РЕКЛАМА

Алімпійскі чэмпіён Мартынаў слухае хэві-мэтал і прагрэсіўны рок

Герой Гульняў у Лондане распавёў Еўрарадыё пра свае хобі і здзівіў тым, што, “у прынцыпе, не ведае, што патрэбна для поспеху”.

Алімпійскі чэмпіён Мартынаў слухае хэві-мэтал і прагрэсіўны рок


Стэлефанаваўшыся з нашым “залатым” стралком Сяргеем Мартынавым у другі раз, мы спазніліся на паўгадзіны. Але чэмпіён часова адклаў паездку на лецішча і ветліва з намі сустрэўся.

За чатыры гады да Гульняў у Лондане яму практычна не тэлефанавалі журналісты. Як кажа стралок, “нібы з жыцця выкраслілі”. Але для самога Сяргея Мартынава залаты медаль аказаўся лагічным.

“Шчыра кажучы, вялікай нечаканасцю гэта не было. Таму што, калі ўзгадаць усю сваю гісторыю, то я мог перамагчы на ўсіх шасці Алімпіядах, дзе ўдзельнічаў, — кажа стралок. — Але не складвалася. Было дзве бронзы, было шостае, восьмае месцы… На першай Алімпіядзе, гэта было ў 1988-м, я таксама мог быць першым. Мне было 20 гадоў, да гэтага я перамог на Кубку свету, рэкорд свету ўсталяваў. Але неяк не складвалася, трошкі не шанцавала…”

Свой залаты медаль Сяргей Мартынаў пабачыў у сне яшчэ за чатыры гады да Гульняў ў Лондане і зараз усмешліва пра гэта ўзгадвае:

“Перад мінулай Алімпіядай, перад Пекінскай, мне снілася, што мяне прэзідэнт віншуе з залатым медалём. Сон не быў прарочым. А перад Лонданскай мне, здаецца, нічога не снілася”.

Сяргей Мартынаў, як нам падалося, з тых людзей, якіх не назавеш казачнікамі. Размаўляе ён гэтак жа, як і страляе: трапна і ўзважана, ніколі не перагінае палку. Гэтак жа, па ўсім відаць, і жыве.

“Не скажу, што я фанат чагосьці, той жа рыбалкі. У мяне няма такога, што трэба кідаць усё кожныя выходныя і кудысьці імчацца рыбу вудзіць, — працягвае чэмпіён. — Звычайнае жыццё, люблю і музыку паслухаць, і тэлевізар паглядзець, падабаюцца спартовыя перадачы: той жа снукер падабаецца, і тэніс вялікі”.

Еўрарадыё: А якую музыку вы любіце слухаць?


Сяргей Мартынаў: З апошняга, што мне патрапілася на вочы, гэта гурт Soen (шведска-амерыканскі хэві-метал. — Еўрарадыё). У яго выйшаў толькі адзін альбом, але там вядомыя музыкі. Steven Wilson, вядомы ў вузкіх колах музыка з гурта Porkupine Tree (прагрэсіўны рок, Англія. — Еўрарадыё). Blackfield — таксама яго гурт. З амерыканскага — Tool (прагрэсіўны рок ), ёсць такая банда. Са старога — Pink Floyd не слухаю чамусьці, неяк не кладзецца на душу. Ну, Led Zeppelin са старога падабаецца

Еўрарадыё: Многія здзівіліся, што вам-такі ўдалося перамагчы на Алімпіядзе ў неюнацкім узросце. Звычайна спартсменам, якім за 40, здароўе не дазваляе паспяхова выступаць…

Сяргей Мартынаў: "Стралковы спорт не патрабуе ў прынцыпе нейкіх звышфізічных намаганняў. Але некаторыя практыкаванні адымаюць і здароўе. Напрыклад, стральба з пнеўматыкі, стоячы. Стральба статычная, але ідзе вялікая нагрузка на паясніцу, пазваночнік. Многім аперацыі робяць, пазванкі выразаюць. Многія з гэтай прычыны перастаюць выступаць. Апроч гэтага, калі страляеш у ціры, — дым, порах, свінец гэты… Але як яно ўплывае — гэта будзе вядома потым".

Ва ўладальніка 400-грамовага алімпійскага медаля (золата там, праўда, толькі шэсць грамаў), цікавімся, а што гэта такое — выйграць такую ўзнагароду ў 44 гады?

Алімпійскі чэмпіён Мартынаў слухае хэві-мэтал і прагрэсіўны рок


Сяргей Мартынаў: “Мой узрост я не лічу гранічна дапушчальным. Ёсць людзі і старэйшыя за мяне гадоў на пяць-шэсць. Дзейныя спартсмены, паспяхова выступаюць. У гімнастыцы, канешне, не будзеш у 40 гадоў скакаць на бервяне ці круціць піруэты на папярэчыне. Але тая ж Кацярына Карстэн — не дзяўчынка, яна прыкладна майго ўзросту, і акадэмічнае веславанне па фізічных затратах непараўнальнае са стральбой. Тым не менш чалавек выступае на высокім узроўні, і, наколькі я ведаю, заканчваць не збіраецца”.

Еўрарадыё: У “Вікіпедыі” напісана, што вы нарадзіліся ў Расіі. А ці ведаеце беларускую мову?

Сяргей Мартынаў: “Мой бацька — рускі, маці — беларуска. У Расіі я прабыў пасля нараджэння толькі адзін тыдзень. Мову ў школе вывучаў, але гэта было так даўно… У мяне дачка малодшая скончыла пачатковую школу на беларускай мове. Таму яна ў нас найлепшы спецыяліст у сям’і па гэтым пытанні”.

Еўрарадыё: Такое ўражанне, што падчас спаборніцтваў вы дасягаеце поўнага спакою… Як гэтаму навучыцца? Ці моцна замінае спартсменам хваляванне?

Сяргей Мартынаў: “Хваляванне, разумееце, у розныя моманты аказвае розны ўплыў. Бывае поўны спакой, як у тым жа фінале Гульняў у Атланце. Практычна там нічога не патрапіў, скаціўся з трэцяга на сёмае месца. Што трэба для поспеху, я, у прынцыпе, і не ведаю. Хваляванне — гэта добра ці дрэнна..?”

0
1933
17 августа 2012
Смотрите также:
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Понедельник, 14 Октября
USD 0.0000
EUR 0.0000
RUB 0.0000
pass666 567622 минут назад Это всё моя жена писала pass666 567628 минут назад Ляйсан, я люблю тебя ASD2 567629 минут назад На самом деле это вопрос сложный. Предложил бы не затрагивать чувствительных тем, ибо сейчас это красный флаг. А нейтральными комментами мы поддержим площадку.

Спасибо!
Всем добра
Flint 567673 минут назад От такого великолепия аж высраться захотелось, какая же красота. Flint 567680 минут назад Ага, 1000 баксов за эту парашу? дайте 6!) xexun 567763 минут назад Нищета, разруха, никаких систем оповещения. Ничего удивительного, жаль погибших xexun 567787 минут назад Американцам нужен комфортный транспорт, который не потеряется под 150 кг тушей. Для азиатского региона норм, для штатов - только как прикол. Бензиновая версия старая была у них, она интересно выглядит до сих пор fynjifvjkjltw 567860 минут назад Фентаниловые амеры,которые пропагандируют чуть ли не с детсада пидарасню и трансвеститство всякое и тут же запрещают чпокаться бабе и пацанёньку у которого уже встаёт на женщин. Бред какой то!
Новости от партнеров