РЕКЛАМА

Загрузка...
Спэцыяльна для GAYBY.ORG фатограф Ігар КАНДРАЦЬЕЎ папоўніў калекцыю фатаздымкаў прадстаўніцы нашай краіны на Міжнародным конкурсе трансвестытаў, які мае адбыцца 10 траўня ў межах Сёмага Прайду геяў і лесбіянак Малдовы ў Кішынэве. Вашай увазе новыя фатаздымкі вядомай травесьці-дзівы Таіс.' />

«Miss Flawless Queen-2008», 10 траўня, Кішынэў, Малдова

«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова Спэцыяльна для GAYBY.ORG фатограф Ігар КАНДРАЦЬЕЎ папоўніў калекцыю фатаздымкаў прадстаўніцы нашай краіны на Міжнародным конкурсе трансвестытаў, які мае адбыцца 10 траўня ў межах Сёмага Прайду геяў і лесбіянак Малдовы ў Кішынэве. Вашай увазе новыя фатаздымкі вядомай травесьці-дзівы Таіс.

ТАІС: "Быць у Беларусі
драг-кўін - значыць
быць жабрачкай!"

Стала вядома імя травесьці-дзівы, якая прадставіць Беларусь на 7-ым Нацыянальным Прайдзе лесбіянак і геяў ў Кішэнэве. Беларускай удзельніцай стала Таіс. Ёй належыць выступіць на ўрачыстым адкрыцьці Прайда 8 траўня, а таксама прыняць удзел у Міжнародным конурсе трансвестытаў «Miss Flawless Queen-2008» 10 траўня.
Рэдактар GAYBY.ORG выправіўся на сустрэчу з зоркай падчас яе прыезду ў Менск. На сёньняшні дзень беларуска Таіс жыве і працуе ў Кіеве. Сустрэча адбылася ў цёплай абстаноўцы gayfriendly-кавярні "СаюзOnline", дзе за кубачкам гарачай гарбаты і адбылася прыемная размова.

- У цябе, Таіс, важная задача – прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе мастацтваў. Ці адчуваеш ты адказнасьць? Беларуская ЛГБТ-супольнасьць мае на цябе вялікія спадзевы….
- У мяне быў надта шчыльны гастрольны графік, каб над гэтым думаць, ці я адчуваю сябе адказнай. Калі ў 2000 годзе я ехала прадстаўляць краіну на фэстываль “Drag Queen Contest” у Варшаву /Польшча/, я адчувала адказанасьць, я хацела перамагчы, але на той момант не была гатовая. Зараз, калі мінула 8 год, мой агульны творчы шлях складае 15 гадоў, у тым ліку амаль 10 год як травесьці, я гатова перамагчы ўва ўсіх намінацыях. Зараз я сасьпела для такіх перамог. Паглядзі на мяне…


- Ці любіш ты Беларусь? Ці любіш ты гома-Беларусь? Ці адчуваеш сябе беларускай?
- Бяз розуму люблю Беларусь, таму адсюль і зьехала (сьмяецца)... Вядома, я адчуваю сябе беларускай. Я вельмі беларуска… Я родам са слаўнага гораду Магілёву. А мая маці, між іншым, вучылася ў адной школе з Маісеевым. Чаму зьехала зь Беларусі? Тут няма пэрспэктываў, тут немагчыма зарабіць травесьці-мастацтвам, таму што ў нашай савецкай (ці сацыяльнай?) Беларусі яшчэ няма гома-бізнэсу, тут нельга зарабіць тым, што табе падабаецца. Тут можна быць даяркай, швачкай, паварыхай, станочніцай, а драг-кўін нельга быць. Я бы не была тут так запатрабаваная, як запатрабавана на Ўкраіне. Не змагла бы шыць тут патрэбныя касьцюмы. І, гледзячы на беларускія ганарары, разумею, што проста бы жабравала на Радзіме.

«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
- А ты ўжо вызначылася з вобразам, у якім будзеш прадстаўляць Беларусь у Кішэнэве? Наколькі мне вядома, ты будзеш выступаць там двойчы: на адкрыцьці малдаўскага Прайду і ўласна на Міжнародным конкурсе трансвестытаў “Miss Flawless Queen-2008”?
- Яшчэ не магу сказаць адназначна. Але, хутчэй за ўсё, сярод іх будзе нумар, у якім я пакажу Анжаліку Агурбаш… Яе ведаюць, любяць і яна ўвасобіць беларускі вобраз.


