Аднак незалежныя экспэрты прагназуюць, што дэвальвацыя беларускага рубля будзе працягвацца. Паводле дырэктара аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, у найбліжэйшыя дзесяць дзён даляр можа вырасьці да 3 тысячаў рублёў.' />
Новы несуцяшальны прагноз: Даляр можа вырасьці да 4 500

Аднак незалежныя экспэрты прагназуюць, што дэвальвацыя беларускага рубля будзе працягвацца. Паводле дырэктара аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, у найбліжэйшыя дзесяць дзён даляр можа вырасьці да 3 тысячаў рублёў.
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што сёньняшні курс рубля адпавядае рынкаваму, які склаўся яшчэ ў сьнежні:
- Ён зьяўляецца не адказам на той крызыс, а проста канстатацыяй яго наяўнасьці. Калі ня будуць вырашаныя пытаньні, зьвязаныя з плацёжным балянсам, з выдаткамі дзяржавы, з выдаткамі прадпрыемстваў і банкаў, то, безумоўна, гэта толькі першая дэвальвацыя, якая пацягне іншыя і больш глыбокія. І курс да канца 2009 году можа быць на ўзроўні 4000-4500. Сёньня я яшчэ ня бачу адэкватных захадаў ураду на гэты стан. Грошай, якія даў МВФ, 800 мільёнаў даляраў, ня хопіць нават на месяц. Нас чакае велізарная цэнавая чахарда, нэрвовасьць і абсалютны туман наконт будучыні.
Адмыслоўцы адзначаюць, што пасьля абвалу рубля ўрад фактычна маўчаў, нічога не тлумачыў грамадзянам і бізнэсу. А гэта стварае атмасфэру недаверу і падазронасьці наогул да дзяржаўнай эканамічнай палітыкі.
Паводле эканаміста Барыса Жалібы, абвалу беларускага рубля пакуль яшчэ не адбылося, але існуе яго небясьпека:
- Я думаю, што дэвальвацыя рубля будзе адбывацца і далей. І тое, што мы маем 2650 рублёў за даляр – гэта яшчэ толькі, на жаль, пачатак. Я думаю, беларускі рубель будзе зьніжацца і далей. І галоўная задача Нацыянальнага банку – каб гэта дэвальвацыя была як мага паступовай, не адразу. Будзем спадзявацца, што такога абвалу ня будзе. Наступствы гэтага крызысу: як макраэканамічная заканамернасьць, гэта падштурхне інфляцыю. Відавочна, што фінансавы крызыс дайшоў да Беларусі. //радыё Свабода