РЕКЛАМА

Загрузка...

Iмёны свабоды - Вераніка Чаркасава

Iмёны свабоды - Вераніка Чаркасава
 Прафэсія журналіста — адна з самых небясьпечных у сьвеце. Незалежная айчынная журналістыка цягам апошніх гадоў нясе цяжкія страты — Iгар Гермянчук, Зьміцер Завадзкі, Васіль Гроднікаў, Вераніка Чаркасава...

 Веранiку, супрацоўніцу незалежнай газэты «Салідарнасць», забілі ў яе кватэры. Злачынца зрабіў больш за сорак удараў нажом.

 Мы зь ёй не былі блізка знаёмыя, але за некалькі тыдняў да зьверскага забойства Вераніка брала ў мяне інтэрвію пра беларуска-расейскія дачыненьні ў гістарычнай рэтраспэктыве. (Дагэтуль памятаю дакладныяй не заўсёды «камфортныя» пытаньні, скажам, пра нязводную веру часткі нашых продкаў у добрага маскоўскага цара.) Мой нумар тэлефону знайшлі ў яе ў нататніку, і я апынуўся на допыце.

 Сьледчы пацікавіўся маёй вэрсіяй трагедыі. «Мяркую, што прычына — прафэсійная дзейнасьць», — адказаў я. — «Напрыклад?»«Напрыклад, публікацыі кшталту «КГБ усё яшчэ сочыць за табой». (Зьвестка актуальная й на сёньняшні час, пра што сьведчаць запісы перамоў кандыдатаў і членаў штабоў, зробленыя да і пасьля 19 сьнежня). Сьледчы забегаў па кабінэце, пераконваючы мяне, што забойства — самая банальная «бытавуха», якую яны хутка раскрыюць.

 Вярнуўшыся дадому, я зьняў з паліцы тэчку з публікацыямі Чаркасавай. Сабраныя разам, яны ператвараліся ў своеасаблівы гіпэртэкст, дзе адлюстравалася ўся наша найноўшая гісторыя — зь яе перамогамі, трансфармаванымі ў паразы, і паразамі, якія дзіўным чынам запальвалі сьвятло ў канцы тунэлю...

 Героямі Веранікі былі дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Навумчык, вядомы ўва ўсім сьвеце беларускі мастак зь Беласточчыны Лёнік Тарасэвіч, геніяльны майстар Сьцяпан Яфімчык, які стварыў адзіны на плянэце цалкам драўляны, прычым «жывы», а не дэкаратыўны гадзіньнік...

 У адным з апошніх сваіх эсэ — «Чырвоным па белым»Вераніка пісала пра лёс нацыянальнага сьцяга. Пра паталягічную нянавісьць да яго з боку цяперашняга рэжыму, найбольш красамоўна выяўленую ў паводзінах колішняга прэзыдэнцкага дружбана Івана Ціцянкова, які пасьля рэфэрэндуму 1995 году па-нэандэртальску рваў галоўны сымбаль дзяржавы на шматкі, пакідаючы на іх аўтографы. Але фінал эсэ ня дыхаў безнадзейнасьцю:

 «Тое, што склалася цягам стагодзьдзяў, усё роўна будзе прарастаць у народзе знутры. Змагацца за свабоду і незалежнасьць ідуць пад сьцягам, за які паміралі продкі, бо ён — як намоленая ікона...»

 Менавіта гэты тэкст даў назву кнізе выбраных публікацыяў Веранікі, выдадзенай сябрамі пасьля яе сьмерці.
Iмёны свабоды - Вераніка Чаркасава

 «Справу Чаркасавай» не ўдалося раскрыць, і яна была прыпыненая. Правёўшы ўласнае расьсьледаваньне, журналіст Сяргей Сацук прыйшоў да высновы, што на Вераніку была замова, і прафэсійны кілер інсцэнаваў бытавое забойства.

 Нядаўна я сустрэў сьледчага, што так непахісна верыў у «бытавуху». Як прафэсіянал, ён відавочна пазнаў мяне, а таму адвярнуўся і адно паскорыў крок...


Уладзiмер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ
4
1269
22 февраля 2011
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Iмёны свабоды - Тамаш ВаўжэцкіIмёны свабоды - Тамаш Ваўжэцкі

 Ня ведаю, ці падлічаная колькасьць выступаў у Вярхоўным Савеце Беларусі Зянона Пазьняка, але дакладна вядома, што за два стагодзьдзі да яго пасо...

Iмёны свабоды - Тадэвуш РэйтанIмёны свабоды - Тадэвуш Рэйтан

 У лёсавызначальныя для дзяржавы моманты заўсёды знаходзяцца асобы, якія не скараюцца і ў самых безнадзейных абставінах. Няхай іх змаганьне ня ма...

Супраць экс-прэзідэнта Украіны Кучмы заведзена крымінальная справаСупраць экс-прэзідэнта Украіны Кучмы заведзена крымінальная справа

 Генеральная пракуратура Украіны пацвердзіла факт завядзення крымінальнай справы супраць былога прэзідэнта краіны Леаніда Кучмы....

Айчына подожгла!Айчына подожгла!

Жечь напалмом могут не только жалкие оккупанты, но и милые и теплые наши провайдеры. Айчына Плюс нанесла удар другим ниже пояса, представив тарифы, ко...

Загрузка...
Комментарии

Neon
22 февраля 2011 06:09
Нихеровая паранойя у автора, а следак хреновый тролль.

DiMoS
22 февраля 2011 08:44
Хватит уже свой искусственный язык навязывать. Пишите на белорусском или вообще не пишите.

Uspehvnas
22 февраля 2011 14:57
DiMoS,
балазе засталіся людзі, якія не пазабылі крывіцкую мову. А мова сёньняшняя - гэта штучная мова, наркомаўская, з'явіўшаяся ў 33-ем, выпраўленая ў 50-ых.

DiMoS
22 февраля 2011 15:21
Uspehvnas, предложите русским царское правописание вернуть. Ну или там средневековое. Ага!
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Пятница, 20 Октября
USD 1.9550
EUR 2.3075
RUB 0.0340
fk 8 минут назад Вполне. fk 12 минут назад Норм. fk 18 минут назад alexandr85,
Надо побольше, побольше зайцев ловить.
fk 19 минут назад Kano,
Совсем не обязательно, что это нарисовано людьми с соответствующим заболеванием. Если у кого-то шизофрения, то это совсем не значит, что он будет рисовать подобное. Кроме этого, психоделические картины может создавать человек без всяких психических заболеваний. + Надо еще уметь рисовать.
alexandr85 22 минут назад Вот зачем нам стока милиции ,чтоб зайцев ловить. Plato 22 минут назад Когда уже тут увижу мамку друга (? Kano 30 минут назад Нарисовано конечно здорово, но мне от этих картин не по себе, вот реально если представить, что если они это на холст выплеснули то представьте, что у них в голове творится? Я серьезно. Kano 39 минут назад Вот вы ржете, а у меня практически такая же история с мнительным соседом была. Благо этот придурок шизофреничный съехал, и теперь у нас вроде нормальные люди живут. Но реально задолбало жить в постоянном напряге и боятся за детей. Правда я его новым соседям незавидую.
Новости от партнеров