РЕКЛАМА

Загрузка...
Няведамая гісторыя польска-беларускай дзяржаўнасці

(Тыя, хто не можа шмат чытаць ці не любіць беларускую мову, могуць і не ўваходзіць!!! tongue )' />

Няведамая гісторыя польска-беларускай дзяржаўнасці

Пасля заканчэння першай сусветнай вайны і знікнення Расійскай імперыі ў 1917 г. часовыя дзяржавы ўзнікалі і на тэрыторыі Беларусі. Спробы стварыць такія дзяржаўныя ўтварэнні рабіліся з розным поспехам як бальшавікамі, так і палякамі. Дастаткова прыгадаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі (ЛітБел) альбо дзяржаву пад назвай Сярэдняя, альбо Усходняя Літва.

Пасля абвяшчэння БНР і адступлення нямецкіх войскаў бальшавікі 1 студзеня 1919 г. у Смаленску абвясцілі ССРБ у этнаграфічных межах рассялення беларусаў. Аднак ужо 16 студзеня ад яе адлучылі на карысць РСФСР Смаленшчыну, Магілёўшчыну і Віцебшчыну, а 27 лютага стварылі ЛітБел са сталіцай у Вільні. Бальшавікі разглядалі ЛітБел як плацдарм для нападу на Польшчу. У чэрвені 1919 г. у войску ЛітБела было 17 450 чырвонаармейцаў у асноўным з расійскіх губерняў1.

Польска-савецкая вайна пачалася ў лютым 1919 г. 14 лютага 1919 г. каля Бярозы Картузскай адбылася першая сутычка паміж падраздзяленнямі Чырвонай Арміі і польскімі войскамі. Ужо 19 красавіка палякі захапілі Вільню, а 28 красавіка - Гродна. Урад ЛітБела пераехаў у Менск. 8 жніўня ў Менск увайшлі польскія атрады на чале з генералам Станіславам Шаптыцкім. ЛітБел практычна спыніла сваё існаванне.
Няведамая гісторыя польска-беларускай дзяржаўнасці

У 1918-1919 гг. літоўцы даволі паспяхова будавалі сваю дзяржаву. Спачатку ім актыўна дапамагалі немцы, а потым і краіны Антанты. Галоўным жаданнем літоўцаў было ўключыць у сваю дзяржаву ўсю Віленшчыну разам са старадаўняй сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Бальшавікі на гэта глядзелі спачатку адмоўна, але потым, пасля акупацыі палякамі ЛітБела, вельмі станоўча, бо Літва станавілася іх хаўруснікам у змаганні з Польшчай. 11 верасня 1919 г. урад Савецкай Расіі заявіў пра згоду прызнаць Літоўскую дзяржаву і заключыць з ёю мірнае пагадненне. Таму 12 ліпеня 1920 г. У. Ленін прызнае незалежнасць Літвы і перадае ёй захоплены палякамі Віленскі край разам з Гродна, Шчучынам, Лідай, Ашмянамі, Смаргонню і Браславам. 14 ліпеня Чырвоная Армія займае Вільню, а ў верасні перадае яе літоўцам. 31 ліпеня ў Менску другі раз абвяшчаецца ССРБ, але ў межах толькі былой Мінскай губерні.

У 1919-1920 гг. польскія ўлады не прызнавалі ССРБ і ЛітБел, нягледзячы на заявы ўрада РСФСР аб тым, што тэрытарыяльныя спрэчкі павінны вырашацца паміж Польшчай і ССРБ непасрэдна2. Польшча вяла ваенныя дзеянні з Літвой, бо хацела захапіць усю яе тэрыторыю, а не толькі Віленшчыну. Пад ціскам Антанты 7 кастрычніка 1920 г. у Сувалках падпісваецца польска-літоўская дамова, па якой Віленшчына перадавалася Літве.

Адначасова Пілсудскі інспірыраваў "бунт" часткі польскага войска на чале з генералам Люцыянам Жалігоўскім супраць гэтай дамовы. Ужо 8 кастрычніка Л. Жалігоўскі захапіў Вільню, абвясціў незалежнасць Віленшчыны і пайшоў на Коўна, авалодаў мястэчкам Кейданы. Толькі ў раёне Шырвінтаса літоўцы здолелі спыніць яго3.

