РЕКЛАМА

Загрузка...

Ці здаровыя альфа-самцы?

Ці здаровыя альфа-самцы?

Ці здаровыя альфа-самцы? — задаюцца пытаннем навукоўцы. Шлях наверх і намаганні, неабходныя для таго, каб утрымацца на вяршыні, адбіраюць фізічныя сілы, сцвярджаюць яны.

Самыя свежыя доказы гэтай тэорыі былі атрыманыя дзякуючы даследаванням паводзінаў дзікіх бабуінаў, якія жывуць у Кеніі, у басейне ракі Амбасэлі.

Навукоўцы з універсітэтаў Прынстана і Дзюка дзевяць гадоў вывучалі 125 самцоў з пяці групаў бабуінаў.
«Выявілася, што хоць альфа-самцы атрымліваюць найлепшую ежу і іх гарэмы самыя шматлікія, узровень стрэсу ў іх нашмат вышэйшы, чым у бэта-самцоў, якія стаяць усяго на адну прыступку іерархіі ніжэй»,

— піша Wall Street Journal. А высветлілася гэта дзякуючы спаражненням: навукоўцы збіралі іх і замяралі ўзровень картызолу — гармону, які выдзяляецца падчас стрэсу.

Бэта-самцы толькі крыху саступалі альфа-самцам па колькасці самак, але ім не даводзілася марнаваць столькі часу на бойкі ці ахову самак ад замахаў іншых самцоў. «Быць альфа-самцом занадта стомна. Я б лепш хацеў быць бэтай», — заўважыў аўтар даследавання Ларан Жэк’ер.

У «чалавечых джунглях», дзе розум важнейшы за грубую сілу, альфа-самцы кіруюць фірмамі, зарабляюць капіталы і граюць першую скрыпку ў любой кампаніі. «Альфа-самца можна пачуць у першыя ж 30 секунд», — кажа нью-ёркскі доктар Т. Байрам Карасу, галоўны псіхіятр Медыцынскага цэнтра Мантэф’ёрэ.

Карасу ўжо 23 гады праводзіць штотыднёвыя сеансы для групы топ-мэнэджараў.
«Тэарэтычна гэта група псіхалагічнай падтрымкі. Але яе сустрэчы непазбежна ператвараюцца ў барацьбу за панаванне,

— кажа псіхіятр. — Дзе б вы ні сабралі альфа-самцоў разам, самы агрэсіўны пераможа астатніх. Нават калі яны даюць адзін аднаму парады, іх мэта — панізіць навакольным самаацэнку. Тыя, хто займае ў групе найніжэйшыя прыступкі, пасля сеансу сумняюцца ў сабе, і іх узровень тэстастэрону зніжаецца. Яны кажуць мне, што пасля сеансу тры-чатыры дні не могуць займацца сэксам».

Многія альфа-самцы сярод людзей несвядома любяць адрэналін, выкіды якога дапамагалі нашым продкам уцякаць ад драпежнікаў. Але калі адчуванне небяспекі наогул не слабее, хранічны стрэс цягне за сабой павышэнне ўзроўню картызолу, і ў выніку слабее імунная сістэма, павялічваецца крывяны ціск, узровень халестэрыну і інсуліну, закупорваюцца сасуды, прагрэсуюць запаленчыя працэсы.

Так званы «тып асобы «А» — спалучэнне агрэсіўнасці з нецярплівасцю і раздражняльнасцю — павышаюць рызыку захворванняў сэрца.

Галоўная пагроза — пачуццё непрыязнасці. Паводле дадзеных, прыведзеных у Journal of the American College of Cardiology, праявы непрыязнасці павышаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў у два разы. «Не ўсе альфа-самцы адносяцца да тыпу „А“, але для здароўя гэтае спалучэнне можа быць смяротным», — заўважае Карасу.

Зразумела, жанчыны таксама могуць быць альфа-самкамі, бэта-самкамі і да т.п. «На небяспеку яны таксама рэагуюць па тыпе „біся ці бяжы“. Але некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ў жанчын таксама ёсць інстынкт „клапаціся-і-сябруй“, які забяспечвае выкіды аксітацыну і пралактыну — гармонаў, якія спрыяюць клопату пра дзяцей», — гаворыцца ў артыкуле.

Альфам абавязкова патрэбныя спосабы пазбаўлення ад лішняга стрэсу, кажуць кардыёлагі, псіхіятры і бізнэс-кансультанты. Гэта могуць быць умераныя фізічныя нагрузкі, спорт, ёга, музыка, медытацыя або проста вольны час у коле родных і сяброў. Многія альфы знаходзяць шчасце, здароўе і поспех, толькі навучыўшыся ўтаймоўваць свой дух суперніцтва.

Бэта-самцы — наадварот, найпрыемнейшыя людзі, якія ўмеюць мірыць іншых і дзейнічаць у камандзе. З іх атрымліваюцца выдатныя мужы, бацькі і сябры.

