Амерыканскі музычны часопіс "Billboard" склаў спіс музыкаў з самымі вялікімі прыбыткамі па выніках 2008 году. Пры падліку ўлічваліся паступленні ад рэалізацыі квіткоў на канцэрты, продажу альбомаў і спадарожнай прадукцыі. Асноўны прыбытак музыкам прыносіць гастрольная дзейнасць, зазначае выданне.' />
"Billboard" абнародаваў прыбыткі музыкаў за 2008 год

Амерыканскі музычны часопіс "Billboard" склаў спіс музыкаў з самымі вялікімі прыбыткамі па выніках 2008 году. Пры падліку ўлічваліся паступленні ад рэалізацыі квіткоў на канцэрты, продажу альбомаў і спадарожнай прадукцыі. Асноўны прыбытак музыкам прыносіць гастрольная дзейнасць, зазначае выданне.
Першае месца ў спісе заняла Madonna, якая зарабіла за год 242 мільёны долараў. Спявачка выпусціла ў красавіку новы альбом "Hard Candy", а затым адправілася ў сусветнае турнэ "Sticky & Sweet", прызнанае самым паспяховым турам 2008 года.
На другім радку апынуўся гурт Bon Jovi, чые прыбыткі склалі 157 мільёнаў долараў. У 2008 году калектыў быў у туры, прысвечаным свайму альбому "Lost Highway".
Замыкае тройку лідэраў Bruce Springsteen са 156 мільёнамі долараў, заробленымі большай часткай падчас турнэ з альбомам "Magic". У студзені музыка выпусціў новы альбом "Working on a Dream" і ў красавіку збіраецца ў чарговы канцэртны тур.
Поўнасцю спіс 20-і найбагацейшых музыкаў 2008 года выглядае наступным чынам:
1. Madonna: $242,176,466
2. Bon Jovi: $157,177,766
3. Bruce Springsteen: $156,327,964
4. The Police: $109,976,894
5. Celine Dion: $99,171,237
6. Kenny Chesney: $90,823,990
7. Neil Diamond: $82,174,000
8. Rascall Flatts: $63,522,160
9. Jonas Brothers: $62,638,814
10. Coldplay: $62,175,555
11. The Eagles: $61,132,213
12. Lil Wayne: $57,441,334
13. AC/DC: $56,505,296
14. Michael Buble: $50,257,364
15. Miley Cyrus: $48,920,806
16. Taylor Swift: $45,588,730
17. Journey: $44,787,328
18. Billy Joel: $44,581,010
19. Mary J. Blige: $43,472,850
20. Kanye West: $42,552,402

Неужели легенды заглянут к нам??...

Рок-музыканты являются нечастыми героями новостей мира роскоши. Только если кто-то из них начинает заниматься выпуском собственной линии одежды, парфю...
Вядомы ў канцы 90-х аршанскі гурт \"Пани Хида\" выдаў новы альбом пасля сямігадовага перапынку. Дыск, які атрымаў назву \"The Bestолочь\", гэта склад...

Концерты Мадонны в рамках тура \"Sticky & Sweet\" признаны самыми дорогими музыкальными выступлениями 2008 года.По оценкам компании Ticketmaster, в ср...