29 лістапада 1920 г. пад ціскам Лігі Нацый бакі заключылі перамір'е. Стварылася фармальна незалежная дзяржава пад назвай Сярэдняя Літва. Яе кіраўніком стаў генерал Л. Жалігоўскі. Ён нарадзіўся ў Ашмянах у 1865 г. З 1885 г. Люцыян Жалігоўскі кадравы афіцэр рускага войска, удзельнік руска-японскай вайны. Быў камандзірам палка. З ліпеня 1917 г. у складзе польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага ваяваў з бальшавікамі. Потым камандаваў польскай дывізіяй у арміі генерала А. Дзянікіна.

У красавіку 1919 г. яго дывізія далучылася да польскага войска. З верасня 1919 г. Л. Жалігоўскі кіруе войскамі, што наступалі на Менск, камандуе першай літоўска-беларускай дывізіяй, дзе служылі мясцовыя ("краёвыя") палякі. Менавіта гэтая дывізія і "ўзбунтавалася" 8 кастрычніка 1920 г. супраць перадачы Віленшчыны Літве.

12 кастрычніка Л. Жалігоўскі абвясціў незалежнасць Сярэдняй Літвы і фактычна ўзначаліў яе. Пазней ён быў міністрам вайсковых спраў Польшчы, дэпутатам польскага сойма. Потым жыў у эміграцыі, падтрымліваў польскі эмігранцкі ўрад у Лондане. Л. Жалігоўскі памёр у 1947 г.4. Дарэчы, у г. Лідзе да 9 студзеня 1940 г. існавала вуліца, названая ў яго гонар. Цяпер гэта вуліца носіць імя Фелікса Дзяржынскага.

Сярэдняя Літва складалася з 10 паветаў. Найбольш буйнымі гарадамі яе былі Вільня, Трокі, Смаргонь і Ашмяны. Гродна і Ліду палякі Л. Жалігоўскаму не аддалі і адразу ўключылі гэтыя гарады ў склад Польшчы. На тэрыторыі Сярэдняй Літвы жылі 530 тысяч чалавек, з іх беларусы складалі 40%5. Л. Жалігоўскі прызначыў урад - Часовую кіруючую камісію на чале з Абрамовічам, які быў "краёўцам" і выступаў за федэратыўную дзяржаву накшталт былой Рэчы Паспалітай. Новая дзяржава мела свае грошы (польскія маркі), сімволіку і нават паштовыя маркі.

Першыя паштовыя маркі новай дзяржавы выйшлі 20 кастрычніка 1920 г. і мелі выяву двух гербаў, польскага арла і "Пагоні". На марках 1920-1922 гг. можна ўбачыць выявы помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні (сярод якіх касцёл св. Ганны і Вострая Брама), партрэты каралевы Ядвігі і караля Ягайлы, Тадэвуша Касцюшкі і Адама Міцкевіча. Некалькі разоў выходзілі маркі з партрэтам Л. Жалігоўскага. У лістападзе 1921 г. выйшла марка, прысвечаная ўваходу войска Л. Жалігоўскага ў Вільню 9 кастрычніка 1920 г.6.

Л. Жалігоўскі, у адрозненне ад іншых дзяржаўных дзеячаў Польшчы, ставіўся да беларускай справы даволі прыхільна. Урад БНР падтрымаў новую ўладу. Ковенскі ўрад на чале з В. Ластоўскім быў супраць яе. Была нават спроба назваць новую краіну Заходняя Беларусь, але гэтая прапанова не знайшла падтрымкі.

Сярод прыхільнікаў Л. Жалігоўскага былі А. Луцкевіч, А. Смоліч, Б. Тарашкевіч, М. Гарэцкі і ксёндз А. Станкевіч7. Б. Тарашкевіч займаў пасаду кіраўніка беларускага сектара ў дэпартаменце асветы ўрада Сярэдняй Літвы. У 1921 г. А. Луцкевіч стварыў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, а Б. Тарашкевіч - Таварыства беларускай школы (ТБШ). Былі адкрыты беларуская гімназія ў Вільні і беларуская настаўніцкая гімназія ў Барунах (Ашмяншчына). Вясною 1921 г. на тэрыторыі Сярэдняй Літвы дзейнічалі 186 беларускіх школ.