Некаторыя эксперты кажуць, што яны больш задаволеныя жыццём, чым альфы, бо імі не рухае імкненне зрабіцца вышэйшым за ўсіх.

Але ў цэлым найбольшы стрэс адчуваюць не тыя, хто наверсе сацыяльнай іерархіі, а тыя, хто знаходзіцца на ніжніх прыступках, сведчаць шматлікія даследаванні. Напрыклад, у брытанскіх дзяржслужбоўцаў найніжэйшых рангаў было нашмат больш праблем са здароўем, а смяротнасць у тры разы перавышала паказчыкі высокапастаўленых чыноўнікаў, хоць усе яны мелі доступ да сістэмы аховы здароўя.

Пытанне пра тое, у каго мацнейшае здароўе — у альфа- ці бэта-асобін у чалавечым супольнасці, пакуль маладаследаваная. Але цікавасць да ўплыву сацыяльна-псіхалагічнага досведу на арганізм чалавека мацнее. Адно з самых займальных пытанняў — у якім узросце ў дзяцей выяўляюцца рысы «альфы» або «бэты» і ці можна на гэта ўздзейнічаць.
0
944
14 сентября 2011
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Дзённік эма (нататкі)Дзённік эма (нататкі)

ЭМАцыянальныя людзі....

Рэйтынг фактараў, якія штурхаюць мужчын да здрадыРэйтынг фактараў, якія штурхаюць мужчын да здрады

Ёсць некалькі асноўных прычын, якія прымушаюць мужчын здраджваць сваім жонкам. Гэты спіс прыводзіць The Times of India. Доктар Камал Кхурана лічыць, ш...

Наведванне інтэрнэт-кавярняў скарацілася на 40%Наведванне інтэрнэт-кавярняў скарацілася на 40%

Намеснік дырэктара адной з інтэрнэт-кавярняў, які пажадаў застацца ананімам, распавёў “Нашай Ніве”, што “ліпень і жнівень увогуле месяцы не паказальны...

Улады змагаюцца з кампутарнымі сеткаміУлады змагаюцца з кампутарнымі сеткамі

Іх чакае лёс спадарожнікавых талерак і кандыцыянераў. Як стала вядома “Еўрарадыё”, дакумент, у якім будзе прапісаная працэдура ўзаконьвання сетак у жы...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Вторник, 26 Сентября
USD 1.9394
EUR 2.3094
RUB 0.0337
gismo_2 152 минут назад Ыыыы я бы за 10 пошел. koza111 203 минут назад Лучшая подборка шкарпэтки, панчохи KiZKAF 263 минут назад http://0daymusic.org/premium.php
Vip Downloads Music, mp3, Promo mp3s Exclusive, Dance Music, Trance,
House, Techno DNB, Tracks.
Либерман 367 минут назад
Цитата: Mab
Боевиков ИГ в провинции Идлиб нет.

Пропагандоны "забыли" мабоидам сообщить, что эта провинция сегодня - оплот Аль-Каиды. Ну, и естественно, сам Маб не вдупляет, что условное отсутствие боевиков ИГ в городе Идлиб - это совсем не то же самое, что отсутствие боевиков в гористой местности провинции Идлиб.
Nikitosina 425 минут назад По теме - если наш земляк хамил, быковать и лез драться надо было сьебывать и звать охрану, ну втащить разок, но блять не убивать же. Легко поверю что набухание и добывался, но вам не кажется что в Турции должны были к такому привыкнуть? zonder_com 444 минут назад
Цитата: Nikitosina
но потом отправились воевать за американцев. Л - логика.

Счас на пунктах призыва в армию США дают сразу 20 000 гринов авансу. И не факт, что ты помрешь в горячей точке. Так что бабло делает свое дело и не смотрит- индеец ты, белый или чорный
Nikitosina 445 минут назад
Цитата: Mab
Коррупция, рэкет, криминал, убийства, разбой, безнаказанность, терроризм, военная агрессия.

Не выходи из дома. Там пиздец вокруг.

Цитата: Tatur
ай, не удивлен, весь совок такой

Да дорого совочек, ты такой. Ты думаешь что ты не такой ты выше этого говна, но на самом деле именно ты то и такой. Кроме того ещё и нытик)
Nikitosina 449 минут назад
Цитата: MegaSchuster
даже в Китае есть частная собственность. У нас бы никто не вёл никаких переговоров: суд, признание постройки незаконной, двушка в КГ в качестве компенсации, снос. Всё

Не пизди. Хуеву тучу лет посреди дороги на Борисов торчал часный дом и пока дед не умер его не снесли. А это был тоталитарный совок.

И на онлайнере всякое говно про некоторые хитрые схемы есть, Аля прописать в доме под снос всю родню до десятого колена и требовать потом каждому отдельное жилье.
Кстати про Китай были на онлайнере статьи где таких упёртых убивали, дома поджигали, били стекла и специально нанятая гипоталамуса терроризировала жильцов. Да и как вам, дом вокруг которого скоростное шоссе ништяк там жить?
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
6 пользователей, 3778 гостей