РЕКЛАМА

У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

У Мінску ўзнагародзілі за папулярызацыю беларускай мовы


Граматамі ўзнагародзілі выкладчыка матэматыкі БДУ Аляксандра Самадурава, стаматолага Алеся Лютчыка, выкладчыка логікі і філасофіі БДУКМ, аўтара першага падручніка па логіцы на беларускай мове Аркадзя Бабко, інака Мікалая (паэт Зніч).

Удзел ва ўзнагароджванні ўзялі міністр культуры Павел Латушка і рэктар універсітэта Барыс Святлоў. Яны, праўда, хутчэй стваралі фон афіцыйнасці. Бо ніводзін з іх не прамовіў перад прысутнымі ні слова.
1690
26 февраля 2010
Гутарка з мастаком-рэстаўратарам Уладзiмiрам Ракiцкiм

Уладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал, лаўрэат прэмii "За духоўнае адраджэнне". Пры гэтым — гранiчна сцiплы чалавек, з гэтай прычыны рэдка кантактуе з журналiстамi. Нават для гэтай гутаркi адмовiўся фатаграфавацца — папрасiў замест гэтага даць лiшнi здымак помнiка архiтэктуры. Свайго ўнiкальнага адкрыцця.
У Мiнску знайшлi палац XVІII стагоддзя

Некалькi месяцаў спадар Уладзiмiр лiтаральна правёў у гэтым будынку, сантыметр за сантыметрам адкрываючы незразумелыя i невядомыя спачатку старадаўнiя роспiсы пад шматлiкiмi слаямi пазнейшай тынкоўкi. Вынiк ашаламляльны, сапраўднае адкрыццё — бо ў Беларусi няма iншых захаваных роспiсаў таго часу сярэдзiны XVІII стагоддзя. Тым больш што захавалiся роспiсы надзiва добра, яны падлягаюць кансервацыi i аднаўленню.
1954
21 февраля 2010
У Мінску пройдзе вялікае свята роднай мовы

24 лютага ў сталічным Палацы культуры Трактарнага завода адбудзецца вялікі канцэрт-узнагароджанне “Свята беларускай мовы”. Арганазітарамі мерапраемства выступілі студэнты кафедры рэжысуры абрадаў і свят Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў пры падтрымцы гісторыка-краязнаўчага таварыства “Этна” і кампаніі “Будзьма беларусамі”.
2029
21 февраля 2010
Захар Шыбека: Без нацыянальнай ідэалогіі турызму ў нас не будзе
Ужо не адзін год мы чуем з вуснаў чыноўнікаў рознага рангу аб неабходнасці развіваць у Беларусі турызм, прыцягваць замежныя інвестыцыі. Шуму шмат, багата дэкларацыяў, аднак справа не надта пасоўваецца з месца. Замежнікаў па-ранейшаму са свечкаю ў руках не знайсці. Адзін з вядомых гісторыкаў Беларусі Захар Шыбека мае сваё меркаванне, як змяніць сітуацыю. На нядаўняй навуковай канферэнцыі па мясцовым самакіраванні ён ці не ўпершыню ў краіне агучыў тэорыю развіцця ў Беларусі гарадскога турызму, якім дагэтуль усур’ёз ніхто не займаўся. Са знаўцам гарадской цывілізацыі № 1 у краіне і пагутарыў карэспандэнт TUT.BY.
“Раманавы не пабудавалі у Беларусі Прагі, як Габсбургі ў Чэхіі”

— Чаму ж нашы гарады засталіся па-за ўвагай айчыннага чынавенства?
Чаму ў іх не бачаць турыстычнага патэнцыялу?
2184
21 февраля 2010
Вторник, 04 Августа
USD 2.4475
EUR 2.8771
RUB 0.0330
Новости от партнеров
Сейчас на сайте
3 пользователя, 831 гость