РЕКЛАМА

Байцоўскія сабакі: забараніць ці дазволіць?

Дзесяцігадовую Сашу Ладычыну з Віцебска сур’ёзна пакусаў ратвейлер, якога гаспадыня выгульвала ў двары жылога дома. Дзяўчынка не заўважыла жанчыну з сабакам, што стаялі проста на сцежцы. Саша падышла занадта блізка, і сабака кінуўся на яе. Дзяўчынку выратаваў сусед, які шуфлем адбіў сабаку.

Байцоўскія сабакі: забараніць ці дазволіць?

Гаспадыня сабакі была фізічна не здольная ў крытычны момант абараніць дзяўчынку ад свайго гадаванца, які, да ўсяго, быў без намордніка.

Падобныя гісторыі заўсёды выклікаюць рэзананс. Грамадская думка ў такія моманты часта падзяляецца. Адны выступаюць за забарону «небяспечных» парод сабак, іншыя — за павышэнне адказнасці іх гаспадароў.

Сабачы «чорны спіс»

У Беларусі існуе ўласны пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак. Пры канцы 2004-га Мінсельгасхарч выдаў пастанову «Аб некаторых пытаннях развядзення, утрымання і завозу ў РБ, а таксама навучання ўласнікаў патэнцыйна небяспечных парод сабак». У адпаведнасці з гэтым дакументам уладальнікі такіх сабак павінны ў трохмесячны тэрмін прайсці курсы ў кіналагічных клубах, каб атрымаць адпаведную даведку.

Сёлета парламент можа прыняць Закон «Аб абыходжанні з жывёламі». У праекце закона спіс патэнцыйна небяспечных парод вырас ад 40 да 46.

Калі закон прымуць, сабак гэтых парод забароняць трымаць у кватэрах. А гаспадарам — абавязкова паўналетнім — трэба будзе атрымаць медычную даведку пра адсутнасць у іх псіхічных захворванняў, алкагольнай або наркатычнай залежнасці.

Праект закона замацоўвае неабходнасць атрымання ў кіналагічнай арганізацыі адмысловага сертыфіката. Падобная практыка ўкараняецца ў суседняй Расіі.

Абаронцы сабак выступаюць супраць будучага закона. Яны крытыкуюць «чорны спіс», у які, па іх словах, беспадстаўна запісалі большасць парод.

Старшыня грамадскага аб’яднання аховы жывёл «Эгіда» Наталля Бялянава расказала, што яе арганізацыя шчыльна працавала са спісам. На кожную пароду склалі падрабязную характарыстыку, вызначыўшы, хто можа ўтрымлівацца ў кватэры, а каго варта трымаць у вальеры ў двары. Эксперты прызнаюць, што некаторыя пароды насамрэч уяўляюць небяспеку і іх неабходна стэрылізаваць і абмежаваць іх увоз у краіну. Аднак, па словах Н. Бялянавай, распрацоўшчыкі праекта закона праігнаравалі прапанаваныя «Эгідай» матэрыялы.

Больш за тое, спіс не толькі захаваў бяскрыўдныя і дэкаратыўныя пароды, але і папоўніўся новымі.

Бялянава мяркуе, што небяспеку ў першую чаргу нясуць не сабакі, а іх гаспадары. А таму неабходна пашыраць не спісы парод, а пералік патрабаванняў да іх гаспадароў.

«Часта сабакі небяспечных парод трапляюць да асацыяльных гаспадароў». Абаронцы сабак, у тым ліку і «Эгіда», выступаюць за спыненне бескантрольнага развядзення беспародных сабак і катоў у хатніх умовах. «Такая практыка існуе на Захадзе», — адзначае Наталля Бялянава.

«Эгіда» падрыхтавала адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць перагледзець праект закона і ўнесці ў яго прапановы сабакаводаў.

Наталля закранула і пытанне пляцовак для выгулу сабак. Старшыня «Эгіды» кажа, што праблемай з’яўляецца не толькі мізэрная колькасць такіх месцаў, але таксама іх практычная функцыянальнасць. «Большасць пляцовак абы-якія. А тыя, што будуюцца, не разлічаныя на сучасныя патрэбы».

