Малады Фронт супраць багатых!
Чым выклікана жаданьне змагацца супраць заможных грамадзянаў? ”Выключна пачуцьцём справедлівасьці“, тлумачаць у Маладым Фронце.
На думку актывістаў арганізацыі , “сёньня сумленна зарабіць такія грошы немагчыма. Значыцца, гэтыя людзі ідуць на падман, на супрацу з рэжымам. Яны становяцца інструментамі ў руках уладаў па вынішчэньню ўсяго беларускага.”

Ягоны паплечнік Васіль дадае, што “у час, калі ў краіне 16 палітычных вязьняў, зарабляць 2000 даляраў і больш – гэта ня проста несумленна, гэта выклік усяму незалежнаму грамадзтву”
“Паспрабуйце патлумачыць Паўлу Севярынцу альбо Алесю Бяляцкаму, што вы сумленна зарабляеце пры дыктатуры 2000 даляраў” Адказ палітычных вязьняў будзе відавочным.
Моладзевая арганізацыя плянуе публічна крытыкаваць багатых беларусаў, правесьці некалькі пікетаў і клеіць налепкі на дарагія аўтамабілі. “Кампанія знойдзе шырокую падтрымку нават там, дзе традыцыйна апазыцыя слабая – сярод пэнсыянэраў“.