РЕКЛАМА

Загрузка...
Мы паставілі намёт на пяску ля мора. Раніцай ён быў напалову заліты вадой. Але мы не адразу заўважылі – так стаміліся пасьля ўчорашняй прагулкі – і не маглі прачнуцца. Мы бачылі адзін сон на дваіх, толькі глядзелі яго з розных бакоў: нехта з пачатку, а нехта – з канца. Мы сустрэліся на сярэдзіне і толькі тады прачнуліся.' />

Палёты і сны

Мы паставілі намёт на пяску ля мора. Раніцай ён быў напалову заліты вадой. Але мы не адразу заўважылі – так стаміліся пасьля ўчорашняй прагулкі – і не маглі прачнуцца. Мы бачылі адзін сон на дваіх, толькі глядзелі яго з розных бакоў: нехта з пачатку, а нехта – з канца. Мы сустрэліся на сярэдзіне і толькі тады прачнуліся.

Мы ляжалі, калыхаючыся на паверхні салёнай вады, і ўспаміналі свой сон. Гаспадары асабняку, пад якім мы начавалі, знайшлі намёт, спусьціліся на пляж і паклікалі: “Ці ёсьць хто жывы?” Яны запрасілі нас пасьнедаць. Мы пагадзіліся адразу, таму што наш сьняданак быў наскрозь мокры: захаваўся цэлым толькі маленькі слоік варэньня з грэцкіх арэхаў, якім мы частавалі сваіх новых гасьцінных сяброў. Сьняданак на адкрытай тэрасе зь відам на мора атрымаўся вельмі натхняльным. Была ўжо восень, але гэты дзень нагадваў пра лета. Марская вада колеру мятнае гарбаты накатвала хвалі на бераг, водар салёнае сьвежасьці прасякаў крыштальнае паветра, асьветленыя сонцам аблокі марудна цягнуліся адно за адным.

Людзі, якія жывуць ля мора, вельмі шчасьлівыя. Кіран і Лорна распавядалі нам свае сны. І ён і яна ляталі ў сьне. Лорна, як звычайна, ляцела, нібыта плыла па вадзе, адчуваючы цяжар. Яна адштурхоўвалася ад пяску на пляжы і ўзьнімалася вышэй і вышэй, перамагаючы зямное прыцягненье. Кіран ляцеў, нібыта падаў у бяздонны калодзеж. Падчас гэтых палётаў ён наадварот адчуваў лёгкасьць, нібыта пакідаў сваё цела. Яшчэ яны казалі, што адчуваньне палёту было вельмі моцным ды рэалістычным – у сьне яны былі ўпэўненыя, што могуць паўтарыць гэта на яве. Я падумала, што гэта абавязкова адбудзецца калі-небудзь, трэба толькі ашчадна захоўваць досьвед пра палёты. Ты толькі ўсьміхнуўся сам сабе, табе невядомая была пакутлівая мара навучыцца лятаць.

У Кірана была свая букіністычная кнігарня ў горадзе. Ён чытаў усе кнігі, якія прадаваў сам, і ведаў пра іх шмат цікавага. Ён дапамог нам знайсьці падарункі для сяброў – збор кельцкіх лягендаў ды паданьняў, кінакаталёг 1993 года выданьня, вершы Ленана з ягонымі малюнкамі ў перакладзе на чэскую мову. Для сябе я выбрала энцыкляпэдыю коняў. Ты набыў альбом з рэпрадукцыямі мастакоў, якія малявалі неба. Мы пакінулі Кірану кнігі зь бібліятэкі нашай сьвядомасьці, якія заўсёды насілі з сабой – раман Мілана Кундеры аб празе захвацца ў памяці пасьля сьмерці, далікатны жыцьцяпіс эратычнасьці мастацтва Джона Барта, кніга спасьцігненьня самога сябе Кэна Кізі, даоская прыпавесьць Джэка Керуака, казка пра гульню ў шахматы Ўладзіміра Караткевіча, дзёньнік-Кама Сутра Чарлза Букоўскі, твор пра шматлікасьць чалавечых абліччаў Германа Гесэ, дасьледаваньне Тома Вулфа пра экспэрымэнты са сьвядомасьцю, выдзьмутая скразьняком праз фортку аповесьць Генрыха Бёля, сатыра на брудны Парыж Генры Мілера, аўтабіяграфічная містыка пра змарнаваных часам Пітэра Хёга.
0
2168
5 марта 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
ЗдарэньніЗдарэньні

Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкну...

Зорны дожджЗорны дождж

Сёньня ноччу дамовіліся ня спаць, а ісьці зьбіраць зоркі. Каб не заснуць, сядзелі ля каміну, гледзячы на тое, як іскры, нібыта зоркі ляцелі ўверх, пад...

Дзённік эма (нататкі)Дзённік эма (нататкі)

ЭМАцыянальныя людзі....

Горад К.Горад К.

Мы ішлі ажыўленай вуліцай горада К., і ўсе на нас глядзелі, таму што мы былі вельмі прыгожай парай. Мабыць, нехта нам зайздройсьціў, таму што па маёй...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Четверг, 21 Сентября
USD 1.9405
EUR 2.3295
RUB 0.0334
Flint 108 минут назад Вадимка пили движок, забью хyй, ладно бы приносило бы че, а так... випблять)))))))))(я так понимаю единственный кому похyй статус?))
Продайу свой аккаунт за 1000 долороф)))))налетай..)))
Либерман 220 минут назад Проституты, закатайте губу, хватит мриять о продаже того, чего у вас нет. andrey345609 235 минут назад Мы можем сделать скидку, тут ни кто не расстроится)) Mutantik 329 минут назад
Цитата: MegaSchuster
Посоны, вы что не видите слово "сарказм"?)

Чукчи не читатели ,чукчи писатели) У нас все государство так устроено;)
западная ведьма 460 минут назад suicideas,
Это он, что называется, хорохорится. Трусливый очкарик никогда ни с кем не дрался
26-128 472 минут назад Аж три дня показывать будут, сказочные оптимисты.
Пока что на байкард не продали билетов даже для заполнения хотя бы на половину зала на один сеанс.)))
suicideas 476 минут назад западная ведьма,
это он жаждет расправы, ему очки и чинить :-)
западная ведьма 477 минут назад Ой, как хорошо! Ну прямо очень хорошо! А оно точно не упадет? Мне вот кажется, что упадет. Но если не упадет, то прямо очень хорошо!
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
8 пользователей, 1221 гость