Сабакі хочуць спадабацца гаспадару

Кінолаг Надзея Керн займаецца байцоўскімі сабакамі. Яна сцвярджае, што на сёння не існуе ніводнай замацаванай пароды байцоўскіх сабак. І тлумачыць магчымыя прычыны стварэння міфаў вакол пітбуляў, якім прыпісваюць самыя змрочныя характарыстыкі. Піт-спорт існуе ва ўсім свеце, сабачыя баі нелегальна ладзяцца і ў Беларусі. Слова «піт» — у перакладзе з англійскай мовы «яма» — у літаральным сэнсе азначае месца сабачага бою. Па словах Надзеі, пітавымі сабакамі могуць быць прадстаўнікі многіх парод. «Калісьці ў сабачых баях удзельнічалі нават пудзелі».

Галоўнае тут не парода, а якасці сабакі: імкненне прадэманстраваць сваю адвагу, перамагчы і гэтым спадабацца гаспадару. Для такіх сабак характэрная неверагодная вынослівасць і нізкі болевы парог. Вопытны селекцыянер, які выявіць гэтыя якасці, можа ператварыць у жорсткага байца не толькі тэр’ера, але і многіх іншых.

Надзея Керн лічыць несправядлівай практыку забароны сабачых баёў. «Чаму ў нас нельга сабаку біцца з сабакам, але можна парваць лісу на паляванні? Паляўнічых сабак вучаць гэтаму, фактычна культывуюць у іх байцоўскія якасці. І ўсё гэта — легальна».

Кінолаг звяртае ўвагу на адсутнасць адпаведнага этыкету ў большасці гаспадароў сабак. «Праблема ў тым, што ў нас занадта проста набыць такіх сабак. Часта гэта робіцца для задавальнення амбіцый, для прэстыжу».

І пры гэтым новыя гаспадары не задумваюцца пра наступствы свайго легкадумства.

«Людзі не баяцца штрафаў, ігнаруюць правілы — і гэта датычыць не толькі ўтрымання сабак».

Выйсце адно, мяркуе Надзея: трэба выхоўваць людзей уласным прыкладам — прытрымлівацца правілаў і мераў бяспекі.

«Я сама вельмі хачу, каб пітаў, стафаў, ратвейлераў было менш. Каб імі ў большасці валодалі спецыялісты, а не аматары», — кажа Надзея Керн.

«Трэба забараніць небяспечных сабак»

Гісторык Алесь Белы дапускае, што пэўныя пароды сабак могуць быць патрэбныя для выканання нейкіх спецыфічных функцый. Напрыклад, службовыя сабакі. Але пры выкананні мераў бяспекі, якія, перакананы ён, могуць забяспечыць толькі дзяржорганы. Калі ж гаворка ідзе пра аматараў, якія трымаюць ратвейлераў у кватэрах, то тут патрэбныя захады аж да крымінальнай адказнасці, лічыць сп. Белы.

Ён параўноўвае сітуацыю з вырабам наркотыкаў. Дзяржава дэлегуе выраб наркатычных сродкаў на медыцынскія патрэбы профільным установам і пры гэтым забараняе вырабляць наркотыкі простым грамадзянам.

«Адкуль гэтая маса аматараў? Гэта наступствы гіперспажывецтва. Часам такімі людзьмі кіруе прыхаванае пачуццё ўсёдазволенасці. Яны цалкам ігнаруюць правы і бяспеку іншых», — кажа гісторык.

Байцоўскія сабакі: забараніць ці дазволіць?

***

Пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак

1. Аўстралійскі кабановы сабака
2. Айну
3. Акбаш
4. Амерыканскі пітбультэр’ер
5. Амерыканскі стафардшырскі тэр’ер
6. Анаталійскі карабаш
7. Англійскі мастыф
8. Бельгійскі мастыф
9. Бардоскі дог10. Булі Кута
11. Бульмастыф
12. Бультэр’ер
13. Бэндог
14. Усходнееўрапейская аўчарка
15. Горскі ганчак
16. Грэчаская аўчарка
17. Даберман Уладака Рошыны
18. Даберман-пінчар
19. Каўказская аўчарка
20. Канарскі дог
21. Кангал
22. Кане-корса
23. Кенгуровы сабака
24. Камандор
25. Карэльскі мядзведжы сабака
26. Лангедокскі пастушыны сабака
27. Леапардавы ганчак
28. Марэма
29. Мальёрскі бульдог
30. Маскоўскі вартавы
31. Неапалітанскі мастыф
32. Нямецкі дог
33. Аўчарка Даўфмана
34. Пірынейскі мастыф
35. Рафейру ду алентэжу
36. Рызэншнаўцэр