Пільна сачыў за падзеямі ў Вільні і Янка Купала. У газеце "Звон" у 1919 г. выйшаў яго артыкул "Уваскрашэнне польскага універсітэту ў Вільні", у якім ён назваў Вільню спрэчным горадам, на які заяўляюць свае правы тры дзяржавы - Польшча, Літва і Беларусь8.

Спрачаючыся ў Лізе Нацый з Літвою за Віленшчыну, Польшча хацела даказаць, што са сваімі нацыянальнымі меншасцямі яна абыходзіцца сумленна. Пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі 400 беларускіх пачатковых школ, 7 поўных школ і тры настаўніцкія семінарыі. Часткова фінансавалася беларуская культурная дзейнасць і нават беларускі нацыянальны друк9.

Сярэдняй Літве існавала самастойная судовая сістэма. Краіна, аднак, залежала ад грашовых крэдытаў польскага ўрада, а эканоміка - ад стану гаспадаркі Польшчы і польскай грашовай адзінкі - маркі. У 1921 г. быў распрацаваны праект электрыфікацыі, існавалі 432 прамысловыя і каля 1 370 дробных прадпрыемстваў10.
Няведамая гісторыя польска-беларускай дзяржаўнасці

Большасць насельніцтва краіны займалася сельскай гаспадаркай. Да 1923 г. на Віленшчыне быў выдзелены 961 зямельны ўчастак для пасялення польскіх каланістаў-асаднікаў. 6 470 гаспадарак, што належалі былым вайскоўцам і дзеячам розных арганізацый, дадаткова атрымалі ў сярэднім па 2,5 га зямлі на кожную гаспадарку11. Набываць зямлю маглі толькі тыя сяляне, якія былі палякамі альбо запісваліся імі і належалі да каталіцкай царквы. Некаторыя вёскі рассялялі на хутары.

Пасля захопу Л. Жалігоўскім Віленшчыны Літва разарвала дыпламатычныя адносіны з Польшчай і да верасня 1939 г. знаходзілася з ёю ў стане вайны. Літву падтрымаў ковенскі ўрад БНР на чале з В. Ластоўскім, а таксама Масква. 9 студзеня 1921 г. былі прызначаны выбары ў сойм новай дзяржавы, але супраць выступіла Ліга Нацый, якая прыняла рашэнне правесці тут плебісцыт і хацела ўвесці замежныя войскі.

Аднак гэтае рашэнне аспрэчылі літоўцы і бальшавікі. Адбыліся перамовы ў Бруселі і Жэневе. Міністр замежных спраў Бельгіі Гіманс прапанаваў аддаць Віленшчыну Літве як аўтаномную вобласць і ўключыць Літву ў вайсковы і эканамічны саюз з Польшчай. Але Літва ад такога варыянта адмовілася.

30 лістапада 1921 г. Л. Жалігоўскі перадаў усю ўладу старшыні Часовай кіруючай камісіі і выехаў з Вільні ў Польшчу.

Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні ў канцы 1921 г. адмовіўся ад удзелу ў выбарах і абвясціў байкот. Яго падтрымлівалі і мясцовыя літоўцы. У выніку ў выбарах прынялі ўдзел 64,4% выбаршчыкаў, якія абралі толькі "прапольскіх" дэпутатаў. 20 лютага 1922 г. новы сойм Сярэдняй Літвы прыняў рашэнне аб далучэнні да Польшчы, якое падтрымала Ліга Нацый. 24 сакавіка гэтае рашэнне пацвердзіў польскі сойм, і дзяржава спыніла сваё існаванне.

