбіраць зоркі. Каб не заснуць, сядзелі ля каміну, гледзячы на тое, як іскры, нібыта зоркі ляцелі ўверх, пад дах. Выйшлі на вуліцу, пабачыць, што ўсе яны праз комін ляцяць у неба. Зразумела, зоры, нібыта пар з вады, ўзьнімаюцца ад гарачага вогнішча, а потым праліваюцца на зямлю метэарытным дажджом.

Зоркі падалі адна за адной. Мы ўладкаваліся ў садзе і шукалі агенчыкі ў траве. Я зьбірала іх на празрыстую ніць, каб увіць у твой летні капялюшык. Хутка атрымалася нізка такой даўжыні, што я абгарнула яе вакол сваёй таліі дванаццаць разоў.

Мора было неспакойнае. Хвалі зьвіваліся скруткамі і несьлі да нас зоркі – аскепкі люстэрка – і начныя дрыжыкі. Добра купацца ноччу, калі нікога няма на пляжы, калі вада ня цёплая, як у ванне, а прахалодная, крыху пякучая, як малочны кактэйль, што трэба піць хутка. Я ўзяла толькі самае неабходнае: кнігі, дыванок для мэдытацыі, калекцыю каменьчыкаў і расьлінаў з розных краінаў, слоўнік, сухія фарбы, унівэрсальную дошку для гульняў.

Поруч мы пайшлі па вадзе, каб там, на глыбіні падскочыць разам і апынуцца пад вадой па самыя плечы. Ты ішоў крыху наперадзе і пакідаў за сабой на вадзе бліскучы сьлед, які змывала апераная хваля. Мой сьлед бачылі толькі самотныя мэдузы. Мы ішлі насустрач луне па вогненай дарозе, каб не заблукаць – вяртацца будзем тым жа шляхам, калі зойдзем за гарызонт на тый бок Зямлі і месяц апынецца за намі. Мы мінулі кароткую пярэспу; яшчэ некалькі крокаў, і можна ныраць. Падскочылі і ўвайшлі ў ваду, густую, як кісель, і аскепкі вадзянога люстэрка разляцеліся ўва ўсе бакі, ізноў нагадаўшы пра зоры. Вада сьвяцілася. Было прыемна плыць, адчуваючы, як кожны наш рух рассыпаецца бразгатлівымі срэбнымі званочкамі – рукі нібыта ў брыльлянтавых пальчатках па самы локаць, на шыі – каралі з каштоўных камянёў, якія зьмяняюцца няспынна.

Я ўсьміхнулася табе, а ты ў адказ паглядзеў добрымі глыбокімі вачыма. І падалося, так можна плыць цэлую вечнасьць, незважаючы на тое, што ногі паступова пачыналі сьцюдзянець. Я ведала, калі пачну стамляцца, магу ўхапіцца за твае валасы і плыць далей, трымаючыся за цёплую шыю. Мы плылі так усю ноч і ўвесь наступны дзень, чакаючы цемры і месячнай сьцяжынкі, якая паказала б нам дарогу. Хутка мы пабачылі супрацьлеглы бераг.

Гэта быў такі ж самотны пляж, як наш. Па ім вецер ганяў пялёсткі ўчорашняга туману. Вечар ужо адаслаў наперад свой прахалодны подых. Мы выйшлі з вады і, каб хутчэй абсохнуць, расклалі вогнішча з пакінутых ластаўчыных гнёздаў. Твае сьляды былі падобныя на кітайскія іерогліфы. Гэта былі “сэрца”, “рот”, “маці”, “сонца”, а апошні нагадаў мэдытатыўны невымоўны гук цішыні.

Нехта заўважыў дым ад нашага вогнішча. Мы пачулі галасы і крокі людзей. Гэта маглі быць памежнікі, якія будуць прасіць нашыя візы. Вырашылі перачакаць пад вадой. Вельмі не хацелася пакідаць наш утульны агмень, але гэта быў адзіны выхад пазбегчы непрыемнасьцяў. Мы паплылі ад самога берага, калі галасы пачуліся блізка, нырнулі і затаіліся. Потым апусьціліся на дно і сталі глядзець праз воду на неба. . Па-над намі праплылі юная камбала з вачыма па розныя бакі цела, маленькая рыбка-голка, некалькі рознакаляровых мэдузаў. Нарэшце пачало цямнець і на небе паказаліся першыя зоркі. Калі Млечны Шлях стаў выразна бачны, мы асьцярожна падняліся на паверхню і пабачылі за сабой яскравую поўню. Нашае вогнішча было раскіданае, толькі дагараючыя іскры засталіся напамінам пра тое, што кожную летнюю ноч мы ходзім зьбіраць зоркі ў свой яблыневы сад.
0
3654
29 февраля 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
ЗдарэньніЗдарэньні

Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкну...

Палёты і сныПалёты і сны

Мы паставілі намёт на пяску ля мора. Раніцай ён быў напалову заліты вадой. Але мы не адразу заўважылі – так стаміліся пасьля ўчорашняй прагулкі – і не...

Горад К.Горад К.

Мы ішлі ажыўленай вуліцай горада К., і ўсе на нас глядзелі, таму што мы былі вельмі прыгожай парай. Мабыць, нехта нам зайздройсьціў, таму што па маёй...

Ці была дзяўчына пад заваламі ў метро, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі?Ці была дзяўчына пад заваламі ў метро, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі?

Урачы інфармацыю пра гэта абвяргаюць. Паводле дакументаў у прыёмным пакоі, якія змог пабачыць карэспандэнт Еўрарадыё, дзяўчыну прывезлі а 18:30....

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 19 Сентября
USD 1.9405
EUR 2.3262
RUB 0.0334
Romacheka 2 минут назад Flint,
Xeops64 10 минут назад Линда Венцель изветсная немецкая фамилия. Да, мозги расплавились точно. Нужно вернуть ее в Германию, пусть там что-нибудь взорвет.
shit 10 минут назад BMW Z4 gismo_2 11 минут назад dianest,
=))) Чета у тебя с самого начала очко стало подгорать. Это ты из-за Кем Чен Ына обиделся? Что же ты так с больной головы на здоровую перекладываешь?
Цитата: Vardisodo
Ну, типа разница такая, что если флаг придумали любители России, то это флаг хороший, а если любители своей страны, то это флаг плохой.

Ыыыы! Тонко подмечено.
Himley1,
Лучше поперек. Древком я имею в виду поперек.

Но меня удивляют "индивиды" которые с такой ненавистью относятся к БЧБ флагу.
Либерман 22 минут назад
Цитата: Mab
Либерман, попугаем заделался?

Да. Очевидно же.
Mab 28 минут назад Я не понимаю как она могла в 15 лет одна, без родителей, без опекунов или попечителей гонять за границу, кто ее выпустил и пропустил?
Если несовершеннолетняя, то пожизненное заключение.
diversant111 34 минут назад Абсолютное большинство вообще не торт! Mab 25 минут назад Либерман, попугаем заделался?


Цитата: Vardisodo
Всегда надо действовать целесообразно ситуации, печально, что ты этого не понимаешь.

Печально, что ты не допускаешь что пистолет может быть игрушкой, а человек может быть психический, невменяемый и т.д. Надо использовать методы, которые не приносят вреда здоровью. А у тебя единственное средство - стрелять. Понимаешь даже если стрелять по ногам, то жертва может истечь кровью за минуты, если задета артерия, или умереть от болевого шока, или после выстрела по ногам упасть и свернуть шею.
Новости от партнеров