37. Ратвейлер
38. Румынская аўчарка
39. Сярэднеазіяцкая аўчарка
40. Супердог і яго помесь з майконгам
41. Тыбецкі мастыф
42. Тоса-іну
43. Уругвайскі сімарон
44. Філа бразільера
45. Чорны тэр’ер
46. Паўднёваруская аўчарка.

Ратвейлераў вывелі немцы

Гэтую пароду сабак вывелі ў нямецкім горадзе Ротвайль, адсюль і назва. Першапачаткова з ратвейлерамі хадзілі на дзіка. Пазней гэты сабака дапамагаў пастухам.

Ратвейлеры вылучаюцца імгненнай рэакцыяй і моцным дамінаваннем. У выхаванні сабак гэтай пароды неабходны ўдзел прафесійнага кінолага.

© NN
3
3310
5 февраля 2012
Смотрите также:
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Комментарии

da_vi_gonite
5 февраля 2012 15:30
больше трех не собираться!

sweety
5 февраля 2012 16:51
Считаю, что нужно запретить покупать собак "типа породы ротвейлер" или какой-либо другой серьезной породы. Есть для этого заводчики и питомники, где есть все необходимые док-ты и гарантии, что это собаки с нормальной здоровой психикой и 100% чистой породы, А НЕ С РУК ЗА 100-200 долларов!!!! что потом и выливается в такие ситуации. Но еще большая ответственность лежит на хозяевах, которые просто не понимают и не умеют воспитывать таких собак.У нас в семье второй ротвейлер и другой собаки я не хочу и не представляю. Просто нужно отдавать себе отчет, приобретая такую собаку, что с ней НЕОБХОДИМО ЗАНИМАТЬСЯ!!!! а не только 2 раза выгулять и покормить. Я бы ввела обязательное прохождение школы по воспитанию и дрессировке таких собак, для всех желающих приобрести собаку серьезной породы!!!

Jussi
5 февраля 2012 22:11
пошли нахер, своего добермана люблю и нифига он не агресивный ,а очень умный пес. хотя по правилам его выгуливаю в наморднике.

sweety
5 февраля 2012 23:17

Viana,
согласна на все 100%!!!!!!

123123123
6 февраля 2012 01:07
Ризеншнауцер добрейшая собако

Jussi
6 февраля 2012 01:47
Flint,
мой питомец еще ни на кого не наподал) и не собирается. только любит друзей неожиданно выскочить и к полу припечатать и лицо облизать. а так добродушный, с котом дружит. и детей маленьких любит.

Egor81
9 февраля 2012 10:01
забаранiць. и принять законодательно, что бы убирали за своими питомцами.
Понедельник, 17 Ноября
USD 0.0000
EUR 0.0000
RUB 0.0000
pass666 1142449 минут назад Это всё моя жена писала pass666 1142455 минут назад Ляйсан, я люблю тебя ASD2 1142456 минут назад На самом деле это вопрос сложный. Предложил бы не затрагивать чувствительных тем, ибо сейчас это красный флаг. А нейтральными комментами мы поддержим площадку.

Спасибо!
Всем добра
Flint 1142500 минут назад От такого великолепия аж высраться захотелось, какая же красота. Flint 1142506 минут назад Ага, 1000 баксов за эту парашу? дайте 6!) xexun 1142590 минут назад Нищета, разруха, никаких систем оповещения. Ничего удивительного, жаль погибших xexun 1142614 минут назад Американцам нужен комфортный транспорт, который не потеряется под 150 кг тушей. Для азиатского региона норм, для штатов - только как прикол. Бензиновая версия старая была у них, она интересно выглядит до сих пор fynjifvjkjltw 1142687 минут назад Фентаниловые амеры,которые пропагандируют чуть ли не с детсада пидарасню и трансвеститство всякое и тут же запрещают чпокаться бабе и пацанёньку у которого уже встаёт на женщин. Бред какой то!
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
5 пользователей, 553 гостя