6 красавіка 1922 г. Сярэднюю Літву пераўтварылі ў Віленскую зямлю на правах ваяводства. У снежні 1925 г. Віленскую зямлю назвалі Віленскім ваяводствам, у 9 паветах якога большасць складала беларускае насельніцтва. Аднак успаміны пра Сярэднюю Літву яшчэ жылі сярод мясцовых жыхароў. Напрыклад, у 1926 г. у Гродне Каміла Макрэцкая напісала паэму "1919 год, альбо Песня пра літоўска-беларускія дывізіі", дзе былі адлюстраваны мясцовыя "краёвыя" настроі.
Няведамая гісторыя польска-беларускай дзяржаўнасці

У верасні 1939 г. у Вільню ўвайшлі савецкія войскі. 10 кастрычніка савецкі ўрад перадаў Вільню і частку Віленшчыны (7 120 кв. км з 457 000 жыхароў) Літве. Даведаліся ж пра гэта беларусы толькі 1 лістапада 1939 г., пасля выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі. 2 лістапада ў Вярхоўным Савеце СССР камісар замежных спраў Вячаслаў Молатаў на гэты конт сказаў наступнае: "Віленскі край належыць да Літвы не па сваім насельніцтве. Мы ведаем, што большасць насельніцтва ў гэтым раёне - не літоўцы. Але гістарычная мінуўшчына і памкненні літоўскага народу шчыльна звязаныя з горадам Вільняй, і ўрад СССР палічыў неабходным пайсці насустрач гэтым маральным меркаванням"12.

У савецкія часы пра Сярэднюю Літву, у адрозненне ад ЛітБела, не згадвалі ў школьных і універсітэцкіх падручніках. І толькі цяпер гістарычная праўда вяртаецца да нас.

© Алег Трусаў
© Беларускі Гістарычны Часопіс, №11, 2004
0
3613
12 сентября 2007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Смотрите также
Як загінула Рэч Паспалітая

Больш як два стагоддзі праіснавала ў цэнтры Еўропы дзяржава Рэч Паспалітая. Складалася яна з дзвюх частак: Княства - Вялікага княства Літоўскага, у ск...

Што такое рэч паспалітая (res publica)?Што такое рэч паспалітая (res publica)?

Нашыя продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» - у дакументах на беларускай мове і тэрмінам «res publica» - у да...

"Чорны кот" ці беларуская УПА

«Чорны Кот», беларуская антысавецкая партызанская арганізацыя. Паводле некаторых звестак, «Чорны Кот» быў арганізаваны ў 1944 (А.Міхальчанка называе і...

Пікеты каля пасольства Беларусі ў БішкекуПікеты каля пасольства Беларусі ў Бішкеку

19 красавіка каля будынка пасольства Беларусі ў Кыргызстане прайшлі пікеты. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, іх удзельнікі патрабавалі ад беларускіх у...

Загрузка...
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
Понедельник, 18 Декабря
USD 2.0257
EUR 2.3882
RUB 0.0344
gismo_2 21 минут назад Кстати перекресток со слиплейнами (перманентный поворот направо) это наверное самая распространенная конструкция. Очень удобная. Либерман 103 минут назад
Цитата: 4799121212
ты слился. Собственно как и вся вата.

С самообъявленной перемогой тебя! Здобул! Теперь на банане новая жизнь, вата слилась, герои торжествуют.
"Хотя нет. Кого я обманываю. Ты зря мучал клавиатуру."#2
Mab 105 минут назад
Цитата: ЛамповыйКун
путлер лично завез самалет аружыя в сирию и здал баевикам у прошлым годзе

Не довез он. Упал самолет около Сочи, угробив десятки гражданских.
Flint 119 минут назад Mab,
Мне тоже кажется что лопнет как гандон))))
Nikitosina 126 минут назад
Цитата: KoliaB
И эти о величии россиюшки ((

Вас это беспокоит? Вы хотите поговорить об этом?
Nikitosina 130 минут назад Он КМС по рукопашному сексу. Nikitosina 137 минут назад
Цитата: ЛамповыйКун
путлер лично завез самалет аружыя в сирию и здал баевикам у прошлым годзе

Да, я сам видел как этот самолёт пролетал над Беларусью. Чтоб никто не догадался.
4799121212 170 минут назад
Цитата: Либерман
Ты там опять пьяный пытаешься посты комментировать?

Эта фраза прекрасна, ты слился. Собственно как и вся вата.
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
10 пользователей, 1580 гостей