- Ці ёсьць у цябе каханы мужчына, Таіс?
- Ёсьць у мяне чалавек, які кахае мяне. Дарэчы, ён зь Беларусі. Заляцаецца да мяне ўжо 5 гадоў. Але ў яго праца зьвязана з камандіроўкамі, а ў мяне з гастролямі. Мы не жылі разам, да і сэрца маё ўсё ж вольнае ад каханьня… Я яго паважаю, ён мне шмат дапамагаў па-жыцьці, нешта яшчэ было… Але не сустрэла я яшчэ таго мужчыну, якога бы пакахала і аддалася яму цалкам. А па-другое, ці ёсьць яшчэ такія прынцы, аб якіх я чытала ў дзяцінстве? (сьмяецца)

- Але анальны сэкс практыкуеш часта?
- (Падушылася чаем). Я не была гатовая да такога пытаньня, калі шчыра. Засаромеў мяне... (зарумянілася)

- Якія, Таіс, наагул пляны на жыцьцё?
- Я зьбіраюся ўсёж-такі цалкам перабрацца жыць на Ўкраіну. Сабраць свае апошнія пажыткі тутака і зьехаць. Думаю набыць кватэру ў Адэсе. Вельмі люблю гэты горад: там вельмі насычанае клюбнае жыцьцё, людзі ўмеюць забаўляцца. Зьбіраюся пайсьці вучыцца. Хачу атрымаць спэцыяльнасьць зьвязаную з рэстаранным бізнэсам. Хачу ўсё ж рэалізаваць сваю мару і на сталасьці адчыніць сваё кабарэ. Але не на ўзор сучасных глямурных, а на ўзор пачатку мінулага стагодзьдзя дзе панавала такая адвольнасьць, распізьдзяйская атмасфэра, карацей, кабарэ ў яго клясычным выглядзе. І я каб была там мамачкай. (сьмяецца)

- Гляжу на твой твар… У чым твая загадка? У чым таямніца тваёй гладкай і роўнай скуры?
- Вы мне лісьлівіце, малады чалавек. Зрэшты, як і ўсе. (сьмяецца) Загадка прастая як двойчы два: а) спадчынныя гены, б) касмэтоляг, в) касмэтыку, менавіта для догляду, набываю заўсёды толькі ў аптэках. А калі б я яшчэ меней піла і паліла цыгарэтаў, дык зусім бы яшчэ маладухай выглядала.


- У Беларусі зараз вельмі дваякае стаўленьне да колішняга айчыннага ЛГБТ-актывіста Эдзіка Тарлецкага (яна ж драг-кўін Zarah Und, Exeda). Некаторыя лічаць, што ён здрадзіў руху, калі падаўся ў бізнэс, некаторыя, што ён у межах руху працаваў выключна для сваёй карысьці, некаторыя яшчэ дазваляюць сабе лічыць шмат якіх брыдкасьцяў. Што ты думаеш аб калезе па творчым цэху?
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
- Маўчалі бы ўжо тыя, хто дазваляе сабе такое думаць і тым больш казаць такое ўслых. Каб у іх языкі паадвальваліся! Колькі ўжо для беларускага ЛГБТ-руху зрабіў Тарлецкі – ніхто столькі не зрабіў у гэтай краіне. Я адчуваю да гэтага чалавека выключна самыя цёплыя сяброўскія пачуцьці. Для мяне было заўсёды за гонар мець зносіны з гэтым чалавекам. Тарлецкаму мае рэспэкт і паважуха!

- Дзякуй, Таіс, што сустрэлася са мной, паразмаўляла. Быў рады ў чарговы раз цябе бачыць. Дзякуй за фатаздымкі і візію, якія ты перадала ва ўласнасьць gayby.org.
- А куды я дзенуся!?

Таіс пайшла па сваіх справах. У яе расьпісана кожная гадзіна. А я застаўся сядзець і думаў, наколькі мне з кожным разам усё прыемней размаўляць з гэтым чалавекам. Ад яго выпраменьваецца і аптымізм, і жыцьцярадаснасьць і шмат іншых станоўчых эмоцыяў. Таіс - чалавек, які цалкам пазбаўлена ўяўных амбіцыяў, яна не прыпісвае сабе незаслужаных прыметнікаў. Дзякуй за размову, Таіс! Мы цябе вельмі рады бачыць у Менску, на Беларусі. Мы - твае сябры і мы будзем памятаць цябе. Посьпехаў табе па жыцьці! І перамогі на малдаўскім Прайдзе ў пачатку траўня! Уся ЛГБТ-кам'юніці краіны, тваёй Радзімы, будзе хварэць за цябе!

Таксама ёсьць магчымасьць паглядзець візію з Таіс-Агузаравай. Ролік разьмешчаны ў сацыяльнай групе "Белорусский LOVE-парад: геи, лесбиянки, бисексуалы, транссексуалы и их друзья" (прагляд дазволены толькі зарэгістраваным у групе карыстальнікам - падайце зяўку на рэгістрацыю, націснуўшы па спасылцы "уступіць у групу" і насалоджуйцеся арыгінальным відыё ад Таіс).
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
«Miss Flawless Queen-2008»,  10 траўня, Кішынэў, Малдова
0
3044
11 апреля 2008
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
«Чаму мне абрыдла быць беларускамоўнай»«Чаму мне абрыдла быць беларускамоўнай»

Гэта эсэ — ня выклік грамадзтву, ня спроба прыцягнуць гнеў, гэта эсэ — проста споведзь, шчырая і праўдзівая пра тое, што значыць быць беларускамоўнай...

Мнение: Мая беларуская мова

Вось постам ніжэй я ўжо пісаў, што не так шмат кніжак беларускамоўных чытаў за ўсё сваё жыццё. Да што там казаць!?!?! - Я прачытаў усяго 2 кнігі цалка...

У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...У Менску на беларускай мове гавораць 106 тысяч чалавек, астатнія маўчаць на ...

Незадоўга да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, апублікаваныя дадзеныя Белстату, паводле якіх у Менску дома па-беларуску размаўляе 106 тысяч...

МЕСЯЧНІК СУПРАЦЬ ГАМАФОБІІ Ў БЕЛАРУСІ

Посвящается тем, кто оставил свои комментарии в теме Love-paradsМЕСЯЧНІК СУПРАЦЬ ГАМАФОБІІ Ў БЕЛАРУСІ Нарэшце!!! Сасьпела!!! Адбылося!!! Пась...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Понедельник, 23 Октября
USD 1.9550
EUR 2.3075
RUB 0.0340
SabakaZ 76 минут назад Эне-бене-раба. Квинтер-финтер-жаба. niknik 109 минут назад Тошнит от монолога этого дяди!!! Не важно тут плохо или там, видео дерьмо!

Имбицил бородатый
Flint 117 минут назад vitut,
Хыхыхы))
Команданте 205 минут назад я в замешательстве ... если это не прикол , тогда не знаю , плакать или смеяться здесь надо дичь какая-то
baL3ba 229 минут назад ну может свадьба на хелуин будет,с тематикой подобной западная ведьма 233 минут назад Himley1,
Так это он сейчас не понторезит, потому что знает, что я прочитаю. А я знаю, какой он на самом деле, вот он и молчит. Скромник, блять.
Бабушку видела, и двушку евоную, и то, которое"досто и нтсво"',только оно, скорее, недостаток. Маленькое, кривое и ой лучше не вспоминать
gismo_2 239 минут назад
Цитата: Himley1
Ну ты что - Зараза ж "Байт" видел - он же ж мегапрофи в вычислительной технике и методах программирования. Хотя я, если честно, понятия не имею, как эта первая отечественная пародия на ПК поспособствовала его профессиональному росту. Спрашивал его об этом - в ответ как и обычно получил фонтан жидкого ...вна до небес.

Вообще если в детстве, и такая штука что нужно повозиться, то вполне неплохо развивает, но что-то мне кажется что в игрушечки Зараза рубился, не сильно интересуясь устройством.
Himley1 246 минут назад
Цитата: западная ведьма
а любитель понтов у нас гизмо

Вот ни разу мне не попадались посты Гизмо, где он бы адово понторезил.
Цитата: западная ведьма
врет начиная с того, что у него член большой,и заканчивая тем, какой он богатый.

можно ссылочку? И кстати - ну просто интересно - а откуда ты знаешь, что он врет или не врет про свои достоинства?
Цитата: западная ведьма
а сам живет в бабушкиной двушке

И откуда такая информированность? Ты за ним следишь? Хм, а может - это просто неразделенные чуЙства?

Цитата: gismo_2
Вот так и зараза с пикофлопсами, не понимает он разницы между фарадами и флопсами вот и перепутал маненичко.

Ну ты что - Зараза ж "Байт" видел - он же ж мегапрофи в вычислительной технике и методах программирования. Хотя я, если честно, понятия не имею, как эта первая отечественная пародия на ПК поспособствовала его профессиональному росту. Спрашивал его об этом - в ответ как и обычно получил фонтан жидкого ...вна до небес.

Цитата: gismo_2
Да че ты там чувствовать можешь? У тебя там все салом заросло. =)))

Цитата: западная ведьма
а ты дрочер и нищеброд

Милые бранятся - только тешатся.
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
1 пользователь, 2234 гостя